Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Лідзія Арабей - Пошукі кахання - Аповесці, апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна праз гады ідзе па слядах чалавека, прыходзіць у сённяшні дзень, уплывае на лёс людзей — вось галоўная думка абедзвюх аповесцей.
Героі апавяданняў — людзі высокай маральнай чысціні. Яны патрабавальныя да сябе і да тых, хто жыве побач. Аўтар піша пра нашага сучасніка і вяртаецца ў пасляваенныя гады.

Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі быў меншы — слухаўся, а далей Таня вярталася з работы і бачыла, што тэрмасы стаяць на стале некранутыя, Саша не еў, а, кінуўшы партфель у калідоры, пабег на вуліцу, часам забыўшыся нават замкнуць дзверы. Яна лётала па двары, шукала яго, знаходзіла, ушчувала. Нейкі час Саша зноў слухаўся, а потым мацнейшымі за матчын загад аказваліся двор, сябры.

Вучыўся ён някепска, каб гэта было каму за ім пасачыць, прымусіць зрабіць усе ўрокі, ды ў час накарміць, ды паглядзець, з кім там гуляе,— залаты быў бы хлопец.

А Тані на ўсё не хапала. Яна думала — вось падрасце сын, паразумнее, будзе лягчэй. Трэба было на сваім уласным вопыце дайсці да таго, што даўно спасцігла народная мудрасць: «Малыя дзеткі, малыя бедкі...», «Растуць дзеткі, растуць бедкі...», «Малыя дзеці смокчуць грудзі мацеры, вялікія дзеці смокчуць яе сэрца...»

Трэба было на сваім жыццёвым вопыце пераканацца, што найбольш шчасця даюць мацеры малыя дзеці, пакуль яны належаць ёй, сталеюць, і забірае іх жыццё, усмоктвае ў свой вір, гоніць цераз вадаспады і парогі, усё далей адносячы ад мацеры, і ўсё больш гаруе яе сэрца, сумуе па бездапаможнасці, па кволасці таго, далёкага, маленькага дзіцяткі.

Перажытае за дванаццаць гадоў можна ўспомніць за адну гадзіну, бо ўспамінаецца яно не паслядоўна, не падрабязна, успамінаецца ўрыўкамі, малюнкамі, словамі, сказанымі табою і сказанымі табе, успамінаецца эмоцыямі — крыўдаю, тугою, радасцю.

Апошнія дні, бяссонныя ночы Таню апаноўвалі гэтыя малюнкі, словы, уваскрашаліся то радасць, то туга, то прыкрасць. Усё гэта было выклікана тым вялікім для яе патрасеннем — Саша і міліцыя. Прайшоў ужо тыдзень з таго дня, а яна ніяк не магла супакоіцца, не магла прыдумаць — як аберагчы сына ад новых неразумных учынкаў, ад небяспекі, ад страшнага, што можа падпільнаваць яго ў жыцці. Але не мучылася сумненнямі — ці добра яна зрабіла, што свядома без мужа нарадзіла дзіця. Саша жыў — са сваімі вачыма, непаслухмянымі валасамі, худымі лапаткамі, і хіба магла разважаць Таня — а ці не лепей было б, каб усяго гэтага не існавала.

10

Кабінет рэдактара быў метраў на пяцьдзесят, прадаўгаваты, з вялікімі вокнамі справа і насупраць уваходных дзвярэй. Да рэдактарскага стала, тарцом, быў прыстаўлены яшчэ адзін стол, доўгі, паліраваны, з крэсламі паабапал. Стаялі крэслы і ўздоўж сцен — каб у час лятучак, сходаў можна было збіраць сюды ўвесь калектыў. Калі ў кабінет сыходзіліся работнікі, ён нібы меншаў, а калі заставаўся адзін гаспадар, адчувалася яго вялікая прастора.

Пасярод кабінета ляжаў дыван, які ўсе ў рэдакцыі называлі па-руску — кавёр. Часам на гэты «кавёр» выклікалі супрацоўнікаў, каб давалі тлумачэнні за дапушчаныя памылкі, за не ў час здадзены матэрыял — ды ці мала за што можна прапясочыць работніка, асабліва маладзейшага, які не спасціг яшчэ мудрасці журналісцкай работы.

У Тані рэдактарскі кабінет выклікаў не тое каб страх, але нешта падобнае на трывожную пачцівасць. За дзвярыма, абабітымі жоўтым дэрмацінам, сядзела сіла, якая магла альбо памілаваць, альбо пакараць. Асабліва страшным здаваўся ёй гэты кабінет у гады маладосці, калі толькі прыйшла сюды з універсітэта. Ёй тады наогул здавалася, што ў рэдакцыі ўсе вельмі разумныя людзі, вельмі вопытныя журналісты, а яна — сляпое кацяня, няўмека, і вельмі скора ўсе гэта ўбачаць, і ёй будзе сорамна, што яна, маючы універсітэцкі дыплом, нічому не навучылася.

Старэйшыя работнікі рэдакцыі па чарзе трымалі дзяжурства над кожным нумарам. Памылка ў газеце была з’яваю незвычайнаю. Тэкст кожнага матэрыялу чытаўся і перачытваўся — у аддзеле, начальствам, стылістамі, карэктарамі, дзяжурным па нумары. I ўсё ж, бывала, памылка ўлазіла на паласу. Бывала, што ў рэдакцыі яе ніхто так і не заўважаў, але газета трапляла чытачам, і там ужо знаходзіліся ўважлівыя. У рэдакцыю званілі, пісалі: «Куды глядзяць работнікі газеты!..», «Ці там у вас сядзяць непісьменныя?..»

За кожную памылку вінаватага моцна крытыкавалі. Моцна крытыкавалі нават тады, калі памылка даходзіла да дзяжурнага па нумары. Дзяжурны дакладваў рэдактару, і тады вінаватага выклікалі на «кавёр», пясочылі на лятучцы.

Надта баялася Таня, каб не праскочыла памылка па яе віне, заўсёды вельмі ўважліва чытала матэрыялы. I ўсё ж прапусціла.

Машыністка, перадрукоўваючы артыкул, перакруціла літары, ды так перакруціла, што слова набыло зусім іншы і вельмі несімпатычны змест. I ніхто не заўважыў — ні сама Таня, ні стылісты, ні карэктары. Дайшло да дзяжурнага па нумары — Віктара Паўлавіча, сакратара рэдакцыі. Той ціхенька паправіў. I нікому нічога не сказаў. Толькі назаўтра прыйшоў да Тані з паласою, паказаў тое слова.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Пошукі кахання: Аповесці, апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x