Анатоль Бутэвіч - Расстайны пах асоту

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бутэвіч - Расстайны пах асоту» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Расстайны пах асоту: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Расстайны пах асоту»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, уключаныя ў кнігу А.Бутэвіча, раскрываюць перад чытачом трывожны і зваблівы свет кахання, асабліва на яго пачатковай стадыі, калі юнакі і дзяўчаты, хлопчыкі і дзяўчынкі пакутліва шукаюць узаемаразумення, спрабуюць спазнаць і зразумець сапраўдны сэнс гэтага жаданага і вабнага пачуцця. На гэтым шляху пошуку іх чакае радасць адкрыццяў і гаркота расчараванняў, прыемнасць спазнання дабра і маркота па страчаным.
Рэфлексія «У кожнага свае Баяры…» прысвечана непаўторнаму і незваротнаму свету маленства, якое прайшло да таго ж на далёкім і неіснуючым ужо хутары. 

Расстайны пах асоту — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Расстайны пах асоту», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я чую саладкавы пах важкіх жытнёвых снапоў, якія покатам ляжаць на густым іржышчы і якія я, малалетак, аберучкі падцягваў, ажно са скуры вылузваўся, да бацькі, а ён састаўляў іх у мыдлі і накрываў зверху распушаным ва ўсе бакі снапом. 3 прыемнай натруджанасцю зносіў я і нажатыя мамай жмені, складваючы іх на перавясла, якім туга звязвае яна сноп за снопам. Я хаджу па калючым, ажно лыткі мае ў чырвоных шнарах, іржышчы — то высокім, дзе зелянеецца трава, бо яго трэба будзе скасіць на зіму карове (і як яна ела гэткую саламяную цвердзь), то зусім нізенькім, калі прыходзіў брыгадзір з праверкай і хваліў маму за такую высокую свядомасць: не марнуе калгасную салому, пераводзячы яе, як гэта робіць суседка-жнейка побач, на ўласнае ржышча. "Глядзі-глядзі, цётка, — дакарае ён суседку, — а то заставім скасіць і здаць іржышча ў калгас." "Хваціць ужэ, што саломы не даяце. А гэты яшчэ і ржышчам палохая", — ціха шэпча яна, але паказвае паслухмянасць і пачынае жаць ля самай зямлі.

Мне зноў заманулася пахкага і яшчэ смачнейшага за цётчын Шурын асовага мёду, які смактаў я праз тоўстую саломінку з клубочка сотаў, што знайшоў бацька ў зямлі, асадзіўшы злосных восаў вадой. А маці жне сабе і жне — няма часу ні вочы падняць, ні пот выцерці пакуль стаіць на пагодзе, ажно завідкі бяруць. Яна цеперся безупынку шоргае сярпом па буйных жытнёвых сцяблінах і раз за разам марськае ў паветры важкімі жменямі, кладучы іх за сабой, нібыта і спякота яе не даймае, і паляжаць пад мэндлікам не хочацца, як мне.

Я прашу бацьку зрабіць агеньчык, каб напражыць важкіх каласоў і хоць трохі замарыць чарвячка, бо ўжо добра ссе пад ложачкай і жывот падцягнула, на што ён пагрозліва ківае пальцам, не хочучы патураць маім капрызам, але ўсё ж падсмальвае каласок запалкай, і я радасна залажу ў пахкую мыдлю, дзе пануе зачараванае царства пахаў і прамяністага сонечнага святла, што яркімі палосамі прабіваецца між снапоў. Гэтую таямнічасць падмацоўваюць песні, што адна за адной, гэтак жа няспынна, як і шоргат сярпа, гучаць з маміных вуснаў. Спявала ж яна заўсёды, шмат і заўзята, як першая пявуння на хутары, не толькі на вячорках і ігрышчах, а і пры любой працы, за прасніцай і за кроснамі.

Успомні ж мяне, мама,
Хоць раз у аўторак,
А я ж цябе, мама,
На дзень разоў сорак...

Я ажно сцепануўся, азіраючыся, адкуль чуецца песня, так выразна дапяў да душы мамін голас. Але навокал толькі бульба з купкамі зялёнай лебяды ды жаўцеючы дачасна нізкарослы вусаты ячмень, над якім ледзь ценькае — ад смагі? — адзінокі жаваранак.

А я чую ўжо таемныя і чароўныя гукі ўрачыста светлай ночы, якая сваімі мігатлівымі зоркавымі вачамі з глыбокага блакіту неабсяжнага неба пазірае ў Сержаноў луг, асвяжаецца-купаецца, набіраючыся празрыста-зіхоткай расы, у Ткачовым лузе, песціцца-адпачывае ў вясёлкавых красках — адна любата! — утравелага поплава, услаўленага рознагалосым хваласпевам шматлікіх пташак і ўтайненага іхнімі гнёздамі, туліцца таямнічым змрокам у засені Школьнага лесу, шамаціць шапаткімі мяцёлкамі аўсу на Запасках...

Я гляджу на маю пуцяводную Зорку Венеру ў атачэнні дрыготкіх зорак і чую поклічны і засцерагальны Максімаў голас:

Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць наша сонца
І нясецца да Сонца Зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя
-папутнікі
сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?

Ах, Макіме, Максіме! Каб жа спраўдзіліся словы твае! Каб не елі поедам людзі адно аднаго, каб меней крыві арашала гэтую неспатольную цярплівіцу зямлю, якая век-вяком не нап'ецца п'е яе, ажно дзіва дзіўнае, то прыгаршчамі, то ручаінамі. Каб не здарылася гэтага, хай Бог абносіць, на шматпакутнай маёй і тваёй Беларусі. Каб не было гэтулькі непатрэбнай мітусні і пустапарожняга балабольства, што пылам развейвае чалавечыя памкненні і спадзяванні, горбіць-прыгінае людзей да зямлі, пазбаўляючы іх самапавагі, гаючай нябеснай светласці і празрыстасці. Каму і навошта патрэбныя гэтыя звадкі і сваркі, каму карціць, хто спанатрыў сеяць іх на нашай благаславёнай зямлі?

Паслухайце, супляменнікі мае, як хрумстка рыпяць на небе зоркі ў дрыготкай начной цішыні, як чыркае аб нябесную сінечу мігатлівы след Леанідаў, што намагаюцца прыпасці да грудзей волкай зямлі. Падніміце вочы да неба, бо не адным жа шарым колерам здавольвацца вам. Не адным будзённым клопатам аб хлебе надзённым заняты вашыя думкі. Паглядзіце, як зблажэлы неспатольны працаўнік месяц бяжыць улукаткі між воблакаў, стараючыся сабраць у адзін гурт сваіх непаслухмяных памочніц свяцільніц-зорак. Ці не гэтак жа і вы часам марна і непатрэбна, як на сценку лезучы, дамагаецеся падмяць пад сябе ўсю размаітасць людскую, выстругаць усіх на адзін капыл, забываючыся, што нават расінкі не падобныя адна на адну, і пылінкі на курлівай дарозе не зліваюцца ў суцэльны маналіт. Размаітасцю і разнастайнасцю прымнажаецца прырода і багацее сусвет...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Расстайны пах асоту»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Расстайны пах асоту» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Расстайны пах асоту»

Обсуждение, отзывы о книге «Расстайны пах асоту» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x