Анатоль Бутэвіч - Расстайны пах асоту

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бутэвіч - Расстайны пах асоту» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Расстайны пах асоту: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Расстайны пах асоту»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, уключаныя ў кнігу А.Бутэвіча, раскрываюць перад чытачом трывожны і зваблівы свет кахання, асабліва на яго пачатковай стадыі, калі юнакі і дзяўчаты, хлопчыкі і дзяўчынкі пакутліва шукаюць узаемаразумення, спрабуюць спазнаць і зразумець сапраўдны сэнс гэтага жаданага і вабнага пачуцця. На гэтым шляху пошуку іх чакае радасць адкрыццяў і гаркота расчараванняў, прыемнасць спазнання дабра і маркота па страчаным.
Рэфлексія «У кожнага свае Баяры…» прысвечана непаўторнаму і незваротнаму свету маленства, якое прайшло да таго ж на далёкім і неіснуючым ужо хутары. 

Расстайны пах асоту — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Расстайны пах асоту», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я бачу, як цёмнай хлябесткай ноччу, калі дбайны гаспадар і сабакі не выпусціць на вуліцу, цярэспаля месіць гразь мой бацька з суседам: каб не страшна было аднаму, альбо як затульваецца вылыселай аблавушкай ад зыркай здрадніцкай месяцавай белі і буксуе ў глыбокім сыпучым снежным цаліку — з вяроўкай пад пахай ідуць на Запаскі, каб набраць там са сцірты вязку саломы: на сечку і на падсціл, бо праз каморкава-хлеўную сцяну нашай агульнай, усцяж, пад адной страхой будыніны чуваць, як цяжка і безнадзейна ўздыхае пярэстая карова, як вохкаюць у няласкавай гразі даўганогія і вострахрыбетныя падсвінакі.

Я нібыта зноў удыхаю паслянавальнічны грымотна-азонавы водар і здзіўлена пазіраю цераз павыдзіраныя моцным ветрам раскалмачаныя дзіркі ў саламянай страсе нашае хаты на перакулены келіх прасветленага і выпаласканага неба. А ноччу праз гэтыя дзіркі наіўна-здзіўлена — як можна прасыпаць гэткую цнатліва-непаўторную незнаёмасць кароткае летняе ночы! — падміргваюць мне трымцівыя нябесныя лампадкі, ды па-дзіцячы шчарбаціцца бесклапотнай усмешкай маладзічок.

I дай ты веры, што панаванне такой сцішана-супакоенай ціхамірнасці над маім Язаўцом — гэта толькіштовая ласка прыроды, што гадзіну таму тут так завіхалася, шумела-бушавала, бліскала-грукатала збрыдзелая і няласкавая да нашага хутарскога лёсу пострах-навальніца, што здавалася — усё, канец свету. Аднак такой свежай і чыстай ад машыннага гару-атруты, такой густой цішыні, хоць намазвай на хлеб замест масла, якога мы і так мала спажывалі, бо яно, жоўта-апетытнае, з кропелькамі халоднай вады і маслянкі, якой — з дробненькімі кавалачкамі масла — нам толькі і выпадала ўсмак напіцца, — нібыта арасілі яго слёзы шкадавання, што выбаўляюць за родны парог, адносілася на Сноўскі базар, каб купіць там цукру, алею ці яшчэ якой-небудзь крамніны, дык вось: такой цішыні сёння то ўжо пэўна няма нават ў раздабрэлых за кошт ссялення з хутароў вёсках.

А з таго загадкавага Сноўскага базару, на які нас, малечу, не бралі — проста пакідалі ля хаты, якую замыкалі на вісячы замок, каб неспадзеўкі не зазірнуў які нечаканы валацуга альбо каб мы з залішняй гасціннасці не расчаставалі апошняй паўбаханкі, мне прывозілі самы пашаноўны падарунак ад майго дзядзькі Петрыка, бацькавага малодшага брата — колькі нумароў каляровага "Вожыка". Па ім я яшчэ задоўга да школы і чытаць навучыўся, чым здзіўляў маіх хутарскіх сяброў і нячастых дарослых гасцей, пераказваючы або нязгорш чытаючы па складах які-небудзь вожыкаўскі жарт...

I над хатай буслова жытло...

Як на здзіўленне — неба сёння такое ж, як і гадоў сорак з гакам таму, калі мы, да болю ў патыліцы задраўшы галовы, альбо лежачы ў высокай пахкай траве поплава, над якім сонечным ранкам ажно дыміцца раса, пазіралі ў ягоную бяздоннасць — аж галава кружылася ад стромай вышыні і рухлівых мудрагеліста-вычварных невядомых нам звяроў, птушак ці раскошных пабудоў з пухкіх аблокаў. I дагэтуль мяне дзівіць, які віртуоза-архітэктар ці выкшталцоны майстра можа выштукаваць там, на Вышынях гэткія бязважкія, здаецца, напампаваныя незямным святлом, казачныя палацы з неверагоднымі ўзорыстымі карункамі-выцінанкамі, шыкоўнымі заламі, дыхтоўнымі палатамі і вянчальнымі вэлюмамі лёгкакрылых воблакаў над імі. Палацавая высвечанасць знутры, ярка-прамяністая падсвечанасць сонцам здаецца прывідна-нерэальнай і зачаравана-прыцягальнай. Як не мог так і дасюль не магу зразумець гэтай незямной красы нябеснай украсы. Хіба што ў цэрквах бачыў такія ж прасветленыя бязважкія аблокі-выцінанкі, па якіх паважна і па-незямному грацыёзна-лёгка ступалі святыя, несучы нам, зямлянам, вышэйшы сэнс боскага Слова і боскае святло духоўнага прасвятлення.

Здаецца, што і зараз з саміх Вышыняў, з тых казачных палацаў-палат вось-вось спусціцца Бозенька, каб паглядзець на тварэнне сваё і спраўдзіць, ці выконвае яно прызначэнне Яго — быць чалавекам па вобліку і падабенству Яго.

Так думаў, гэтага чакаў я, малы, прамаўляючы пра сябе бабуляй навучаныя словы просценькай малітвы або сцішана-насцярожана стоячы, баючыся падняць вочы, перад пацямнелымі ад куродыму свечак загадкава-суровымі і рухлівымі ад святла непатухальных лампадак лікамі святых на збарвавёных воблаках у за блізкім светам ад Язаўца Ліпаўскай альбо трохі бліжэйшай Сноўскай царкве.

А ці спусціцца?

Як ні чакалі, як ні спадзяваліся на Яго і мае бацькі, і мае дзяды, якія кожнай раніцай распачыналі свой увярэдлівы працавіта-цягавіты дзень са шчырай малітвы і малітвай заканчвалі яго, стомленыя фізічна, але не падупалыя духам — для іх гэтае чаканне так і засталося чаканнем. А тая таемна-недасяжная па звыкласці ўрачыстага гучання і па прызвычаенай рытуальнасці яе тварэння малітва так і заставалася таемнай для нас, дзяцей, якія спадцішка, нібыта саромеліся сваім подслухам спалохаць шчырую набожнасць бацькоў ці папсаваць нейкімі нечаканымі выхілкамі іхні зварот да таго, хто на Вышынях, назіралі, як спачатку маці а пасля і больш грунтоўна бацька хрысціліся, стукаючы сябе кулаком у грудзі, перад Святой Дзевай Марыяй на покуці. Бацькам здавалася, што мы, неразумная малеча, не надта ўслухоўваемся ў іхняе ледзь чутнае шаптанне-маленне, выдыхнутае з усёй спавядальнай шчырасцю сваёй абнадзеенай лепшай будучыняй натуры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Расстайны пах асоту»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Расстайны пах асоту» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Расстайны пах асоту»

Обсуждение, отзывы о книге «Расстайны пах асоту» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x