Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца сваё не падманеш...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца сваё не падманеш...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэрца сваё не падманеш... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца сваё не падманеш...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Каторая? Мірановічава? Яна ж няблага робіць у брыгадзе. Не верыцца, што магла памагаць Аскерчыку.

— Ніхто не ведае, што і як. Але радня ва ўсе часы застаецца раднёй. Памятай гэта, — сурова адказаў бацька. — А ў вайну асабліва. Кажуць, з райцэнтра людзі бягуць на Усход. Начальства даўно ўсіх сваіх жонак і дзяцей вывезла. А астатнія, што — прападай тут, пад немцам. Як тут бальшавікоў зразумець? Даагітаваліся, тваю маць...

— Тата, калі і так, то ўладзе лепей відаць, што ў гэтай сітуацыі рабіць. Хаця ніхто не ведае, што будзе заўтра.

— Спалохалася яна, твая ўлада, вось што. А мы за яе адкажам перад немцам, жыццём адкажам, папомніш, сыне.

Стары не застаўся начаваць, а паехаў на хутар.

7

Росным досвіткам, калі толькі пачалі адзывацца галасістыя і задзірыстыя пеўні, бечынскія камсамольцы выгналі жывёлу з прыфермскага двара. Разам з пагоншчыкамі на ферму прыйшлі і даяркі, хаця Адамчык не прагаварыўся Нюрцы дакладна, у які час будуць выганяць кароў. Жанчыны разам са сваёй загадчыцай стаялі ля агароджы, з вачыма, поўнымі слёз, Нюрка раптам загаласіла, і астатнія — за ёй.

Ігнат звычайна рэдка злаваўся на людзей, цяпер жа не мог стрымацца і накрычаў на жанчын. У самога сэрца было не на месцы, а тут памочніцы аб’явіліся. Ён казаў кабетам, каб ішлі дадому, аднак тыя не слухаліся яго, супакоіліся і ішлі за статкам крыху воддаль яго. Пайшоў следам і Ігнат, баючыся сустрэцца вачыма з каторай з іх.

Справіцца са статкам аказалася справай нялёгкай. Першацёлкі, у якіх на ферме засталіся цяляты, не хацелі падначальвацца паганятым, імкнулі назад, на ферму, а калі іх разварочвалі, жудасна рыкалі. А за імі, быццам зразумеўшы, што назаўсёды пакідаюць родныя мясціны, нібы згаварыўшыся, паднялі вэрхал, заўпарціліся астатнія каровы, і ніяк не хацелі ісці туды, куды гналі іх людзі. Тыя ж не здаваліся: падганялі не шкадуючы, балюча хлясталі пугамі, цкавалі сабакамі, і жывёла, нарэшце, сабралася ў статак, які хоць і марудна, але ішоў наперад. А неўзабаве адбылося тое, чаго старшыня баяўся больш за ўсё.

А здарылася вось што: вяскоўцы, яшчэ здалёк заўважыўшы чорна-рудую хмару пылу ля лесу, здагадаліся пра ўсё, і беглі ад сваіх хат да прылеску, да прасёлачнай дарогі, якая выходзіла за вёску, каб спыніць статак. А калі зразумелі, што спазніліся, спыніліся каля апошняй хаты, акружанай роўнымі радамі маладых бярозак, спыніліся і моўчкі, сумна глядзелі яму ўслед, — нібыта праводзілі ў апошні шлях. І як тут не зразумець людзей: жывёла паіла, карміла іх і ў багаты год, і ў недарод. І вось нажытае ў сумеснай працы, самае вялікае багацце для палешука, што спрадвеку сведчыла аб яго заможнасці, сыходзіла з вёскі.

Вяскоўцы доўга стаялі на вуліцы, забыўшыся на свой ранішні клопат, пра няпаленыя печы, пра сваіх кароў, якіх тым часам трэба даіць і карміць, даглядаць, і з жалем у вачах глядзелі туды, дзе з лесам, нарэшце, параўняўся калгасны статак і неяк адразу знік у ім, быццам яго тут і не было зусім.

Але нават цяпер, калі ўлады эвакуіравалі калгаснае дабро на Усход, нікому з бечынцаў не хацелася верыць, што вайна ўжо блізка, лічы, каля парогаў іх хат. Не хацелася думаць, што яна прыйдзе сюды, у палескую глуш, у іх вёску.

8

Прайшоў тыдзень, а Ігнат з хлопцамі не вярталіся дадому. Знерваваныя мацяркі адна за адной прыбягалі да Адамчыкавых, каб спытаць у Веркі: можа, весткі якія ёсць? Даўно ж павінны вярнуцца, нейкіх пяцьдзясят вёрст да таго Петрыкава, куды хлопцы пагналі статак; няхай дзень туды, дзень сюды, але ж даўно час быць дома. І хоць Верка і сама цяпер была слабая на слёзы, але хавала іх, не ведала, што казаць аднавяскоўкам.

Калі яны сышліся ля іх двара і сёння, яна не ведала, што і думаць. І толькі Жэня, нявестка Сцяпана Адамчыка, старалася супакоіць баб:

— Жанчынкі, не думайце кепска... Ці мала што адбылося? Можа, у Петрыкаве не так што пайшло, глядзіце, каб у Калінкавічы не давялося гнаць статак. Усё можа быць, — супакойвала яна аднавясковак. — А адтуль, пагадзіцеся, паспрабуй вярнуцца за такі час, ага! Гэта ж больш за сотню кіламетраў, ды пешшу. Можа, на цягнік які там сядуць ды прыедуць у раён. Ці па Прыпяці, на кацеры ў Тураў. Дык і з Турава да нас няблізка. Не думайце, Ігнат не такі, не кіне вашых дзяцей. Хутка павінны вярнуцца.

— Каб жа так было, як ты кажаш, маладзічка, — вохкалі кабеты.

— А ты, Верка, як думаеш? — усё не адставалі ад жонкі старшыні калгаса жанчыны.

— Так, затрымала іх нешта. Але на добрае спадзявацца трэба. Вернуцца. Не сёння, дык заўтра, — казала жанчынам Верка, хаця сама ўжо не верыла ў гэта.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Наталья Мамонтова - Аркадий Рылов
Наталья Мамонтова
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
Геннадий Рылов - Путешествие за сортом
Геннадий Рылов
Отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x