Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца сваё не падманеш...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца сваё не падманеш...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэрца сваё не падманеш... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца сваё не падманеш...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І раптам хлюпкая бяздонная багна, разрываючы пад нагамі мох, пачала расступацца, на ёй не ўстояць — і стала засмоктваць у сваю рудую гнілую ваду яе Ігната. Адкуль толькі тут ўзяўся Рыгор, яе Рыгорка, такі ж малады, высокі і прыгожы, працягнуў Ігнату руку: «Давай, брат! Не здавайся!..»

...Верка прачнулася недзе сяродначы. Спусціла ногі з ложка і ціха сядзела, доўга ўспамінала, дзе яна, чаму тут, у гэтым дзіўным пакоі. І ачомалася толькі тады, калі раптам пачула за сцяной голас Салавейчыка, які некуды званіў па тэлефоне.

На століку, што стаяў побач з ложкам, зямляк пакінуў яшчэ з вечара чайнік, шклянку з чаем, хлеб і тонкія крышанчыкі сала, два вараныя яйкі. Але есці ёй не хацелася. Яе сэрца шалёна калацілася, і Верка раптам заплакала, успомніўшы такі трывожны сон.

Крыху супакоіўшыся, моўчкі прасіла Бога, каб захінуў ад бяды дарагіх ёй людзей.

Неўзабаве да яе зайшоў Салавейчык і паведаміў, што час ісці на станцыю, адкуль у сем гадзін раніцы пойдзе машына на Петрыкаў. І папярэдзіў аб канспірацыі: «Развітваючыся, абавязкова пацалую цябе. Як жонку. Мы ж тут ноч з табой правялі, нібыта. Усе пра гэта ведаюць. Толькі як мне яшчэ са сваёй кватэрнай мадам сёння ўсё ўладзіць, каб хвост не падымала надта — не ведаю...»

6

У грузавік пад зялёным тэнтам у Гомелі загрузілі дзве скрыні і прыставілі да іх двух немцаў. Салавейчык неяк дамовіўся з афіцэрам, каб яго жонка ехала ў цёплай кабіне, а немцы ў кузаве.

Пасля нядаўняга снегападу дарога была слаба ўтаптаная, таму грузавік ехаў павольна. Верка раніцай зразумела, што машына была чужая, не савецкая палутарка. Ды і надпіс заўважыла: Mercedes-Benz. Такая тэхніка ёй падабалася. Карцела спытацца ў вадзіцеля: колькі конскіх сіл пад капотам? Але той, хутчэй за ўсё, вольнанаёмны, быў не гаваркі. Гэты малады і хударлявы хлопец, якому на выгляд крыху больш як дваццаць гадоў, час ад часу закурваў папяросы, і яна так і не асмелілася спытацца, баялася выклікаць падазрэнне: жанчына, а цікавіцца тэхнікай.

У кабіне было цёпла. Маркотна і нудна працаваў рухавік, а яна згадвала свой трактар, які перад прыходам немцаў перадалі вайскоўцам. Добра на ім працавалася.

Думала доўгую нудную дарогу пра Салавейчыка: верыла, што слова сваё ён абавязкова стрымае. І Рыгорава золата, якое ён пакінуў іх сыну, павінна выратаваць чалавека, які прыняў яе адзінокую, пакінутую, цяжарную ад іншага. Так, выратаваць таго, хто пакахаў і абагрэў яе гаротную, хто ўзяў за жонку. Хто ж ведае, як бы склаўся яе лёс, калі б тады не Ігнатава падтрымка? Як бы яна жыла цяпер адна з дзіцём. Ехала і ў думках малілася Богу, прасіла яго, каб заступіўся за дзяцей, мужа, за яе, і тады на сэрцы станавілася лягчэй, нібыта тое, аб чым прасіла Усявышняга, ужо здзейснілася.

Апошні дзень студзеня быў марозны, бясснежны і сонечны. Перад уез­дам у Калінкавічы машыну спынілі немцы. Вадзіцель папярэдзіў: праверка дакументаў. Двое з аўтаматамі стаялі перад машынай, а трэці, відаць, афіцэр падышоў да грузавіка.

Вадзіцель не глушыў грузавік, выйшаў з машыны і працягнуў таму карычневую скураную папку, дзе ляжалі дакументы на груз. Немец падазрона пагартаў іх, абышоў машыну ззаду. Верка пачула, як ахоўнікі ў кузаве ўскочылі, голасна павіталіся:

— Heil Hitler!

— Sieg Heil! — адказаў той і падышоў да дзвярэй кабіны, дзе сядзела жанчына.

— Bitte, Ausweis! — адчыніўшы дзверцу, загадаў ёй.

— Даведку сваю давай! — прашыпеў незадаволена вадзіцель.

Верка дрыжачымі рукамі падала паперку і спалохана пазірала на нямецкага афіцэра.

— Кein problem, frau? — ён вярнуў ёй даведку, акуратна зачыніў дзверцы і кіўнуў салдатам. Тыя адступіліся, і грузавік рушыў далей.

Успацелая Верка толькі спытала ў вадзіцеля: а што ён сказаў, аддаючы ёй паперку. Той засмяяўся:

— Што ўсё ў парадку, жанчына.

— А я так спалохалася, дурніца.

— Чаго табе было палохацца, у цябе ж мужык — паліцэйскі, — паціснуў плячыма той.

— Ага, усё роўна страшна, — пастаралася выціснуць з сябе Верка.

Яна маўчала ўсю дарогу, пакуль вадзіцель не паказаў паваротку, за якой ён скіруе налева, а там Петрыкаў.

— Табе трэба ўвесь час прама. Можа, у Петрыкаў, там заначуеш, а заўтра будзеш дабірацца, — раптам пашкадаваў ён яе.

— Не, сонца яшчэ высока, вёскі ж па дарозе ёсць, няпраўда, пусцяць пераначаваць, палешукі — людзі добрыя.

— Ну, то шчасліва.

Грузавік паехаў сваёй дарогай, а Верка з хвіліну яшчэ стаяла, глядзела яму ўслед. Потым перавязала хустку і пакрочыла па заснежанай дарозе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Наталья Мамонтова - Аркадий Рылов
Наталья Мамонтова
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
Геннадий Рылов - Путешествие за сортом
Геннадий Рылов
Отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x