Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З неба на чорныя верхавіны хвой ліў ужо святло месяц, як начышчаныя на свята, гарэлі зоркі, асабліва ярка зіхацела адна, у прагале паміж елкаю і высокай бярозай, мігцела, пералівалася жоўтымі, сінімі іскрамі, дробным пылам курыўся праз увесь небасхіл Млечны Шлях. I не верылася, што заўтра зноў раскінецца над галавою блакіт, засвеціць сонца; нібы чорная посцілка, расшытая залацістым узорам, вісела над лесам, над прыціхлым лагерам неба, толькі зрэдку чуўся прыглушаны чалавечы голас, конскае ржанне, клацаў затвор вінтоўкі. Паветра сцюдзянела, набірала ўсё больш сырасці, недзе блізка нудзеў камар. Змерзла, марыў ужо сон, вярнулася Святлана з гуляння, і Фімка паднялася з бервяна, пайшла ў зямлянку, залезла пад посцілку, прытулілася да гарачага пляча цёткі Веры. Тая на міг прачнулася, павярнулася да Фімкі спіною і зноў заснула. I Фімка заплюшчыла вочы. I распасцерся перад ёю лясны дол, зарослы чарнічнікам, і ягады, ягады, буйныя, чорныя, на кожнай галінцы, вакол, вакол... Лыпнула вачмі, каб адагнаць насланнё, а як заплюшчыла — зноў ягады, ягады і Фімка збірае іх, збірае. I Ромкава аблічча... Зусім блізка каля яе вачэй... I ягады, ягады... «Заўтра зноў пайду»,— падумала перад тым, як заснуць.

А прачнулася ад галасоў, ад стуку ўгары, каля зямлянкі. Падумала, што праспала, што дзень ужо, прачнуўся лагер. Падхапілася, усунула ногі ў чаравікі, адчыніла дзверы.

Сляпуча ўдарылі па вачах касыя промні сонца, што прашывалі лес, іх тут жа засцілі постаці двух партызан, якія знізу, з зямлянкі, здаліся высачэзнымі і чорнымі. Доктар нешта загадваў, камандаваў. I зразумела Фімка — вярнуліся нашы з задання, прывезлі параненых, каго?

А хлопцы заносілі ўжо, трымаючы за ногі і пад пахі, Мішку з разведкі. Твар у Мішкі белы, кашуля на плячы разадраная, плячо няўмела перавязана белай анучай.

— Усіх паклалі, адзін гад застаўся, ён і засеў з аўтаматам, Мішка на яго,— расказваў Павел, таксама з разведкі, і паказваў рукамі — як засеў той, з аўтаматам, як Мішка на яго.

— Фімка! Гарачай вады! — крыкнуў доктар, і Фімка выскачыла з зямлянкі, кінулася да чорнай грудкі, што засталася ад вогнішча, скінула зверху кавалак закуранай бляхі, якою яны прыкрывалі вуголле. Абгарэлым хваёвым сучком разгрэбла белы попел, дабралася да іскраў. З усёй сілы пачала дзьмуць на іх, прымушаючы загарэцца дробныя галінкі, кавалкі кары, што накідала зверху кучкаю.

Чырванела вуголле, на ўсе бакі пырскалі іскры, сухі попел ляцеў у вочы, на твар. Нарэшце чырвоны язычок лізнуў галінку, а далей затрашчалі, займаючыся агнём, сучкі, кара. Фімка паставіла на камяні, што ляжалі абапал вогнішча, закуранае вядро з вадою, пабегла назад у зямлянку.

Мішка, голы да пояса, ляжаў ужо на збітым з дошак стале, закрытым прасціною, і паціху стагнаў. Кашуля і скрываўленая ануча валяліся на зямлі, тут жа валяліся кірзавыя боты, якія сцягнулі з Мішкавых ног, і ногі тырчалі цяпер — вялізныя, у падраных шкарпэтках, з якіх вылазілі брудныя пальцы. Доктар над тазікам мыў рукі, Святлана палівала яму са збанка. Святлана, відаць, яшчэ не адышла ад сну, вочы былі прыпухлыя, валасы не прычасаныя.

— Зараз, дзевачкі, будзеце мне памагаць,— сказаў доктар, абтрасаючы ваду з рук.— Ты, Святланка, станавіся ў галовах, а ты, Фімка, у нагах. Калі пачне брыкацца, трымай яго за ногі.

Яны спачатку ўмыліся, паліваючы адна адной з кубка, а потым, следам за доктарам, падышлі да стала, на якім ляжаў Мішка. Сон ужо, здаецца, зляцеў са Святланы, твар ужо быў светлы, чысты, вочы зыркія, уважлівыя.

Фімка крыху зайздросціла Святлане, зайздросціла, што тая вучылася ў медыцынскім тэхнікуме, што ведала, як называюцца розныя інструменты і ўмела доктару памагаць на аперацыях. Фімка, праўда, таксама ўжо запомніла, як называецца якая жалезка, кручок, але ўзяць іх у рукі не адважвалася.

У зямлянку ўсунула галаву цётка Вера, і Фімка папрасіла яе:

— Цётачка, я там ваду паставіла грэць, можа, вы глянеце...

Доктар ужо нешта рабіў каля Мішкавага пляча. Мішка моцна войкнуў — раз, другі.

— Ціха, ціха,— супакойваў яго доктар.— Глянь, якія дзеўкі каля цябе стаяць, сорамна табе, партызану, разведчыку, стагнаць пры іх...

Моцна запахла самагонкаю, гэта доктар абмываў ёю рану, даў крыху глынуць і Мішку, каб не так балела, і той папярхнуўся, закашляўся.

Фімка не першы раз стаіць вось так каля стала, ведае, што і як робіць доктар. I цікава ўсё тут Фімцы, і страшна, і надта шкода хлопцаў, якім так балюча бывае на гэтым стале.

— О-ой! — застагнаў Мішка і дрыгнуў нагою ў падранай шкарпэтцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x