Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як перавярнулася нешта ў грудзях у Фімкі, балюча перавярнулася. Потым супакойвала сябе: «Мала што... Ну, спаткаліся, ну, пайшлі разам...» Але сэрца ныла — нездарма, нездарма... Нешта ў тварах у іх было такое, што казала — нездарма...

Назаўтра прачнулася Фімка, і першае, што ўдарыла па грудзях — бяда... Прыйшла бяда... Ромка з гэтаю, вось яна, бяда. Адкуль і хітрасць узялася. Спытала ў Светы, быдта абыякава:

— А хто гэта, новенькая, ў кажушку, у квяцістай хустцы?

— Што з Ромкам ходзіць? — перапытала Святлана.

Бач, і людзі ўжо прыкмецілі — з Ромкам ходзіць... З ёю Ромка па лагеры ніколі не хадзіў.

— Ага...

— Зінка Патапава... Я з ёю ў адным класе вучылася, у Ярцавічах, у сямігодцы... Сама яна з вёскі, у Ярцавічах кватэру наймала.

На ўсё жыццё запомніла Фімка гэтыя імя і прозвішча — Зіна Патапава...

Усім знаходзілася ў лагеры работа, ну, мужчыны то больш на заданні, на дабычу прадуктаў. А жанчыны — іх вечны клопат, такую армію людзей трэба накарміць, абмыць, адзежу палатаць, тут, у лесе, яна так дзярэцца. Толькі Зіна Патапава — рукі ў кішэні свайго кажушка і гуляе-шпацыруе, то тут, то там чуваць яе рогат. З Розаю, са Святланаю кампанію пачала вадзіць, часам да шпітальнай зямлянкі падыходзіла, але Фімкі быдта і не бачыла, глядзела на яе, як на пустое месца.

Незалюбіла яе Фімка, але хоць незалюбіла, не магла не прызнаць — прыгожая Зіна Патапава. Росту высокага, бровы чорныя, як ластаўкі над блакітам вачэй, шчокі румяныя, а як усміхнецца — зубы белыя і ямачка на шчацэ. I была ў яе твары нейкая чысціня, як у чалавека, які ніколі не знаў голаду, цяжкай працы, крыўды. Бачыла, разумела Фімка — не раўня яна Зіне, не раўня. I Ромка ўбачыў — куды той Фімцы да Зіны. I пякло, і ныла ў грудзях. I да канца не верылася — а можа... Каб пабачыць Ромку, пагаварыць. Але не адважвалася падысці, а сам Ромка болей у лес не прыходзіў. А яна зноў бегала туды штодзень. Дол яшчэ ўсцілалі сыраежкі, падзялёнкі, абваленыя, струхлелыя пні абляплялі апенькі. Фімка вельмі скора назбірвала вядро, потым садзілася на паваленую сухастоіну, слухала знямелы, без птушынага шчогату, лес. Слухала, як шапацелі ўгары пацвярдзелым лістом бярозы, як шумелі іглістымі вяршынямі хвоі, як раптам нудна і жаласна рыпела старое дрэва. I прыслухоўвалася, чакала — ці не трэсне сучок пад нагою, ці не пачуюцца крокі — Ромкавы.

А вярталася аднойчы з лесу і зноў убачыла — ішоў па лагеры з Зінай Патапавай.

Зноў зашкрэбла, заныла ў грудзях, і ўжо ясна было, што бяда. А потым убачыла яшчэ і яшчэ. Неяк спаткалася з імі на сцежцы ў лагеры. Зіна ішла, і шчокі ў яе румянелі, і блішчалі белыя зубы, і ямачка на шчацэ... А Ромка ішоў як дурны і нікога не бачыў. Фімка зусім побач прайшла, а ён і не ўбачыў. А мо не захацеў убачыць, яна для яго цяпер была бы тое дрэва, бы той пень.

А як жа хацелася спаткацца з ім сам-насам.

I спаткалася. Яна цягнула вёдры ад крыніцы, а Ромка вёў каня паіць. I нікога наўкол, ні душы.

Застыла, закамянела Фімка з тымі вёдрамі на сцежцы. Уставілася на Ромку. I той уставіўся на Фімку. З хвіліну, можа, глядзелі адно на аднаго. Чакала Фімка слова, а можа, хоць усмешкі. Усмешкі не дачакалася. Нахмурыўся Ромка, тузануў каня за вуздэчку, павёў проста на Фімку.

— У нас з табою нічога не было... Не было нічога... Ясна? — сказаў хрыпата.

Пачала Фімка з вёдрамі стараніцца, саступаць Ромку з канём дарогу. Ледзяная вада раз, другі раз плюхнула на ногі, налілося ў чаравікі.

Потым каля зямлянкі абірала бульбу і не бачыла той бульбы, вядра, у якое кідала абабраную. Бачыла Ромкаў сухі, чужы твар, вочы, што хаваліся ад яе позірку, конскую храпу, што была перад самым яе тварам і раптам тарганулася, задралася ўгару, быццам конь збіраўся заіржаць, можа, адчуўшы яе боль ці замест Ромкі хочучы папрасіць у яе прабачэння. Але Ромка сцебануў каня вуздэчкаю, пагнаў да крыніцы.

I хоць была, здаецца, гатовая да таго, што з Ромкам — усё, тая сустрэча на сцежцы абвалілася, як яшчэ адна вялікая бяда, і засціўся свет, і несціханым болем пякло ўсярэдзіне. Навошта жыць... Яе душа нікому не патрэбна... Непатрэбная была мацеры, маці не думала пра яе душу, думала пра кавалак хлеба, ды каб ён быў большы, каб хапіла на ўсіх дзяцей. Непатрэбная была яна і цётцы, на чорта была ёй Фімчына душа, трымала Фімку не за душу, а за рукі, што рабілі работу. I тут наканавана ёй толькі шараваць чыгуны, мыць бялізну ды бінты, варыць есці, ляжаць на нагах у параненых, пакуль доктар вымае кулі, ды слухаць іх маты-пераматы. А душа нікому непатрэбная, ніхто не пакладзе на плячо руку, не суцешыць болю. Сабака ў лагеры і то шчаслівейшы, калі хто і прагоніць, нагою капяне, то другі пагладзіць, налье супу ў міску, слова ласкавае скажа — Шарык, Шарык...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x