Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца сваё не падманеш...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца сваё не падманеш...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэрца сваё не падманеш... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца сваё не падманеш...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Тут, браце, нічога не параю. Думай сам. Але ж і я, мабыць, доўга не затрымаюся, хоць і беспартыйны...

— Затрымаешся. Можа, увогуле цябе не возьмуць, хоць ты і прызыўнога ўзросту. Не ведаю, які там далей будзе расклад, але зразумей, ты галавой адказваеш за дзяржаўныя пастаўкі, з вас шкуру здымуць. І другое, самае важнае...

Коршак замаўчаў на хвіліну, а потым дастаў са сваёй камандзірскай сумкі вялікі пакет. Перадаў яго Адачыку.

— Прывёз табе позвы з ваенкамата: усе здаровыя мужчыны 1905— 1918 гадоў нараджэння ў 8 гадзін раніцы 1 ліпеня павінны быць у ваенкамаце.

— Дык гэта фактычна ўсе мае калгаснікі, — цяжка ўздыхнуў Ігнат. — Эх, не чакаў я, што так павернецца ўсё, верыў, дадуць адпор нашы.

— Учора немцы захапілі Мінск. Ты павінен усё зразумець і зрабіць вывады. Не так проста. Мы пакуль адступаем. Веру, што часова. І сюды вораг не прыйдзе. Таму арганізоўвай працу без іх. У раёне застаецца Нікіценка. Ён па загадзе з вобласці стварае знішчальны батальён, у які ўвойдуць не прызваныя ў армію актывісты і прызнаныя нягоднымі да страявой службы, пагранічнікі і міліцыянеры, — сказаў начальнік міліцыі.

— А хутка ж жніво. Жыта ж якое стаіць, а проса... І ўсё сёлета паказвае на такі багаты ўраджай. А тут такое ліха — вайна... — ніяк не мог супакоіцца старшыня калгаса.

— Будзеце самі неяк спраўляцца, — адказаў міліцыянер і сумна ўсміхнуўся, устаў, паглядаючы на дзверы, напэўна, чакаў, калі выйдуць з пакоя жанчыны.

— Дык ты не заначуеш? — здзівіўся Ігнат.

— Хутка поўнач, а ў 6 гадзін мне быць на вакзале. Я не сабраўся, не хацеў казаць Жэньцы праўды.

— Андруша, ты... Ты... Я сама пра ўсё здагадалася...

Коршак азірнуўся і ўбачыў перад сабой заплаканую жонку.

— Даруй мне, каханая. Я не мог, — ён абняў яе, моцна тройчы пацалаваў. — Беражы Святланку, наша рыжае сонейка. Беражы сябе. Трымайцеся тут усе разам. Вера, прабачце, калі што, проста нам больш няма да каго звярнуцца. Муж вам усё растлумачыць.

І ён рашуча пайшоў з хаты.

Цяпер заплакала і Верка. Яна падышла да Жэні, абняла яе. Жанчыны, нібы родныя, плакалі разам.

Ігнат не мог трываць гэтых слёз і выйшаў з хаты.

5

Як прачнулася сонца і заняўся новы дзень, слёзы не мінулі ніводнай бечынскай хаты. Незайздросная місія была ў Ігната Адамчыка. Большасць бечынскіх хлопцаў прызыўнога ўзросту імкнулася на фронт. Старэйшыя мужчыны, якія добра разумелі сваю адказнасць перад сем’ямі, ставіліся да гэтага больш цвяроза: мабілізацыя давала льготы, але ж калі вораг прыйдзе сюды, што будзе з жонкамі, дзецьмі, з бацькамі. Ды, нават, калі не быць тут немцу, як яны будуць жыць?

Незадаволена сустрэла Ігната Адамчыка і жонка Салавейчыка:

— А цябе, Ігнат, выходзіць, пакідаюць на гаспадарцы, а мой — на фронт? Ты ж пагодак майго Івана. Ды і партыйны ён. Як жа так?

— Змоўч, Надзя! — прыкрыкнуў на яе старшыня сельсавета. — У цябе на шыі калгас? Ты мне траіх дзяцей нарадзіла, як яму Верка? Пражывеш. Не зважай, Ігнат.

Адамчык нават разгубіўся, пачуўшы гэта, хацеў нешта запярэчыць, але жанчына бразнула дзвярыма і вылецела на вуліцу. А Салавейчык горка ўсміхнуўся:

— Здаецца, і маладыя яшчэ, і каханне тое было. Ды не зажылося неяк. Няма ў нас з ёй таго шчасця, як у людзей. Хаця ж, што цяпер пра шчасце. Табе сельсавецкі скарб сёння перадаць?

— Сказана ў раёне: Вераб’ю.

Ігнат больш нічога не сказаў, узрушаны пайшоў далей — у кішэні яшчэ ляжала з дзясятак позваў. І ніхто з людзей не радаваўся яго прыходу. Шмат было і такіх, што з непрыхаванай нянавісцю глядзелі на старшыню калгаса, які ў хату нясе такую страшную паперу, але маўчалі.

Назаўтра з раёна прыехала пяць палутарак. А палове шостай раніцы ў цэнтры вёскі каля сельсавета на мітынг сабралася ўся вёска. Усе прыціхлі, калі слова на дарогу тым, хто ішоў на вайну, сказаў сакратар парт’ячэйкі Верабей, які толькі што вярнуўся з Мазыра:

— На абарону Краіны Саветаў паўстаў кожны калгаснік, які сумленна выканае свае абавязкі, ускладзеныя на яго партыяй і ўрадам у гэтыя гістарычныя дні. Землякі! Не дапусціце фашысцкіх вылюдкаў на родную зямлю! Ганіце іх прэч у сваё логава! А тут, у Бечыне, вашы родныя і блізкія будуць стаханаўскай працай на палях усяляк дапамагаць вам, і ўсім нашым слаўным лётчыкам, танкістам, чырванафлотцам, кавалерыстам, пехацінцам, каб хутчэй разграміць ворага.

Прагучала каманда «па машынах». Галасілі жанкі, праклінаючы Гітлера, на іх руках плакалі спалоханыя дзеці. Праз некалькі хвілін аўтамабілі вырульвалі з вёскі, пакідаючы пасля сябе сцяну горкага пылу. Не зважаючы на гэта, услед за імі доўга беглі жанчыны і дзеці. Тут, ля сельсавета, засталіся толькі нямоглыя старыя, якія абапіраліся на кійкі, і знямела пазіралі на машыны ды хрысцілі ўслед сваіх родных, спадзеючыся, што Бог верне іх назад жывымі і здаровымі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Наталья Мамонтова - Аркадий Рылов
Наталья Мамонтова
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
Геннадий Рылов - Путешествие за сортом
Геннадий Рылов
Отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x