Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ніколі так не думалася Фімцы, а сёння вось так пачало думацца — і пра душу, і пра чарнату ўсярэдзіне, і пра сваё адзіноцтва.

4

Яна прачнулася ад гулу самалёта і ўся сціснулася, у галаве застукала, як малаточкамі. Яна баялася самалётаў, яшчэ так свежа памяталася іх гудзенне над горадам і потым бомбы, бомбы. I як дрыжала зямля, і ўскідаўся ўгору чорны дым, чорны пыл, узвівалася языкамі ўгору полымя. Самалёт гудзеў праціўна, то набліжаўся і вісеў, здаецца, над самаю галавою, то аддаляўся, потым набліжаўся зноў, быдта кружыў над лагерам. I раптам выццё пакацілася зверху ўніз, і тут лса засвістала над лесам, і пачала разрывацца зямля, і затрашчаў, падаючы, лес.

Фімка схапілася рукамі за галаву, уціснулася ўсім целам у нары, быдта магла ў іх схавацца ад таго, што рабілася наверсе.

— Аёячкі! — застагнала ў яе пад бокам цётка Вера, прыпала сваім вялікім цёплым плячом да яе пляча.

— Што гэта, цётачка, што гэта? — шаптала Фімка.

— Бамбяць! Лагер бамбяць! Усё, прапала жызня! А сыночкі ж мае! — стагнала цётка Вера.

А бомбы рваліся наверсе, і трашчаў лес, і падалі, гопаліся дрэвы, і выў натужна самалёт, нібыта з радасцю і ненажэрствам. Потым бомбы перасталі рвацца, аддаляўся і цішэў гул самалёта, зусім сціх, і Фімка, не верачы, што засталася жыць, адплюшчыла вочы.

У маленькае, пад самаю столлю, акенца зямлянкі цадзілася світанне. Цётка Вера сядзела на нарах — расхрыстаная, бледная. I Святлана, якая спала каля сцяны, тулілася да бярвення, шырока расплюшчыўшы спалоханыя вочы. Наверсе, у лагеры, загулі галасы, пачуліся крыкі, каманда. Нехта і каля іхняй зямлянкі закрычаў — «Вылазь!». I Фімка, цётка Вера, Святлана пачалі таропка абувацца — спалі заўсёды апранутыя. Выбеглі наверх.

Было падобна, што над лесам прайшла бура і пакалечыла, паламала дрэвы, пазразала вяршыні, абламала галіны, і яны абвіслі, павыстаўляўшы белыя косці. На сцежцы, што кіравалася да іх зямлянкі, ляжала вывернутая з карэннем бяроза, ад яе наадломвалася сучкоў, насыпалася жоўтага лісця. Там і тут відаць былі варонкі, з якіх яшчэ клубіўся чорны дом. Моцна ржаў, мусіць, паранены конь. За лесам, у тым баку, куды паляцеў самалёт, чуліся частыя стрэлы. Яны білі кароткімі чэргамі, захліпаліся і зноў ажывалі. I загучала, паляцела над лагерам — з нянавісцю, з трывогай, са страхам:

— Немцы!

Рабілася ясна, што лагер вынюхалі немцы і цяпер ідуць на іх сілаю.

Фімка стаяла каля зямлянкі і калацілася — ці ад ранішняга холаду, ці ад страху. Яна не ведала — што рабіць, чакала каманды, загаду. I скора пачула голас доктара:

— Выносьце параненых! Усіх наверх!

Загад нібы абудзіў яе, даў задачу, работу рукам, нагам.

У зямлянцы, цёмнай пасля светлага ўжо неба, белымі плямамі свяціліся перавязкі на параненых. Падбегла да першага, што сядзеў на нарах, звесіўшы тоўстую, перавязаную белым, нагу. Гэта быў Колька Верацень. Схапіла яго пад паху, пачала валачыць, прыгаворваючы:

— Наверх... Загадалі ўсіх наверх... Немцы...

Спахапілася, што Колька не абуты, пачала таропка шукаць і памагаць уздзець на адну нагу чаравік. Штаны былі нацягнены толькі на адну нагу, на другую калашына не налазіла. Трымаючы адной рукой пустую штаніну, другою ўспіраючыся на Фімку, Колька паскакаў на адной назе да выхаду. Каля іншых параненых завіхаліся ўжо Святлана і цётка Вера. Партызаны — з кулямётамі, аўтаматамі, вінтоўкамі беглі ў той бок, дзе стралялі.

Да яе з Колькам падбег доктар — без шапкі, валасы скалмачаныя, світка наросхрыст, вочы цвёрдыя, такія, як бывалі падчас аперацый.

— Раненых на падводу! I далей, далей ад лагера! Туды! — махнуў ён рукою напроціў таго боку, у які беглі са зброяй партызаны.

Фімка цягнула Кольку, той паслухмяна скакаў на адной назе туды, дзе ў лагеры на прывязі стаялі коні. Адзін конь, руды, са светлаю і быдта апаленаю на канцах грываю, ляжаў на зямлі, сучыў нагамі, нібыта спрабуючы падняцца, і голасна ржаў. З храпы яго пухірамі ўздувалася ружовая пена. Усплыло ў памяці, як Ромка з гэтым канём ішоў проста на яе. Працяло жалем да каня, і жаль застаўся ўсярэдзіне ўжо, здаецца, не да аднаго каня, а да ўсіх і да ўсяго — да дрэў, што так пасеклі бомбы, да Колькі з перавязанай нагою, да ўсіх, што пабеглі з кулямётамі, аўтаматамі, вінтоўкамі ў той бок, дзе стралялі.

Параненых было ў лагеры чатыры, і іх прыладзілі на адну павозку. Колька і яшчэ адзін, Жэнька, маглі сядзець. А Стась і Павел ляжалі, абодва збялелыя, ці то ад страху, ці ад страчанай крыві, з пацямнелымі, як у гарачцы, вуснамі. Да параненых на воз ускочыла цётка Вера, за ёю і Святлана. Цётка Вера крыкнула і Фімцы:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x