Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца сваё не падманеш...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца сваё не падманеш...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэрца сваё не падманеш... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца сваё не падманеш...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Здагадаўся сам, хлопчыкі мае, як прыйшлі, зразумеў, якая прычына ў вас наведаць вёску, мяне, — Адамчык уважліва паглядзеў на партызан і дадаў: — Ён, погань гэтакая, у цёткі сваёй кватаруе, п’яніца пракляты. Дык і цётку было збіў на порхаўку, бо самагонкі пашкадавала. Гэта ж трэба, каб у Аскеркі такі вырадак нарадзіўся, га.

— Дык паможаце, дзядзька Сцяпан? — узрадаваўся Нікіценка.

— Памагу, сынок. На пошце, чуйце, там штаб іх, паліцэйскі. Там нібыта трое з іх начуюць. Немцы, калі прыязджаюць, то толькі днём, не застаюцца нанач. Мабыць, баяцца. А так усе гэтыя гады — па хатах. Дзе гаспадароў паціснулі, дзе самі жывуць. У нас, калі вайну аб’явілі, дзве сям’і яўрэйскія зніклі бясследна, быццам і не было іх. Выбраліся самі за ноч. А хаты добрыя засталіся. Там кватаруюць. Але ж іх, паліцаяў, нямала, каля трыццаці ў Бечыне. Як жа справіцеся? — здзівіўся Адамчык.

— Не бойцеся, бацька. У нас сіла ёсць. Галоўнае, каб ціха на досвітку падысці. Наша разведка данесла, што яны зараз ваўсю Каляды святкуюць, самагонка ажно ракой льецца. Хаця выставілі ахову. Няхай святкуюць, у апошні раз, — прамовіў незнаёмец.

— А вы, прабачце, што пытаю, здалёк, чалавеча? Чую, не нашага, не палескага, говару, — пацікавіўся дзед.

— Вы — свой чалавек. Таму не буду хаваць. Гэта камандзір партызанскага атрада з Любаншчыны, таварыш Далідовіч, — сказаў Нікіценка. — Калі што, запомніце яго.

— Так, так, усе мы людзі. У добрую пару зладзеяў выкурыць рашылі. Са снегам такім спадручней, слядоў не застанецца. Пакажыце фашысцкім паслугачам, дзе ракі зімуюць, — прамовіў Адамчык.

— Справядлівая заўвага, дзядзька Сцяпан, — пагадзіўся са старым Нікіценка.

— Але вы мне толькі скажыце, людзі добрыя: пагонім назад немцаў? Тут жа рознае брэшуць, нібыта і Маскву ўзялі, — спытаўся дзед, хітравата прыжмурыўшыся.

— Пагонім. Маскву не аддадзім. Цяжка будзе, але дайце час. Выкурым гэтую набрыдзь. Навечна дарогу да нас забудуць. — упэўнена прамовіў Далідовіч.

— Дай бог, каб так было, — адказаў стары Адамчык.

2

Апоўначы разгулялася віхура. Свістаў вецер, паднімаючы густыя клубы снегу. Але ў хаце Сцяпана Адамчыка, у якой гэтай ноччу ніхто так і не заснуў, цешыліся непагадзі.

Гэта быў апошні ранак для паліцэйскага гарнізона. На досвітку больш як сотня байцоў з двух партызанскіх атрадаў сышліся перад вёскай. Стары Адамчык быў здзіўлены, убачыўшы, што партызаны добра ўзброеныя, у іх на павозках нават было тры кулямёты, ён расказаў, у якіх хатах у вёсцы кватаруюць паліцаі.

Калі ўсе групы занялі зыходныя пазіцыі, партызаны незаўважна падкраліся ў Бечын і ціха знялі вартавых.

Паліцаі моцна спалі, прыняўшы напярэдадні ладную дозу самагонкі. Цёпленькіх і сонных, іх ціха, па адным, бралі па хатах. Як і думаў дзед, супраціўленне было аказана толькі на пошце, дзе заселі гітлераўскія служакі. Там распачаўся бой, але паліцыяў адтуль хутка выбілі. Калі ўсё было скончана, Нікіценку і Далідовічу далажылі, што ў выніку аперацыі знішчылі 27 паліцаяў, у якасці трафеяў захапілі стралковую зброю, абмундзіраванне і харч. З боку партызан страт не было, прастрэлілі хіба толькі шапку аднаму з любанскіх байцоў. Аднак была адна прыкрасць — сярод забітых не аказалася Зміцера Аскеркі.

Сцяпан Адамчык развітаўся з Нікіценкам і Далідовічам, як з роднымі. Ён не ведаў, што ў той жа дзень, 14 студзеня 1942 года, быў разгромлены нямецкі гарнізон ў Белым Пераездзе, а на наступную раніцу партызаны апынуліся ўжо ў Капаткевіцкім раёне, пад Навасёлкамі, і штурмам узялі гэты буйны населе­ны пункт. Цяпер, праўда, ён зразумеў, што немец памыліўся, зноў прыйшоўшы на гэтую зямлю. І быў упэўнены, што і пад нагамі здраднікаў яна таксама будзе гарэць.

Аднак гэтыя думкі адыходзілі на іншы план. У бядзе быў старэйшы сын, і яго трэба было неяк ратаваць. Толькі як? Пачынала світаць, стары вярнуўся на хутар, дзе яго чакала знерваваная жонка.

— Ну, што там, Сцяпанка?

— Пабілі нелюдзяў, — скупа адказаў стары, распрог кабылку і даў ёй цёплае пойла, ужо прыгатаванае Агапкай.

— Усіх? — ціха спытала жанчына, і перахрысцілася.

— Аскерка, мабыць, уцёк. А можа, у раёне дзе занурыўся?

— Госпадзі, што ж гэта робіцца? Свае на сваіх пайшлі.

— Кінь, старая. Дзе ты бачыла сваіх? Падонкі! Воўчае мяса. Туды ім і дарога, — ён сплюнуў, завёў кабылу ў стойла, затым вярнуўся назад.

— Дык немцы ж могуць адпомсціць, Сцяпанка. Не партызанам, людзям. — зноў спалохалася Агапка.

— Могуць. Трэба дзевак з дзецьмі на хутар забраць. Мо ў лесе цішэй будзе. Але ж думаю, што ворагі пакуль пабаяцца сунуцца. Ты не ведаеш, якая сіла ў партызан, ого!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Наталья Мамонтова - Аркадий Рылов
Наталья Мамонтова
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
Геннадий Рылов - Путешествие за сортом
Геннадий Рылов
Отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x