Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца сваё не падманеш...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца сваё не падманеш...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэрца сваё не падманеш... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца сваё не падманеш...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ванька вельмі ўзрадаваўся, што маці вярнулася дадому, павіс у яе на шыі. Затым неахвотна перабег на ложак, дзе соладка спала дзяўчынка. І як толькі дакрануўся да падушкі — зноў адразу заснуў.

Калі выйшлі на вуліцу, гэтаксама, як і вечарам Жэнька пачала распытваць сяброўку пра тое, як яна ездзіла ў Гомель, пра хваробу Андрэя, і Верка ўжо была не радая, што расказала ёй пра яе мужа ўсё, што сама ведала. Таму цяпер Верка — яны ж учора прагаварылі пра гэта — зазлавалася на сяброўку:

— Набярыся цярпення, Жэня. Ведаць пра іх — адно. Цяпер трэба спадзявацца, што ў Салавейчыка ўсё атрымаецца. Але ні пры бацьках, ні пры дзецях больш пра тое не заікайся. Абое маўчым. Для ўсіх ты — жонка Міколы, што б там ні было. Нічога не ведаем: ні пра мужоў, ні пра партызан — жывём, як усе. І ні слова пра Гомель: на вуліцу я не паказвалася, бо раптам захварэла, таму і дзеці ў бацькоў на хутары. Слухай, а пра мяне ніхто гэтымі днямі не пытаў?

— Не, здаецца, — адказала, здзіўленая ад такога наступу Веркі Жэня.

— Вось і добра. Была я дома. Хварэла. І кропка. Зразумела? — цвёрда адрэзала сяброўка і дадала: — Так і было, канешне. Хварэла.

Неўзабаве яны прыйшлі да будынка былога сельсавета. Людзей тут ужо сабралася нямала. Яны стаялі купкамі, ціха перамаўляліся між сабой. У асноўным гэта бабы, старыя дзяды ды некалькі хлапчукоў і дзяўчынак, якія павінны былі цяперашняй вясной закончыць школу.

Да Веркі і Жэні, убачыўшы іх, адразу падалася заўважна схуднелая Нюрка. Падышла, спачатку пацалавала Верку, затым крыху насцярожана прывіталася з Жэнькай.

— Даўно цябе не бачыла, сяброўка, — звяртаючыся да Веркі сказала Нюрка. — Думала, прыйсці пакалядаваць, дык страшна цяперака. А тая ноч увогуле, ой, лепш не ўспамінаць.

Нюрка, сказаўшы гэта, спуджана глядзела на Верку, згадаўшы начную партызанскую расправу над паліцаямі.

— Не кажы, Нюра, страх такі, — пагадзілася з ёй Верка. І спыталася пра дзетак: — Як твае малыя?

— Не хварэюць, і тое добра, — адказала Нюрка. — А твае?

— І нашы нічога. Ваня са мной, старыя забралі малых на хутар, я мо з тыдзень нікуды з хаты не выходзіла, прычапілася нешта хвароба, галава як адказвала.

— То прастуда такая, кажуць, ломіць ногі і рукі, галава расколваецца. У маёй суседкі было такое. Таксама адлежала колькі дзён.

У гэты момант з будынка колішняга сельсавета выйшлі чатыры паліцаі. Верка старалася іх разгледзець, але нікога не пазнавала. Усе чужыя, а твары ва ўсіх былі апухлыя.

— Глядзі, у сённяшняга нашага начальства морды памятыя. Ноч, мабыць, самагонку глушылі, — здагадалася Нюрка.

— Цішэй ты. Пачуюць, бяды не абярэшся, — ціха прашаптала ёй на вуха Верка.

Раптам па парозе сельсавета з’явіўся Зміцер Аскерка. За гэтыя месяцы, як Верка ўпершыню сутыкнулася з ім ў Бечыне, старшы паліцэйскі паспраўнеў. Яго маршчыністы, нават зморшчаны твар стаў масіўным і мясістым. Але ўбачыўшы зараз Аскерку, яна падумала, што на іх, мясцовых паліцаях, немцы эканомяць: апрануты ва ўсё звычайнае, не так як у Гомелі. Відаць, не такі ты, Аскерка, і вялікі паліцэйскі чын, сам вунь у скрадзеным паўкажушку ходзіш. Не тое што Іван Салавейчык, той ва ўсім форменным, новенькім нямецкім амбундзіраванні. Яшчэ раз агледзела ўсіх чужынцаў: толькі павязкі на рукавах з двайным крыжом сведчаць пра службу ў паліцыі, а ўсё астатняе, што ёсць на злыднях, яны, мабыць, нарабавалі ў вёсках.

Аскерка падаўся ёй стомленым, з накінутага на плечы паўкажушка былі відаць расхрыстаныя валасатыя грудзі. Ён падняў з-пад навіслых броваў шэрыя вочы, агледзеў усіх беглым панурым позіркам, і раптам непрыхавана холадна ўпіўся вачыма ў Верку і нечакана збялеў. У жанчыны ад такога глыбокага, уедлівага пагляду па ўсім целе пайшлі дрыжыкі-мурашкі. Нешта нядобрае нёс ён ёй, нейкую злосную і мсцівую пагрозу, але сёння ўсё кепскае яна адганяла ад сябе: яна ж чакае радасных навін аб вызваленні мужа і яго сяброў.

Аскерка спачатку дружалюбна голасна чытаў з паперкі:

— Па загадзе нямецкага камандавання павінен быць праведзены збор зімовага адзення для франтавых часцей. Насельніцтва павінна праз гэты збор выказаць сваю падзяку за вызваленне ад бальшавіцкага іга. Зімовым адзеннем лічацца: кажух, футра, валёнкі, ваўняныя рэчы новыя альбо тыя, якія добра захаваліся, мала паношаныя. Гэта, панове бечынцы, распараджэнне гебіцкамісара горада Петрыкава і раённага бургамістра. Рэчы павінны быць дастаўлены ў раённы цэнтр не пазней 26 лютага 1942 года.

Ён раптам спыніўся, зноў затуманена агледзеў усіх вяскоўцаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Наталья Мамонтова - Аркадий Рылов
Наталья Мамонтова
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
Геннадий Рылов - Путешествие за сортом
Геннадий Рылов
Отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x