Анатоль Бутэвіч - Расстайны пах асоту

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бутэвіч - Расстайны пах асоту» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Расстайны пах асоту: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Расстайны пах асоту»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, уключаныя ў кнігу А.Бутэвіча, раскрываюць перад чытачом трывожны і зваблівы свет кахання, асабліва на яго пачатковай стадыі, калі юнакі і дзяўчаты, хлопчыкі і дзяўчынкі пакутліва шукаюць узаемаразумення, спрабуюць спазнаць і зразумець сапраўдны сэнс гэтага жаданага і вабнага пачуцця. На гэтым шляху пошуку іх чакае радасць адкрыццяў і гаркота расчараванняў, прыемнасць спазнання дабра і маркота па страчаным.
Рэфлексія «У кожнага свае Баяры…» прысвечана непаўторнаму і незваротнаму свету маленства, якое прайшло да таго ж на далёкім і неіснуючым ужо хутары. 

Расстайны пах асоту — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Расстайны пах асоту», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не засталося і звання ад блізкага Корсакавага суседа шматдзетнага і беднаватага Яраша, адзін з сыноў якога, Сяргей, ідучы на танцы або на спатканне ў Баяры, часта прасіў у майго бацькі пацяшку — цёплую суконную фасоніста пашытую куртку. I заваду няма ад хат Хіневіча, Кандрацюкоў. Толькі абязводжаны Сержаноў луг, зарослы буйнымі купінамі сочнай ніцай асакі, сярод якой, як балерына сярод жабрачак, вылучаецца яркай валошкавай сінечай невядомая мне прыгожая кветка, акаймаваны неверагодна густымі і высокімі ладыгамі асоту з пахучымі гэтым ліпеньскім днём і ўжо распушанымі кветкамі, нагадвае, што побач жылі ягоная цёзка адзінокая Зіна Сержанова., маленькага расточку, але гэткая ўвішная ў працы, што раўні ёй не было, Зонька, знакаміты не толькі на нашым хутары гарманісты Васіль Кулікоўскі. 3 адным з Васілёвых хлопцаў адбылася такая неспадзянка, што іншым запомнілася надоўга. Падвучаны старэйшымі вісусамі: "Пакаштуй, якая салодкая" ён лізнуў лютым марозным днём, калі пальцы самі прыліпаюць да жалеза, клямку ў дзвярах, пакінуўшы на ёй яркі крывавіністы пасак жывога языка.

А яшчэ тут жыў лядачы дзед Мацейка, які любіў падлашчыць нас да сябе, а тады лоўка і нечакана падлавіць некага на неўтаймоўнай нашай цікавасці пытаннем: "А хочаш, чарачку дам? Калі панаравіцца, паўтару..." Спачатку, недасведчаныя, мы згаджаліся самі, а пасля ўжо, зведаўшы смак гэтай чарачкі — Мацейка заціскаў нас між каленяў і сваімі дужымі пальцамі балюча задзіраў нам нос угору так, што ажно іскры сыпаліся, якія тут жа гасіліся горкімі ад крыўды і болю слязамі, што самацёкам каціліся з нашых вачэй, траплялі ў ягоныя рукі альбо падманам, альбо злоўленыя сілай. У адплату, дар за дар, за такі над усімі намі здзек я аднойчы адпомсціў Мацейку. Таксама падвучаны старэйшымі хлопцамі, я падпільнаваў нашага крыўдзіцеля аднаго на палявой дарозе і грудамі закідаў варагаватага да нас старога, за што атрымаў пякучай бацькавай папругі: каб не павадна было падымаць руку на старэйшых, а не з-за несправядлівасці нашай дзіцячай адплаты.

Недзе тут стаялі хаты двух братоў Пахвалёнікаў. Сын аднаго з іх, гаспадарлівага і ганарыстага Ёзіка, які быў на нажах з маім дзедам Косцікам, дужы і наглаваты Чэсь, часам добра кудлашыў, намурзаўшыся першаку або моцнай самагонкі, як хутарскую моладзь, так і сталых людзей. Неяк за адну вечаровую пагулянку ён без дай прычыны не адну нюхаўку расквасіў, не аднаму з'ездзіў па карку, а наўздагон моцна парэзаў майго дзядзьку Сашу, які замест сваёй хаты скрываўлены ўваліўся да нас, каб ягоная сястра, а мая маці і, як я ўсвядоміў пасля, хрэсная маці Чэся, дала якой рады, чым да галашэння — ледзь не ўтрупела — перапалохаў яе і ці не ўпершыню на ўсю ноч выбіў са сну мяне: пытанні без адказаў безупынку дзяўблі маю галаву — як ні за што ні пра што можа так парэзаць чалавек чалавека? А раніцай аказалася, што не адзін мой дзядзька, а і старыя Ярашы нечым не ўнаравілі Мэську — такую меў мянушку.

Гэта ўсё, безумоўна, не нова...

Толькі па спуску да зарослага аксамітнай муравой рова, які быў роўненькімі зігзагамі пракапаны на поплаве для адводу лішняй вады яшчэ за даўнімі палякамі і па якім мы хадзілі адведваць маю цётку Шуру Кандрацюкову, дзе яна так гасцявала мяне мёдам, што ажно на пупе выступаў, можна пазнаць котлішча майго дзеда Косціка Мазана, які свае гаспадарчыя пабудовы, а пасля і прасторную хату раздаў на пасаг дзецям. Тут правёў я шмат памятных на радасныя здарэнні і невясёлыя прыгоды дзён і начэй. Тут, як не раз, будучы пад мухай, нагадваў мне ўжо даросламу дзед, ён вучыў мяне хадзіць: "Ручнік пад пахі і топ-топ па мяккай мураўцы..." Тут упершыню я пачуў, як можа гаварыць чалавечым голасам звычайная чорная скрыначка, якую баба Воля паважна называла "радзівам", і са слухавак якой чулася прыемная для мяне, бо пра мяне, як казаў мой хрэсны Янак, песня, дзе былі словы: "То ли луковица, то ли репка...", за што мяне часам пад'юшчвалі: "Толя, хочаш лукавіцу?" — пытаўся адзін і, не даючы мне ні адказаць, ні засердаваць, адразу ж пытаўся другі: "I рэпку таксама хочаш?" Чым больш, збіты з тропу, я злаваўся і сердаваў, тым часцейшымі былі крыўдлівыя пытанні. Ці не ад частага майго побыту ў хаце дзеда Мазана сябры, задавальняючы сваё жаданне павыскаляцца, пакеплівалі, даводзячы да гарачага кіпення непрыемнай дражнілкай: "Мазан-парцізан бэнсь амба! Па гары каціўся, жабаю ўдавіўся..." Асабліва збрыдзела мне гэтая жаба, якой я гідзіўся ажно да дрыжыкаў.

Побач з цёткай Шурай жыла вельмі цікаўная жанчына Макарышка — ад кожнай бочкі заткала. Дзе б толькі яна ні з'яўлялася, як адразу ўсюды ўсоўвала свой нос і ўсіх засыпала пытаннямі, выцягваючы навіны і весткі, зацікаўлена скрывіўшы набок галаву, разявішы рот і высалапіўшы кончык языка, нібыта яна слухала не вушамі, што хаваліся пад тоўстай хусткай-канаплянкай і якая мо не давала добра чуць, а ротам: ці не ад яе пайшоў выраз "Адна баба сказала"? Пасля яна ахвотна, як бы гэта быў яе галоўны занятак, разносіла пачутае па хатах, а паколькі хат тых было няшмат, недзе каля двух дзесяткаў, то і навіны гэтыя шматкроць качавалі разам з Макарышкай, вяртаючыся да сваіх першатворцаў у неверагодна скажонай і перавернутай інтэрпрэтацыі. Так і запомнілася яна, стаўшы своеасаблівай візітоўкай нашага хутара, па жывучаму дагэтуль выразу: "Цікавы, як Макарышка".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Расстайны пах асоту»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Расстайны пах асоту» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Расстайны пах асоту»

Обсуждение, отзывы о книге «Расстайны пах асоту» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x