Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца сваё не падманеш...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца сваё не падманеш...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэрца сваё не падманеш... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца сваё не падманеш...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нарэшце, крыху са спазненнем, сход адкрыў другі сакратар райкама партыі Іван Чарняўскі. Каржакаваты, невысокі, ён спачатку ціхім, крыху сіплаватым голасам паведаміў, што першы сакратар райкама партыі накіраваны ў Мазыр на ваенныя зборы, а ад яго імя абавязкова ён пазней агучыць важныя заўвагі таварыша Нікіценкі. Аднак толькі Чарняўскі распачаў абвестку дня сходу, як шырока расчыніліся дзверы, і ў залу рашуча ўвайшлі двое.

Аднаго з іх Адамчык не ведаў. Гэта быў высокі вусаты пагранічнік, афіцэр. А побач з незнаёмцам пазнаў Андрэя Коршака, які накіраваўся акурат да стала прэзідыума і нешта паведаміў Чарняўскаму.

Нават адсюль, з глыбіні залы, было бачна, як другі сакратар знянацку пачырванеў. Выслухаўшы Коршака, ён насоўкай выцер з ілба пот. Затым, з хвіліну памаўчаўшы, дрыжачым голасам прамовіў:

— Таварышы! Вымушаны сход раённага актыву спыніць. Слова мае новы начальнік раённай міліцыі капітан Коршак...

Пагранічнік тым часам сеў побач з Чарняўскім і нешта заклапочана казаў другому сакратару. У зале ўсталявалася напружаная цішыня, нечаканая адмена сходу здзівіла людзей. Яны спачатку зашумелі, але праз імгненне сціхлі: што ж такое важнае скажа новы начальнік міліцыі?

А Коршак, адчувалася, моцна хваляваўся, ад напружанасці нервова торгаўся яго падбародак. Нарэшце, акінуўшы вачыма залу, гучна паведаміў:

— Таварышы члены актыву раёна. Толькі што стала вядома, што фашысцкая Германія, парушыўшы мірныя дагаворы з Савецкім Саюзам, напала на нашу краіну. Вайна, таварышы.

Гэтае паведамленне ашаламіла ўсіх...

І зараз, калі Ігнат дабіраўся дадому, з яго галавы не выходзіла: як такое можа быць? Як немец пасмеў парушыць савецкую мяжу?

Ігнат зноў і зноў згадваў тое, што адбывалася і пра што гаварылі яшчэ з гадзіну таму ў Міткавічах. Начальства было разгубленым, аб’явілі перапынак. Чакалі раённага ваеннага камісара і Нікіценку, якія павінны былі хутка вярнуцца з Мазыра: яны маглі ведаць дакладна, што рабіць. Але тых не было.

Нечакана слова папрасіў стары бальшавік, загадчык аддзела сацыяльнага забеспячэння Антон Берасцецкі.

— Таварышы, дазвольце мне сказаць... Канешне, гэтая вайна — ганьба для фашысцкай Германіі, але нам няпроста будзе вярнуць ворага назад, у яго логава, — пачаў ён. — Я быў радавым салдатам царскай арміі, удзельнічаў у грамадзянскай вайне, і таму ведаю, што кажу. Нам, каб супрацьстаяць агрэсару, трэба ўспомніць вопыт той вайны.

— Што вы маеце на ўвазе, Антон Пятровіч? — здзіўлена прамовіў усхваляваны Чарняўскі.

— Я ўпэўнены, што на барацьбу з ворагам уздымецца ўвесь народ. Але ўжо зараз мы не павінны чакаць, трэба арганізаваць у раёне спецыяльны атрад і накіраваць яго на фронт. Такія атрады самаабароны трэба неадкладна стварыць сёння ж у кожным калгасе, у кожным сельсавеце. Вось што я маю на ўвазе, — закончыў Берасцецкі сваё выступленне.

— Не будзем пакуль спяшацца, таварышы. Прапанова паважанага намі Антона Пятровіча слушная, і гэта, мабыць, трэба зрабіць. Але толькі тады, калі будзе прынята адпаведнае рашэнне і раён перавядуць на ваеннае становішча. А пакуль мы не маем адпаведных распараджэнняў, прымаць ніякіх паспешных рашэнняў не трэба. Хутка сітуацыя праясніцца, перакананы, што нашы абаронцы выганяюць ужо фашыстаў за межы нашага вялікага Савецкага Саюза, — раптам вельмі бадзёра прамовіў другі сакратар.

А далей Чарняўскі прапанаваў усім вярнуцца ў свае гаспадаркі і расказаць людзям аб тым, што здарылася. Кіраўнікам загадалі, каб днём і ноччу нехта быў ля тэлефона, пасля ім перададуць патрэбныя рэкамендацыі. Людзі разыходзіліся са сходу з цяжкім настроем, нават не развітваліся...

Надвор’е было сонечным, стаяў гарачы летні дзень, калі старшыня калгаса «2-я пяцігодка» вярнуўся ў Бечын. Ён разумеў, што трэба рыхтавацца да горшага. Але як, з чаго пачаць, як увогуле сказаць людзям пра страш­ную навіну? Быў бы побач Верабей, той хоць патрымаў у грамадзянскую вайну стрэльбу ў руках, не тое што ён, Адамчык, пораху ніколі не нюхаў. А Салавейчык — хіба яму дарадчык? Вось і сёння на сход у раён чамусьці не паехаў, праз жонку наказаў раніцай, што раптам захварэў. Увогуле, нібы хаваецца ад яго, на вочы не паказваецца апошнім часам. Але чаму? Аднак у сельсавеце ён, Салавейчык, улада, а ўсе члены праўлення былі на сенакосе. Выйсця не было, Ігнат сказаў возчыку ехаць на канюшню, а сам застаўся ў канторы.

Там быў толькі рахункавод Касабуцкі, мужчына на многа старэйшы за яго, Ігната. Спытаў у таго:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Наталья Мамонтова - Аркадий Рылов
Наталья Мамонтова
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
Геннадий Рылов - Путешествие за сортом
Геннадий Рылов
Отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x