Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца сваё не падманеш...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца сваё не падманеш...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэрца сваё не падманеш... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца сваё не падманеш...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Але ж у немцаў сіла большая, калі да Масквы дапяліся.

— Не, не будзе па-іхняму. Я цяпер гэта дакладна ведаю. Бачыў.

Пра сына Сцяпан Адамчык пакуль не рашыўся сказаць жонцы — ёй і так даліся ў знакі гэтыя паўгода вайны: ні пра аднаго з трох сыноў не было ніякіх звестак.

А раніцай на хутары з’явіліся спалоханыя нявесткі з дзецьмі. Узрадаваная Агапка кінулася іх распранаць ды частаваць:

— А мае ж крывіначкі, мы з дзедам сёння збіраліся ў Бечын, гасцінцаў сабралі.

— Ой, бабка Агапка, у нас вайна. У нас стралялі ноччу, — першай паведаміла маленькая Нінка. — Нам страшна было ў хаце.

— А дзетачкі ж мае! Як жа вас напалохалі, яй-яй. — залямантавала ста­рая. — Распранайцеся, ды ў чыстую палову бяжыце. Я там грубку выпаліла, каб днём цёпла было, як чула маё сэрца, што вы прыедзеце.

Дзеці пайшлі са старой, а Вера паведаміла Адамчыку:

— Пабілі ўсіх ноччу. Партызаны наляцелі. Няма паліцаяў больш...

— І мы ж такога страху нацярпеліся, што не дай бог! — узрушана прамовіла Жэня. — Цяпер усе баяцца, што немцы наляцяць, людзі хто куды ўцякаюць з вёскі, каб перачакаць. Мы да вас, дзядзька Сцяпан. Нанач з Веркай дадому вернемся, а дзеці няхай у вас заначуюць, тут, можа, спакайней будзе.

— І ўнукі, і вы, дзеўкі, заставайцеся, месца хопіць усім, — згадзіўся стары.

— Не, тата, мы з Жэнькай пойдзем, там жа і курачкі, і кароўка пазаўчора ацялілася. Двойню прынесла, бычка і цялічку. Як пакінеш без нагляду? — ска­зала заклапочаная Верка і зноў вярнулася да ранейшага. — Гэта ж так смела з гадамі расправіліся. Кажуць, на пошце ажно чатырох палажылі.

— Толькі шкада, што аднаго не звялі. Быць з-за яго бядзе, — узрушана сказаў Сцяпан Адамчык, забыўшыся, што нявесткі не ведаюць пра яго ўдзел у начной вылазцы партызан.

— А вы гэта скуль ведаеце? — здзівілася Верка.

— А ў нас, нявестухны, ноччу шчадроўшчыкі былі. Адтуль, з балот, — ціха, каб не пачулі дзеці, сказаў стары.

— Няўжо, партызаны, дзядзька Сцяпан, тут, у вас. — здзівілася Жэнька. — І многа іх было? Можа, хто знаёмы.

— Ну, былі і знаёмыя, але не пра тое гаворка. Я зразумеў адно: саветы не дрэмлюць. Людзі ў лес, у балоты пайшлі, у іх шмат зброі, яны не дадуць немцам тут спакойна жыць. Але мне сказалі, што ўжо ёсць і банды, несапраўдныя партызаны. Іх трэба баяцца, адшчапенцаў гэтых, — распавёў Адамчык. — А дурная слава пра Аскерчыка ідзе ўжо здалёку. Сваім пакуль не шкодзіў, але ў суседзяў — паўжывымі людзей у калодзеж кідаў. Прыбярэ Бог і яго. Вам трэба асабліва берагчыся: абое жонкі няпростых людзей, і ён гэтага не забыўся.

— Так, будзем асцярожныя, — пагадзілася Верка. — І можа, праўда, на хутар трэба перабрацца, мне не прывыкаць жыць асобна ад людзей. Толькі вось як ты, Жэнька?

— Я сірата, тут не так боязна. Толькі каб дзеці не чулі таго, пра што тут гаварылася.

Стары і Верка са спачуваннем паглядзелі ёй услед. Аднак Адамчыку кар­цела сказаць нявестцы пра тое, што ноччу пачуў пра свайго сына, а яе мужа.

Калі стары ўсё расказаў ёй, Верчынаму шчасцю і здзіўленню не было межаў.

— Калі гэта праўда, і жонка Салавейчыка ведае нешта, я распытаю яе. Толькі вось, тата, адкуль жа ёй тое вядома?

— Каб жа я знаў. Толькі вось што падумаў: яна са сваім Іванам, мабыць, мае сувязь. Ці не пра яго казаў мне тут таварыш, што наш чалавек ёсць у Гомелі. Можа быць, і старшыня сельсавета мае да гэтага дачыненне. Дакумекаў сам — тут няпроста ўсё.

— Няпроста? А можа, гэта самае простае? — раптам здагадалася нявестка. — Можа, Ігнат шапнуў таму чалавеку аб тым, што яго можна выкупіць. Можа, за харч, грошы ці.

Верка не дагаварыла, бо раптам успомніла пра золата, пра якое даўно забылася. Яго як непатрэбшчыну яна схавала, золата перадаў ёй муж адразу пасля таго, як нарадзіўся Ванька. Але перадаў той, каго яна доўга не магла вырваць з сэрца. Няўжо пра гэта, пра золата, зараз нагадвае ёй Ігнат, знаходзячыся на мяжы жыцця і смерці?

— Пры чым тут Салавейчыха? Галавы не прыкладу, — зноў паўтарыла Верка.

Адамчык думаў сваё, але праз нейкі час ажывіўся і сказаў:

— Што б там ні было, а тое, што ведае яна, можа нейкім чынам уратаваць нашага Ігната. Знайдзі яе сёння, Верка. Не будзем адкладваць. Паснедаем разам, а там крыху адпачнём і я вас з Жэняй мігам адвязу ў Бечын. Сам пачакаю ў вашай хаце. А дзеці будуць тут з Агапкай — за іх не хвалюйцеся.

— А калі немцы ў вёсцы? — спалохалася Вера.

— Мы паціху паедзем. Акуратна. Каля вёскі пастаім, будзе чуваць, калі што. Можа, немцы яшчэ і не ведаюць, што партызаны звялі бечынскую паліцыю, — сказаў Адамчык. — Партызаны ж на Белы Пераезд накіраваліся. Думаю, там сёння паліцыі будзе тое ж, што і нашай. Але нам важна, каб Салавейчыха нікуды не сышла, важна, каб і ты магла даведацца, што там і як.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Наталья Мамонтова - Аркадий Рылов
Наталья Мамонтова
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
Геннадий Рылов - Путешествие за сортом
Геннадий Рылов
Отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x