Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ціха, ціха,— прыгаварваў доктар.— Трэба ж мне кулю знайсці, пад якую цябе пагнала... Наўмысля захацеў мне даць работы...

Святлана падавала доктару інструменты — адзін, другі, Фімка паклала рукі на Мішкавы ногі, яны дрыжалі, быдта Мішку было холадна, але ў зямлянцы холадна не было, наадварот, тут сабралася за ноч духаты, у доктара на лобе ўжо выступілі дробныя кропелькі поту, але ў доктара заўсёды так — пакуль зробіць аперацыю — потам абальецца.

На Мішку, на доктара, на Святлану з Фімкаю глядзелі са сваіх палкоў трое параненых партызан, якія сваё ўжо на тым стале адбалелі і цяпер спачувалі свайму таварышу.

— А-ай! — крыкнуў Мішка, вылаяўся і засучыў нагамі. Фімка навалілася на іх грудзьмі, Святлана схапіла Мішку за рукі, якімі той учапіўся за рукаў доктаравага халата.

— Цярпі, цярпі і не лайся,— угаварваў доктар, а пот абрасіў ужо і яго верхнюю губу, цёк па скронях.

Заўсёды дзівілася Фімка — не такая ж гэта цяжкая работа — у ране калупацца, не дровы ж гэта сячы, не зямлю капаць, чаму ж так пацее заўсёды на аперацыях доктар? А ён яшчэ ніжэй нахіліўся над Мішкам, і той яшчэ мацней застагнаў.

Фімка ляжала на Мішкавых нагах, Святлана трымала яго за рукі, а хлопец стагнаў, тузаўся, і Фімцы здавалася, што гэта цягнецца ўжо доўга-доўга, а ногі яго — як жывыя істоты — варушацца, стогнуць пад ёю, яна затуляе іх сваімі грудзьмі і не можа затуліць ад пакуты, ад болю, і самой Фімцы пачынае балець, быдта доктар у яе плячы жалезам калупае.

Нарэшце скончылася. Доктар выцер рукавом халата пот, Святлана перавязала Мішкава плячо бінтом, які ўчора мыла, кіпяціла Фімка. Цётка Вера прынесла гарачай вады, і разам з Фімкаю яны памылі Мішку рукі, ногі, мокрым ручніком выцерлі ўсё яго цела, надзелі яму чыстую бялізну і разам са Святланаю і доктарам памаглі дайсці да збітага з дошак палка, які служыў тут ложкам.

Мішка ляжаў цяпер — сцішаны, памыты, быццам з аднаго свету — чорнага, ступіўшы ў свет белы, спрабаваў ужо і ўсміхацца Святлане, якая папраўляла на ім посцілку.

У той дзень Фімка не пайшла па чарніцы — было шмат работы ў шпіталі, а назаўтра выбралася зноў, і як чорт яе панёс, прашнуравала са сваім вядзерцам каля Ромкавага будана. Ішла па сцежцы, вытаптанай партызанамі, і замірала ўсё ўсярэдзіне ад сораму, ад страху, здавалася, не толькі людзі — сініцы, вавёркі ведаюць, чаму ідзе гэтаю сцежкаю, ці мала іх перасякае лагер, а яна коціцца па гэтай.

Пад высокаю ялінаю хлопцы разбіралі кулямёт. У кузні раздуваў мяхі дзядзька Сцяпан — невысокі, з чорнаю барадою, падобны на цыгана, у яго ў лагеры і мянушка была — Цыган. Некалькі партызан завіхалася каля коней. Ніхто і не глянуў у бок Фімкі, ідзе — няхай ідзе. I Ромкі не ўбачыла. Толькі як апынулася ў лесе адна, пачала супакойвацца, але сорам застаўся ляжаць на душы, быццам яна зрабіла нешта брыдкае.

Ромка ў лесе быдта з-пад зямлі вырас — падняла Фімка з долу вочы, а ён стаіць, і рот да вушэй — усміхаецца. I як засвяцілася ўсё вакол Фімкі — паярчэла сонца, пазелянела трава, пазалацелі хвоі.

— А я і ўчора сюды прыходзіў,— сказаў Ромка.

— Праўда?

I зноў па грудзях — галубіным крылом, галубіным крылом...

Сеў Ромка на дол, паляпаў па траве рукою, як і той раз, запрашаючы сесці і Фімку. I яна села. I зноў Ромка цалаваў яе, і яна не працівілася, а калі дамагаўся большага — адбівалася, вырывалася, і ён сцішваўся, гаварыў:

— Дурніца, сёння жывём, а заўтра...

I Фімка ўспамінала Мішку, як ляжала на яго нагах, як доктар казаў:

«А ты шчаслівы, Мішка, каб крышку ніжэй... Ці правей...»

Ніжэй, правей... А колькі бачыла ўжо Фімка смерцяў... Ходзіць хлопец — здаровы, вясёлы, а назаўтра прыносяць ці прывозяць у лагер, і ўсё... Няма...

Яно-то так, так, сёння жывеш, а заўтра... Але ж брыдка, сорамна... Брыдка тое, чаго дабіваецца Ромка, хіба нельга без гэтага, вось так — рука ў руку, ну цалавацца, але каб без гэтага...

Надзьмуўся Ромка, не абдымае, не цалуе... Горка Фімцы, але што ж зробіш. I ёй няма часу расседжвацца, трэба чарніцы збіраць. Узяла сваё вядзерца, у якім яшчэ і паясок не закрыла. Паплёўся Ромка за ёю — памагаць ягады дазбірваць.

А вярталіся ў лагер — на сцежцы рабы Мурмонь стаіць, лыбіцца, Фімцы і Ромку падміргвае:

— Што, наеліся чарніц? Га-га-га! Во, брат, ціхая, ціхая... А ў ціхім балоце...

Як варам абліло Фімку, у душы чакала, можа, Ромка заступіцца, дасць Мурмоню ў зубы, але Ромку хоць бы што, спыніўся каля Мурмоня, прыкурвае, рагочуць разам. Яна скарэй, скарэй са сваім вядзерцам да шпіталя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x