Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца сваё не падманеш...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца сваё не падманеш...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэрца сваё не падманеш... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца сваё не падманеш...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ясна. Хутка буду ў канторы, — толькі і знайшоў, што адказаць узрушаны Салавейчык.

3

Апоўдні ў райаддзеле міліцыі сабраліся ўсе супрацоўнікі. У памяшканні было душна, але вокны не раскрывалі: на вуліцы стаяла невыносная бязветраная спякота. Па радыё толькі што аб’явілі аб выступленні намесніка старшыні Савета народных камісараў Саюза СССР і народага камісара замежных спраў. Нарэшце, пачуўся голас Вячаслава Молатава, і ўсе лавілі кожнае яго слова.

Трансляцыя закончылася, радыёперадатчык змоўк. Збялелы, крыху разгублены начальнік міліцыі капітан Коршак звярнуўся да падначаленых:

— Таварышы! Кожны з вас зразумеў, што адбылося: сёння ў чатыры гадзіны раніцы нямецка-фашысцкая Германія сухапутнымі войскамі перайшла нашу дзяржаўную мяжу ад Балтыкі да Карпатаў. Авіяцыяй нанесла ўдары па многіх прыгранічных аэрадромах і ў глыбокім тыле па гарадах. Ідуць моцныя баі на прымежных тэрыторыях, — усхвалявана пачаў ён. — Нашы войскі, якія знаходзяцца на прыкрыцці мяжы, гераічна адбіваюць націск фашысцкіх войскаў. Абстаноўка вельмі складаная, у многім няясная. Мне даручана растлумачыць сур’ёзнасць надзвычайнай абстаноўкі ўсяму асабоваму саставу. У сувязі з тым, што аб’яўлена мабілізацыя, дзейнічаем па адпаведных планах. Як прадпісвае службовая інструкцыя, мной ускрыты сакрэтны пакет Наркама ўнутраных спраў БССР. Звяртаю вашу ўвагу на наступнае...

Коршак прыглушаным голасам зачытваў, хто накіроўваецца ў войска, а хто па «броні» пакінуты для аховы парадку ў раёне і таксама пераводзіцца на ваеннае становішча. Завяршыў ён сваё выступленне ўпэўненасцю, што на барацьбу з ворагам падымецца ўвесь савецкі народ, а яны, супрацоўнікі органаў унутраных спраў, таксама зробяць усё для таго, каб перамога была хуткай і вораг быў знішчаны як мага хутчэй.

Калі ўсё было скончана, узрушаны Андрэй Коршак распусціў супрацоўнікаў і пайшоў у службовы кабінет.

Дзяжурны далажыў:

— Таварыш капітан, вас чакае жонка... І з Мазыра прасілі перазваніць.

— Добра, зараз жа звяжуся.

Заплаканая Жэнька стаяла ля акна і трымала на руках двухгадовую дачушку.

— Ну, што ты, каханая? Не трэба плакаць... — Коршак падышоў да жонкі, пацалаваў яе і сонную дзяўчынку. — Не трэба, дурненькая. Не пужай Святланку.

— Божа, Андруша, што ж гэта будзе? Няўжо фашысты дойдуць да нас? Што тут будзе? — у яе вачах стаялі слёзы і роспач. — Паглядзі ў акно...

На вуліцы перад будынкам райаддзела сабраліся жонкі міліцыянераў, многія былі з дзецьмі. Аказваецца, яны даўно ўжо стаялі пад таполямі, і праз фортку чулі выступленне Молатава. Жанчыны былі ўстрывожаныя, плакалі. Да іх падыходзілі мужы, супакойвалі і адпраўлялі дадому. Адна з жанчын — мабыць, ёй толькі што сказалі, што заўтра муж адправіцца на фронт, горка заплакала.

Коршак адвярнуўся і падышоў да стала.

— Жэнька... — пачаў ён, і разгубіўся, сустрэўшыся вачыма з жонкай. — Ты павінна супакоіцца...

— Як, скажы, гэта зрабіць? Ты ж таксама, мабыць, на фронт?

— Пакуль не. Але ў такіх абставінах, любая, прызнаюся табе шчыра, не ведаю, які лёс чакае мяне. На фронт мабілізаваны нашы лепшыя супрацоўнікі, мы не ведаем, ці хто выжыве. Толькі для мяне, каханая, зараз важна адно: як зберагчы вас, цябе і Светку. Думаю, што нашы сем’і будуць эвакуіраваць...

— Дык ты дапускаеш, што гэта можа быць? — Жэня спалохалася, і ў яе сініх вачах зноў нарадзіўся страх і выкаціліся слёзы.

— Я не выключаю гэтага, хаця спадзяюся на лепшае. Мы не чакалі гэтай вайны, разумееш. Дакладней, мы не думалі, што яна будзе гэтак хутка. А нечаканасць яна робіць сваё... — ён апраўдваўся перад жонкай, нібыта перад цэлым светам, разумеючы, што менавіта яна, яго Жэнька, і гэтае дзіцятка было гэтым светам, самым галоўным у яго жыцці.

— Ты хочаш нас адправіць адсюль? Нікуды не паеду! Чуеш! Я настаўніца, камсамолка, жонка міліцэйскага начальніка! Які прыклад падначаленым, Андруша? — Жэня села на табурэтку, пагладзіла дачушку па лбе і ўважліва глядзела на мужа.

— Ведаў пра тваю ўпартасць... — зазлаваўся Андрэй. — Як ты не зразумееш, калі фашысты прыйдуць сюды, яны найперш расправяцца з камуністамі і іх сем’ямі.

— Як і ты, я сірата. Акрамя цябе, у нас са Светкай нікога няма, чуеш. Ва ўсім белым свеце — нікога! І куды ты нас адправіш?.. — яна таксама зазлавалася, але цяпер гаварыла ціха і спакойна, каб не спалохаць соннае дзіця.

— Але і тут табе заставацца небяспечна. Адно хіба радуе: ты з другога раёна, мала хто тут пакуль ведае, толькі хіба ў школе. Лепш, канешне, каб ты паехала з усімі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Наталья Мамонтова - Аркадий Рылов
Наталья Мамонтова
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
Геннадий Рылов - Путешествие за сортом
Геннадий Рылов
Отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x