Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца сваё не падманеш...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца сваё не падманеш...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэрца сваё не падманеш... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца сваё не падманеш...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзядзько Ілля, ніхто не званіў з раёна, пакуль я ехаў дадому?

— Не, Ігнат, ціха было.

— А радыё што, маўчыць?

— Ды ліха яго разбярэ — з раніцы трохі нібыта сіпела, а потым зусім змоўкла.

Касабуцкі адказваў і адначасова лоўка адбіваў костачкамі на лічыльніках, а потым акуратна запісваў атрыманы вынік у ведамасць. І толькі цяпер, скончыўшы, узняўшы на лоб свае круглыя акуляры, уставіўся на старшыню:

— А што, Сцяпанавіч, здарылася? Нешта рана вы вярнуліся.

Ігнат, не рашаючыся сказаць рахункаводу праўду, прамовіў:

— Дзядзька, нікуды з канторы не адыходзьце. Чакаю важнага званка. З райкама партыі. Калі што, я тут недалёка. Да Салавейчыка схаджу. І назад. Я хутка.

Але не паспеў Ігнат адысці ад канторы, як з яе выбег рахункавод:

— Сцяпанавіч, чуеш, радыё загаварыла. Наркам замежных спраў Молатаў будзе гаварыць, сказалі...

...Хата Івана Салавейчыка стаяла недалёка ад канторы. Вуліца была пустой, а сонца ўсё больш прыпякала, дыхаць не было чым, з-пад ног курэў пыл. Але Ігнат на гэта не зважаў, цяжкія думкі не пакідалі яго. Дайшоўшы да хаты старшыні сельсавета, спыніўся, хаваючыся ад спякопы пад старымі слівамі.

Акно ў хаце Салавейчыка было расчынена, значыць, гаспадар быў дома. У двор аднак не зайшоў, паклікаў яго з вуліцы:

— Іван, ты дома?

— Хто ета там? — пачулася з хаты, затым у акне з’явілася галава Салавейчыка.

— Адамчык, хто... Выходзь, размова ёсцека... — Ігнат сеў на лаўку перад веснічкамі і стаў чакаць старшыню сельсавета.

З хаты пачулася крыху незадаволенае і адначасова здзіўленае:

— А што гэта ты так рана вярнуўся? На цэлы ж дзень нібыта звалі...

— Давай, кажу, хутчэй сюды. Важнае тут дзела... — Адамчык выцер узмакрэлы лоб і цяжка ўздыхнуў. Але калі ўбачыў жоўта-сінія разводы пад вокам Салавейчыка, ажно затросся ад смеху, не маючы сіл спыніцца.

— Чаго скалішся? Паглядзеў бы я на цябе, калі б... — злосна буркнуў Салавейчык, плюхнуўся побач на лаўку і адвярнуўся ад Ігната. А той ніяк не мог супакоіцца.

— І хто ж гэта пасмеў... нашай уладзе такіх фенціляў навешаць? Няўжо жонка?

— Але ж, табе б такую дурную бабу, як мая. Разумнік знайшоўся, рагоча тут. А мне знаеш, як крыўдна? Ну, не хадзіў я да той Евы, каб ёй ліха...

— Так і не хадзіў, таварыш Салавейчык? — пасур’ёзнеў Ігнат. — А я ж то думаю, чаго Макарэвічава дачка пакруглела? Дык ты, мабыць, у тым яе шчасці віноўнік...

— Каб на цябе ліха! Такое ж прыдумаў. Я па бабах завязаў, будзеш хадзіць, калі Нікіценка так наехаў, што гразіцца з партыі выгнаць. Каб у Бога верыў, то перахрысціўся б, што не я там... — Іван ледзьве не плакаў.

— А твая Надзя — ох, яшчэ тая мастачка! Гэтак размалявала, рознымі фарбамі. Баба-гром! — зноў засмяяўся Адамчык, пераканаўшыся, што старшыня сельсавета не схлусіў яму. — Такой раўнівіцы яшчэ пашукаць трэба.

— Паскуда гэтакая... Каб не партыйны быў, то развёўся б. А дзеля чаго з ёй жыць? Бясплодная, і як трэска. Вунь твая Верка — то ж жанчына: і дзетак трое, і лепшая ў раёне трактарыстка. А мая, цьфу!.. А яшчэ просіцца: з брыгады на пошту перавядзі, ты ж улада. Ліха табе на задніцу, а не пошта!.. — злосны Салавейчык сплюнуў на зямлю. — І як цяпер мне з гэтым хараством на людзі выйсці, скажы ты мне, га?

— Ну, тут нікуды не дзенешся, ад людзей усё роўна не схаваешся. Ды ты не перажывай, усе ведаюць: яна за цябе любому горла перагрызе, толькі зачапі, — усміхнуўся Адамчык.

— Дурнаватая трохі, так, але не да яе, бачу. Кажы, недарэмна ж прыйшоў. Не пра Надзьку ж тары-бары чыніць. Нешта і праўда хутка вас адпусцілі, — Салавейчык уважліва паглядзеў на спахмурнелага Ігната.

— Бяда здарылася... — прамовіў той, цяжка падбіраючы патрэбныя словы.

— Дык што такое, Ігнат? — спалохана заміргаў Салавейчык.

— Бяда для ўсяго народа. Фашыст палез... Вайна. — Адамчык глядзеў на старшыню сельсавета і нібыта не бачыў яго, нібы заглядваў у будучыню.

— Маць тваю!.. Чула маё сэрца, што не будзе ладу з гэтым Гітлерам. Папёр-такі, паскуда! А мы туды, самыя багатыя — і масла, і хлеб везлі, выкармілі паскуд нямецкіх. Ну, нічога, нашы хутка за каўнер немца возьмуць, у нас самая моцная армія. Слухай, але ж у «Праўдзе» заява была, што проста правакацыя нібыта... — Салавейчык быў надта ўзбуджаны.

— Бачыў, чытаў. Не правакацыя. Гэта Сталін, мабыць, не верыў, а паведамілі ўжо, што бамбяць Брэст і Кіеў...

— Што сказалі ў раёне? — старшыня сельсавета ўскочыў на ногі, сутаргава захадзілі яго сківіцы.

— Сказалі, што трэба паведаміць людзям пра тое, што здарылася. І дзейнічаць, як будзе рэкамендавана. Трэба, каб людзі дзяжурылі ля тэлефона, з канторы не адлучацца. І ты дома не сядзі, ніхто не будзе з цябе смяяцца, не да тваіх разборак з жонкай, — ціха прамовіў Адамчык і ўстаў. — Вечарам будзем збіраць людзей. Вераб’я няма, таму нам трэба самім.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Наталья Мамонтова - Аркадий Рылов
Наталья Мамонтова
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
Геннадий Рылов - Путешествие за сортом
Геннадий Рылов
Отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x