Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але крыўда нядоўга трымаецца ў Фімчыным сэрцы, сама яе праганяе — чаго злавацца на дурнога Мурмоня, яму абы зубы пашчэрыць, і на Ромку няма чаго злавацца, што ж ён, біцца з Мурмонем будзе альбо сварыцца, як баба. Прыкрае тут жа знікае, выплывае ласкавая сінь Ромкавых вачэй, мроіцца цеплыня яго рук, і зноў робіцца весела, зноў у радасць цягаць вёдры з вадою, мыць закарэлыя ад бруду партызанскія кашулі.

Мішка ачуньваў, ужо рагатаў, седзячы на палку, успамінаў, як ляжала Фімка грудзьмі на яго нагах, як трымала Святлана за рукі, каторы раз расказваў, як трапіў пад нямецкую кулю, і выглядала ўсё так, што Мішка быў проста героем. I хоць Мішка цяпер быў вясёлы, шмат рагатаў, Фімка ўспамінала яго такога, як прывезлі з разведкі, як ляжаў на стале, і стагнаў, і войкаў, калі доктар калупаўся ў яго ране, успамінала, як дрыжалі пад яе грудзьмі яго ногі, і ёй рабілася шкада Мішку і часам здавалася, што ён і цяпер не так смяецца, як плача.

Доктар, Святлана, Мішка, цётка Вера, параненыя, а далей рэчка, лес, вогнішча — усё гэта вакол Фімкі, усё гэта яна бачыць вачыма, калі захоча, то можа пакратаць рукамі, пачуць вушамі іх галасы. I бачыць яна — то доктара, то Святлану, то лес, то вогнішча... А ў душы, у сэрцы, не пакідаючы ні на міг — Ромка. Зашумяць пад ветрам хвоі, а ў душы — Ромка. Сыпне ўгору іскры вогнішча, а ў душы — Ромка. Роза на баяне «Амурскія хвалі» выводзіць, а ў душы — Ромка.

Адбуялі, скончыліся чарніцы, толькі дзе-нідзе вісяць ссохлыя ягадкі. Але некалькі дзён запар сыпалі дажджы, і ў лесе аб’явіліся падасінавікі, маслякі. Вызвалася Фімка па грыбы збегаць, грыбнога супчыку параненым наварыць, і доктар пусціў.

Зноў бяжыць Фімка з вядзерцам у лес, ды не іншаю сцежкаю, а каля Ромкавага будана. Бяжыць заклапочаная, не пазіраючы на бакі, але ловячы краем вока, напятым слыхам — ці Ромкаву постаць, ці Ромкаў голас.

У лесе прэлая духата, павучынне чапляецца за рукі, за твар, і глухая цішыня, у якой кожны гук аддаецца пошчакам. Затрашчаць, пачнуць сварыцца сарокі, і здаецца, аж шышкі з елак зараз пасыплюцца. Як з неба падае вуркатлівы голас дзікага голуба. Ногі мякка ступаюць па тоўстай коўдры моху, а ў доле, між траў, між сухіх лістоў і леташняй ігліцы то там, то тут тырчыць руды капялюшык, а часам трапляюць палянкі і спрэс укрытыя маслякамі, сыраежкамі — з вёсак не ходзяць людзі цяпер па грыбы, вось тыя і разрасліся. Вядро назбірваецца скора, не тое што чарніц, Фімка ўжо баіцца, што зараз вядро поўнае будзе, а Ромкі няма, ці не бачыў, як бегла ў лес, ці мо надакучыла ўжо яму. I праўда — такі-та хлопец, высокі, кучаравы, сінявокі... А яна што? Агледзіцца Ромка, якая яна, і кіне. Не навек жа гэта... Не жэніцца ж ён... Ды і сама Фімка ні пра якое замужжа не думае, такая вайна — якое тут замужжа.

Але Ромка прыйшоў, і пасвятлела ў лесе, і весялей адазваліся птушкі, і Фімчына сэрца аж разарвацца гатова з радасці, з любасці. Але чаго Ромка такі хмуры, такі строгі? Дзе яго рогат, дзе вясёлыя чорцікі, што вечна ў вачах круціліся? Можа, яна яго чым угнявіла?

Сеў на купіну, не паляпаў каля сябе рукою, запрашаючы сесці і Фімку, як раней рабіў. Але яна сама каля яго нясмела апусцілася. Глянула вінавата ў вочы, не словам, душою пытаючыся — чаму не такі, як заўсёды?

А Ромка хмурыў лоб, адводзіў вочы, уздыхаў і рабіўся Фімцы далёкі, як незнаёмы, да якога і падступіцца страшна. Сядзела, маўчала, чакаючы невядома чаго, а ў сэрцы — і няёмкасць, і боль, і жаданне цэлага свету.

Нарэшце Ромка загаварыў, нібы няўпэўнена, вінавата.

— Яно б, можа, і не трэба казаць, але... Не прагаворышся?

Аж задыхнулася Фімка.

— Ды я?!.. Ты што!.. Каб мне язык адсох!..

Ромка скоса глядзеў на яе, маўчаў, быццам яшчэ думаючы — казаць ці не?

— Ну, ды ты ж свая, не фашыст які...

Фімка зноў аж задыхнулася.

— Што ты кажаш, Ромачка!

I той адкрыўся.

— Заўтра ідзём... У Ярцавічы... Склады там... Можа, разам з тымі складамі... Дык во... Развітаемся, ці што...

Лепш бы і не пыталася яна, лепш бы і не чула! Ярцавічы, Ярцавічы! Колькі да тых Ярцавічаў нашы падбіраліся, ды немцы адбівалі — гарнізон там вялікі. Колькі хлопцаў з-пад тых Ярцавічаў прывозілі ў шпіталь, а колькі і да атрада не дабралася. Гэта ж, калі што, то і ёй не жыць... Ды што яе жыццё, каму яно трэба, яна б з радасцю... Замест Ромкі ў тыя Ярцавічы!..

Нічога гэтага не сказала Фімка словамі, толькі вачмі, скамянелым тварам, нямым маўчаннем.

— Вось так,— павесялеў раптам Ромка.— Сёння жывеш, а заўтра... Так што развітаемся! — I ён абняў Фімку.

Усім целам прыпала да яго грудзей Фімка, абвіла рукамі шыю, маўчала, але чаго толькі не было ў тым маўчанні — і любасці, і адчаю, і гатоўнасці на ўсё, на ўсё... «Няхай... Няхай,— білася ў яе сэрцы.— Няхай...» Яна не магла б сказаць, што значыла гэта «няхай», толькі адчувала, што бараніць сябе больш не можа, што ўсё на свеце цяпер няважна, важна толькі адно — каб ён застаўся жывы, каб вярнуўся з тых Ярцавічаў, каб не прывезлі яго белага, нерухомага, як прывозілі тых.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x