Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца сваё не падманеш...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца сваё не падманеш...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэрца сваё не падманеш... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца сваё не падманеш...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нарэшце, Нюра зразумела, што ўгаворамі тут не дапаможаш: трэба нешта рабіць, бо сяброўка сапраўды памрэ. Аднойчы яна выставіла з хаты Жэню з дзецьмі, і зрабіла тое, што даўно выношвала ў сабе. Нюрка вырашыла — не паможа, то і не пашкодзіць. Трэба было пайсці на хітрасць, каб выбавіць жан­чыну з чорнага гора, прымусіць яе ўстаць і жыць далей. А калі той суджана памерці — то што б хто ні рабіў, яна ўсё роўна памрэ.

Ненадоўга Нюрка выйшла ў сенцы, абдумала, што і як скажа, а пасля нібы на крылах уляцела ў хату ды як закрычыць-загалосіць:

— Ой, Верка! Чаго ж ты ляжыш тутака? Ігнат жа твой вярнуўся, саколік твой ясны, вярнуўся. На хутар пайшоў, памянуць бацькоў сваіх ды дзетак вашых кроўных. А ты тутака ляжыш ні мертва, ні жыва. Што ж ты мужа не сустракаеш, дурніца ты гэтакая? Каб мой Аўдзейчык вярнуўся, я б на край света за ім пабегла.

— Ты што ето прыдумала, дурніца? Падмануць мяне вырашыла? — цяжка прамовіла Верка і расплюшчыла вочы. Яна прыўстала, апусціла ногі з ложка. — Дай мне вады папіць. Кепско мне, галава.

— Чакай, чакай, галубка, я зараз! — узрадаваная Нюра пабегла ў пярэднюю і хутка прынесла ёй поўную конаўку вады. — Не халодная, пі, галубка.

Белы твар Веркі паціху напаўняўся жыццём, яна спакваля выпіла ўсю ваду, і раптам загаласіла, ды так, што ў Нюры ажно сціснулася сэрца:

— А дзетачкі вы мае любыя! А крывіначкі вы мае родныя!.. А не ў той час маці ваша неразумная пакінула вас!.. А даруйце вы мне, сонейкі ясныя, ластачкі паднябесныя, бо без вашага даравання не будзе мне жыцця на белым свеце. Анёлачкі вы мае верныя, а глядзіце вы зараз на вашу маці бесталковую. Лепш бы я замест вас згарэла, а вы жылі, адно другога падтрымлівалі. А пакінулі браціка вашага сірацінкаю адною, а сваю матку на здзек людзям.

— Вера! Хопіць! Я табе сказала!!! — Закрычала Нюрка, і нават спалохалася сама свайго крыку.

Яна сядзела на табурэтцы і не разумела, адкуль узяліся сілы, каб так закрычаць, калі і ў яе душа збалелася, і ёй самой хацелася галасіць. Падумала: відаць, цярпенне скончылася, і бачыць сяброўку ў такім стане больш не магла. Але ж дапамагло.

— Але ж, ужо і паплакаць мне не дае, сяброўка верная, — праз слёзы адказала ёй Верка.

— Два тыдні прайшло, а ты ні жывая, ні мёртвая ў хаце. Ваньку пашкадуй — звялося дзіця: татка на вайне, маці розум страціла ад гора. Яму маці трэба!

— Усё, хопіць. Адляжалася. Ідзі дадому, Нюра. У цябе таксама дзеці. Іх беражы, а не мяне. — Вера цяжка ўстала на ногі, хістаючыся, паціху выйшла ў пярэднюю, здзівілася. — А дзе ж мой сынок?

— Ну, слава богу, вярнулася. На вуліцы з Жэняй і Светкай, я выгнала пагуляць. Пакуль цябе падымала. — Нюра падала сяброўцы валёнкі, дапамагла апрануць кажух і завязаць хустку. Затым яны разам выйшлі на вуліцу.

Сонца, яркае, прамяністае, асляпіла Верку. Ногі яе трымалі слаба. Нюра падтрымала, павольна давяла да плота.

— Мамка, ты ўстала! Мамка, ты ходзіш! Мамачка мая, я так чакаў цябе, каб ты паправілася, — сынок, пакінуўшы цётку і Святланку, што ёсць сілы кінуўся да маці. Але за некалькі крокаў да Веркі, якая працягнула насустрач яму рукі, паслізнуўся і ўсім целам бразнуўся на зямлю.

Спалоханая маці падалася насустрач сыну, забыўшыся на сваю слабасць, падняла яго на ногі. Ваня хныкаў, бо ўдарыўся і не зважаючы на тое, што з яго носа пацякла кроў, быў шчаслівы: яго адбымае маці.

Назаўтра была нядзеля. Верка прачнулася раней звычайнага. Яна сама выпаліла ў печы, прыгатавала снеданне. Нягледзячы на маразы, дзве курачкі ўжо несліся, і Жэня сабрала два дзясяткі яек. Самі жанчыны абойдуцца печанай бульбай з кіслымі гуркамі ды посным кіслым баршчом, а дзеткам знайшла ў дне куфара жменю грэчневай мукі, якой з жанчынамі яшчэ восенню падзялілася нябожчыца Агапка, і напякла блінцоў, выбіла на патэльню дзецям па яйку.

Упершыню пасля такіх цяжкіх дзён, нібы нічога не здарылася, паснедалі. Святланка імкнулася пакарміць Ваню сваім блінцом, а той толькі смяяўся. Жэнька, радуючыся няхітрым забавам дзяцей, сур’ёзна сказала:

— Нешта мне падказвае, Верка, пройдзе час, і мы пажэнім нашых дзетак. І будуць у нас агульныя ўнукі.

— Толькі б перажылі гэтую вайну. Хай будзе і так, — згадзілася Верка. — Прыгожая, думаю, будзе пара.

— І ўнукі будуць прыгожыя. Русыя беларусікі.

— Беларусікі-палешукі.

— Ага, твая праўда. Самыя што ні ёсць, беларусікі-палешукі.

Яны абедзве ўсміхнуліся — як родныя сёстры, як самыя блізкія людзі.

10

Вечарам наступнага дня ў хату нібы віхор уляцела Надзя Салавейчыкава. Жанчына была ўжо п’янаватая, у яе быў добры настрой. Верка і Жэня толькі што разам памылі ў начоўках на печы Святланку, пераапранулі дзяўчынку ва ўсё чыстае. Жэня яшчэ бавілася ля дачкі, а Верка пайшла сустракаць нечаканую госцю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Наталья Мамонтова - Аркадий Рылов
Наталья Мамонтова
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
Геннадий Рылов - Путешествие за сортом
Геннадий Рылов
Отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x