Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца сваё не падманеш...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца сваё не падманеш...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэрца сваё не падманеш... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца сваё не падманеш...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не чакалі? То — нічога. Надзя сама да вас дапялася. На сваіх дваіх, — яна дастала з-пад кажушка пляшку і з шумам пляснула яе на стол. — Давай чаркі, Вера, піць будзем! Прычына ёсць. Добра прычына, кажу.

— А без чаркі не абысціся, каб даведацца? — засумнявалася Верка ці варта піць, ды яшчэ ў панядзелак, і, як зразумела, не проста самагонку — чыстая вадкасць у бутэльцы нагадвала знаёмы ёй спірт-пяршак, які яна піла ўжо ў Надзі. — І дзе ты заўсёды знаходзіш такую самагонку — як шкло?

— Вось гэта сакрэт, нікому не раскажу.

— Ну, давай, скідай кажух. Жэня, хадзі сюды, у нас тут Надзя з гасцінцам, — паклікала Верка Жэньку і сама пайшла ў сенцы, адкуль вярнулася з невялікім кавалкам сала і качаном квашанай капусты.

— Ну што ж, калі так, то вып’ем. Толькі спяваць у маёй хаце, Надзя, не будзеш. Ведаеш: жалоба ў мяне, на ўсё жыццё рот закрыла.

— Не буду, Верка. Лепш сядайце, ды я вам сеё-тое раскажу, што ведаю. — Надзя, расчырванелая і пышнагрудая, ажно свяцілася ад радасці. — Налівай, Жэнька, крыху вып’ем за наша гэтае жыццё шалапутнае.

— За такое піць не трэба, Надзя. Якое яно шалапутнае? Гаротнае яно. Трэба за добрае, шчаснае... — запярэчыла Жэня.

— Ну, тады вып’ем за мяне! — прапанавала Надзя. — Я, дзеўкі, ужо п’яная, але сёння апошні дзень. Ёсць таму прычына.

— І што з табою здарылася? — Верка не зводзіла вачэй з Салавейчыхі.

— А цяжарная я. Вось што! Чулі!!! — Паведаміла тая і зарагатала. — Цяпер дзіця ў мяне будзе.

— Ад каго ето? — здзівілася ад нечаканай весткі Вера.

— Зразумела, не ад Салавейчыка. Ён жа не здатны. Цьфу, хіба ето мужчына? Пятнаццаць гадоў рабіў мне такі майстар, усё ялаўкай зваў, а сам пусты. — нядобра рагатала Надзя і ніяк не супакойвалася. — А цяпер ялаўка ды зусім не ялаўка. За тое і вып’ем. Заўтра, клянуся, не буду!

— А хто? Гэто еты бандзюк, твой майсцер! — ускіпела Верка. — Гэты забойца дзетак маіх? І ты. прыпёрлася да мяне. Вон!..

Яна ўскочыла і кінулася на яе, гатовая забіць зніякавелую жанчыну, але Жэнька перахапіла, убачыўшы ў яе вачах дзікі адчай.

— Святы Божа, дзеўка! Кінь дурное, пра вырадка гэтага і сама спакойна не магу думаць. — п’янаватая Нюрка, хоць і спалохалася, убачыўшы такія перамены ў Верцы, але і брывом не павяла. — Не ён. Чуеш? Выгуляў ён сваё, застудзіў, мабыць, па балотах шастаючы. Тут другі, ды хораша так адрабіў, ніколі такой радасці не мела. Як баба. Чэснае слова. А хто — маё права. Не прызнаюся! Давай вып’ем! — Нюрка залпам выліла ў рот стограмоўку і закусіла лістом квашанай капусты.

Верка глядзела на яе з недаверам. Але было відаць, што паверыла Надзі, удзячна паглядзела на Жэню і спакойна села за стол. А тая — у іншы момант хіба ад яе дакачаешся — сама прапанавала:

— Ну, хіба так, канешне, важная прычына. Каб вынасіла, радзіла здаровенькае. Давай, Верка, няхай усё будзе добра ў Надзі.

— Дзіва, гэта дакладна, Жэнька. Ну, давай. — пагадзілася Верка, і яны разам выпілі крэпкай пякучкі і хуценька прыкусілі.

— Ой, дзеванькі, кеб не гэта вайна. Можа, выжывем у гэтай віхуры якнебудзь. Ха, ось цяперака другі тост. А нямашака больш ентаго Аскерчыка, губіцеля тваіх дзетак, Верка! Слава табе, Госпадзі!

— Як няма? Куды ж ён. падзеўся? — спалатнела Верка ад такой весткі.

— Здох. Учора вёз дабро, што сабраў у Бечыне і другіх вёсак здаваць у раён. Перанялі партызаны. Усіх пастралялі. Яго ранілі, павялі ў атрад. Атрад той недзе пад Акцябрскім, кажуць, у балотах. Туды, кажуць, немцам ходу няма, баяцца, як агню. А там прыгаварылі варажыну гету і расстралялі.

— За забойцу сваіх дзяцей, свёкра і маёй добрай Агапкі піць не буду. — ціха прамовіла Вера і заплакала.

— А ведаеш, хто прысуд выканаў? То навіна дык навіна.— зашоргала на стуле неспакойная Надзя.

Жанчыны застылі, уважліва паглядзелі на аднавяскоўку.

— Твой і твой, — яна п’янавата паказала пальцам на абедзвюх жанчын.

— Як гэта? Адкуль? — здзівіліся тыя.

— Ды ў атрадзе яны ўжо. Хутка сустрэнецеся. За гэта і вып’ем! Налівай, Жэнька!

— Ето праўда? — заплакала, яшчэ не да канца верачы Надзіным словам, Верка, але цяпер горкія слёзы радасці цяклі па яе скронях.

— І ты, ты. не хлусіш, Надзя? — зарумзала ад шчасця Жэня.

— Во, раскісліліся. Кажу, значыць, знаю. Чаго равеце, як каровы нядоеныя? Там нават трое ці чацвёра выратаваліся, а мо і больш. Салавейчык мой, ты, Верка праўду мне казала, не поганню фашысцкай аказаўся. А што вашы на волі, гэта дакладна. Ну, піць будзем? — Надзя набычыла свае блакітныя вочы на жанчын, гатовая іх пабіць, калі адмовяцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Наталья Мамонтова - Аркадий Рылов
Наталья Мамонтова
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
Геннадий Рылов - Путешествие за сортом
Геннадий Рылов
Отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x