Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца сваё не падманеш...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца сваё не падманеш...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэрца сваё не падманеш... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца сваё не падманеш...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Кіпяточку з дарогі, давай. З цукрам. — лагодна прамовіў ён, і сеў на сваё крэсла.

— Дзякуй за ласку, — Вера зрабіла глыток, паставіла кубак на стол. — Гарачы вельмі.

— А ты не спяшайся. Ну, як там Надзя? — Салавейчык не зводзіў з яе вачэй.

— Плача. Кажа, знайшлі тут сабе новую саломіну.

— А калі і так, то што? — нечакана ўспыхнуў Салавейчык. — Я, можа, шчаслівы цяперака. Жысць пабачыў. А яна мне ногі спутала.

— Няўжо пан начальнік неразумным жарэбчыкам быў і яму ногі спутвалі? — пажартавала Верка, і зноў адпіла глыток кіпеню.

— Так, ты гэта. кінь. Усё! Калі бабскае падтрымліваеш! А як там Бечын?

— А што, Бечын? Адны бабы, дзеці ды старыя і калекі. Немцы нібы на развод цэлы гарнізон мужыкоў падсялілі былі, дык тыдні два таму яны так замачылі Каляды, што многія і не прачнуліся. І як асірацілі нас, так бы мовіць. Цяпер і абараніць, у выпадку чаго, няма каму, ніякай, лічы, улады, — старалася пажартаваць Верка.

— Чуў ужо. Начальства гудзе: партызаны тут і там, спакою няма, — усміхнуўся Салавейчык. — Падазроныя ўсе сталі. Чула навіну?

— Якую?

— Паражэнне пад Масквой. Нямецка-фашысцкія войскі адкінуты далёка на захад. Гітлераўцы вымярзаюць у акопах, як і напалеонаўскія салдаты некалі. Зараз такія маразы, а нямецкія часці да іх не прывыкшыя, во, збіраем усё зімовае.

— Ваня, скажы прама: ты з нашымі ці з імі? Надзя звялася. Ды і гэты Аскерчык яе дабівае. — Верка смела спытала Салавейчыка, гледзячы яму ў вочы.

— Калі ты яшчэ не ў немцаў, то кумекай сама. Больш нічога не скажу. Надзі скажы, каб трымалася. Баек няхай не слухае. З гэтым усё! — ён зноў закурыў, паглядзеў праз акно на вуліцу, і пацікавіўся: — Як дабіралася ў такое надвор’е?

— Свёкар падвёз да Старушак, а там да Калінкавіч пашчасціла на цяплушцы. Нядзеля была, там з кірмаша людзі ехалі, на воз з сабой узялі. Заначавала ў іх. Потым яшчэ нейкі добры чалавек трохі падвёз. Яго знаёмы, аказалася, праз дзень дабіраўся ў Рэчыцу. А адтуль на поезд упрасілася, добры машыніст аказаўся, падвёз. Лічы, тыдзень дабіралася. Толькі б праўда было тое, што сказалі, — Верка заплакала.

— Слабы быў твой Ігнат, калі была магчымасць арганізаваць уцёкі. Але выжыў, сяк-так падтрымліваем яго, — паведаміў Салавейчык.

— А можна неяк пабачыць яго? — вочы ў Веркі адразу высахлі.

— Ты мо здурэла? Хоць разумееш, дзе ён? Там строга ўсё кантралюецца немцамі. Людзі паміраюць кожны дзень, дзясяткамі, немцы ўжо не ведаюць куды трупы дзяваць, збіраюцца печы рабіць, каб спальваць. Хапаюць любога падазронага, толькі хто паглядзіць убок тых баракаў, а ты. — Іван раззлаваўся, і яна зразумела, што сказала пра немагчымае.

— Бачыла, як нябогі гэтыя цэглу на марозе носяць, — Верка цяжка ўздыхнула.

— Заўтра палова іх не выйдзе, а праз дні два наогул нікога з іх на свеце не будзе, душы ўверх адляцяць. А Ігнат твой там не адзін. Яшчэ ёсць добрыя людзі, яго на работы водзяць на завод. Там у памяшканні робіць, ды і гарачае калі даюць. Немцы запусцілі ўжо некалькі заводаў, — ціха паведаміў Салавейчык. — З лагера цяжка вызваліць. З завода таксама ўцячы складана. Кругом ахова. Застаецца адзін варыянт, пра які наказаў. Калі ты тут, то сабрала нешта. Я не верыў, што ты зможаш.

— Іван, не буду хавацца, не збірала, не прасіла. Хаця твая Надзя завушніцы аддавала, тыя, што ты некалі ёй падарыў. У мяне схованка была. Даўняя... — Верка азірнулася на дзверы, баючыся, каб ніхто не ўвайшоў.

— Не бойся, дзяжурны не прыйдзе. І немцы тут рэдка бываюць. Паказвай. — Ён адвярнуўся, пакуль Верка даставала хусцінку, якую дома прывязала на цела.

— Глядзі, Іванка.

Яна паклала хусцінку на стол і разгарнула яе. Там была яшчэ адна. Сала­вейчык нават вачам сваім не паверыў: перад ім ляжалі чатыры царскія залатыя манеты. Ён аж успацеў, выцер рукавом лоб.

— Адкуль? Гэта ж «мікалаеўкі», 1899 года. Не, не буду пытацца, твая з Ігнатам справа. Важна адно: не толькі Ігната, але і Міколу, брата яго вызвалім, і Коршака, калі паспеем. Ды што там, чатырох хлопцаў гарантавана выцягнем. Ёсць праз каго, — Салавейчык ад радасці гатовы быў расцалаваць яе.

— Як? І Мікола там? І Коршак? — не так здзівілася, як спалохалася Верка.

— Там тысячы людзей, Вера. Ты не ўяўляеш. А калі запусцяць печы, то ўсе... Увесь Гомель усеяны лагерамі, адкрыты гета для яўрэяў. Першымі знішчаюць камуністаў, камсамольцаў, былых актывістаў. Людзі галодныя, паміраюць штодня, для гэтага трэба спальваць трупы. А лагеры папаўняюцца кожны дзень за кошт мясцовага насельніцтва. Нас толькі часам прыцягваюць да аховы то тут, то там, але не асабліва паліцыі давяраюць. Вакол кулямётныя вышкі, надрэсіраваныя сабакі, гатовыя разарваць любога, — Іван гаварыў сцішана, а жанчына знямела глядзела яму ў вочы і не магла прамовіць ні слова ў адказ.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Наталья Мамонтова - Аркадий Рылов
Наталья Мамонтова
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
Геннадий Рылов - Путешествие за сортом
Геннадий Рылов
Отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x