Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца сваё не падманеш...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца сваё не падманеш...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэрца сваё не падманеш... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца сваё не падманеш...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Так, значыць, вы жонка, — бачна было, што паліцэйскі здзівіўся таму, што прачытаў.

— Аге ж, Івана Салавейчыка жонка. Да яго дабіраюся, з Палесся я, — пацвердзіла Верка і дадала: — Надзежда Карпаўна Салавейчык.

— А муж ведае, што вы да яго? — малады чагосьці спачатку сумеўся, і раптам рашуча аддаў ёй паперку. — Але гэта не маё дзела. Семянчук, адвядзі жанчыну ў першую ўправу. Прывітанне Салавейчыку, калекцыянеру жонак.

Паліцай раптам і сам зарагатаў і, нешта весела абмяркоўваючы з рыжым, пайшоў на вакзал.

Трэці паліцэйскі, які ўвесь час маўчаў, крыху незадаволена прамовіў:

— Давай клунак, я панясу. Ідзём.

Верка з палёгкай уздыхнула, пайшла ўслед за ім. З галавы не выходзіла толькі што пачутае. Калекцыянер жонак. Падумала: значыць, Іван усё-такі кінуў сваю Надзю, папраўдзе жыве з другой. І як ёй, Верцы, цяпер трэба будзе паводзіць сябе, калі ён сапраўды прадаўся немцам, і ўсё, што казала пра яго Надзя і паліцаі, не падман? Але ж не можа такога быць: Нікіценка сам свёкру сказаў пра Ігната, сказаў, каб Верка схадзіла да Надзі. Мабыць, Салавейчык вядзе гульню, і гэтая гульня вельмі сур’ёзная, іначай навошта ўсё? Яна ж, Верка, і яе Ігнат Івану Салавейчыку ніколі ворагамі не былі.

Ішлі нядоўга. У Веры сцяла дыханне, калі ўбачыла разбураны бамбёжкай каменны дом, на месцы якога, нягледзячы на моцны мароз, працавалі людзі. А калі заўважыла ахову — нямецкіх салдат з аўчаркамі, зразумела, што гэта арыштанты, ваеннапалонныя. На іх страшна было глядзець: худыя, скура ды косці, зарослыя, парваная вопратка.

Сэрца яе сціснулася ад болю: хіба ж так можна з людзьмі?.. Можа, дзе і Ігнат там, сярод іх, бедалага, разбірае на гэтым пякельным марозе цэглу? Але колькі ні ўглядалася, знаёмай постаці не заўважыла.

Каля ўвахода ў паліцэйскую ўправу, якая знаходзілася ў трохпавярховым будынку непадалёку ад чыгункі, паліцэйскі аддаў Веры клунак і выклікаў дзяжурнага.

Зусім малады хлапец з’явіўся на парозе і пацікавіўся:

— Што трэба?

— Жонка Салавейчыка. Адвядзі да начальніка, — суха сказаў паліцэйскі. — Няхай не бадзяецца па вакзалах.

Той здзівіўся, але выцягнуўся, нібы перад ім сапраўды з’явіўся начальнік управы ці ўсёй гарадской паліцыі.

— Праходзьце.

Ён прапусціў Веру перад сабой у будынак, ціха зачыніў дзверы. Верка, зайшоўшы ў доўгі калідор, у нерашучасці спынілася, прыціснулася да сцяны. Дзяжурны яе апярэдзіў і павёў далей, углыб будынка. Нарэшце, яны спыніліся перад шырокімі дзвярыма, і дзяжурны пастукаў у іх. З-за дзвярэй пачуўся знаёмы Верцы голас, праўда, адчувалася, што крыху прастуджаны:

— Вайдзіце.

Дзяжурны зайшоў, пакінуўшы Верку ў калідоры. За дзвярыма нягучна гаварылі, але пра што Верка разабраць не змагла. Нарэшце, дзяжурны вярнуўся, сказаў:

— Праходзьце, Іван Мітрафанавіч чакае вас.

Калі яна ўвайшла ў прасторны пакой, адразу поглядам наткнулася на спіну невысокага каржакаватага мужчыны, які стаяў ля акна насупраць дзвярэй і курыў.

Верку здзівіла, што ў паліцэйскіх, якія сёння яе затрымалі, былі перашытыя, яўна савецкія, шынялі шэрага колеру, фрэнчы і шапкі-кепі, а гэты быў апрануты ў новенькую чорную ўніформу з жоўтым крыжам на павязцы на рукаве, што выдавала — перад ёй няпросты чалавек.

Праз хвіліну паліцэйскі павярнуўся да Веркі, глянуў на яе і стрымана ўсміхнуўся, а яна пазнала: так, перад ёю не хто іншы, як аднавясковец, Іван Салавейчык.

— Дзяжурны! Нас не турбаваць! — камандным голасам распарадзіўся Салавейчык і падышоў да дзвярэй, зачыніў іх. Пасля ціха сказаў: — Праходзь, Вера. Сядай. У нагах праўды няма.

— Ну, здрастуйце, Іван Мітрафанавіч, — Верка прайшла ўглыб пакоя, паклала на табурэтку свой невялікі клунак, села насупраць грубкі. Усміхнулася. — У вас цёпло, аднак, таварыш, а не, прабачце, пан начальнік.

Яна, супакоіўшыся, уважліва разгледзела прасторны пакой: злева стаялі дзве шафы, а пасярод яго шырокі стол, справа — некалькі табурэтак і два крэслы.

Салавейчык незадаволена чмыхнуў, яго твар увачавідкі пачырванеў, але не паказаў, што чамусьці незадаволены. Ён моўчкі дакурыў цыгарэту, сеў насупраць, і толькі тады лагодна сказаў:

— Не трэба, Вера, ты ж разумная жанчына. Зразумей, дзе зараз. І я табе не абавязаны нічога тлумачыць.

— Дык я ж нічога, Іван Мітрафанавіч. Прывітанне ад Надзі. Тут і пасылачку вам яна сабрала.

Вера развязала хустку, скінула яе на плечы, расшпіліла гузікі кажушка, цяжка ўздыхнула.

Салавейчык раптам узняўся і хуценька выйшаў з кабінета, але хвіліны праз дзве вярнуўся з кубкам гарачага чаю, з якога ішла пара, паставіў на край стала перад госцяй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Наталья Мамонтова - Аркадий Рылов
Наталья Мамонтова
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
Геннадий Рылов - Путешествие за сортом
Геннадий Рылов
Отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x