Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца сваё не падманеш...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца сваё не падманеш...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэрца сваё не падманеш... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца сваё не падманеш...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вочы Ігната памакрэлі ад слёз, калі глыбокая ноч нагадала просьбу сябра, каб Верка пацалавала таго на развітанне. Уявіў, як Рыгор агарнуў яе, Ігнатаву каханую, сваімі рукамі. «Што ж, сваю дарогу не мінеш. Бачыш... Жывіце шчасліва. Забудзь мяне — як не было. Нічога не было. Лепей яно так будзе... Мо і я ў дурным свеце дзе зачаплюся... Ідзі...»

І вось, вось зараз Верка скажа тыя словы, самыя важныя, магчыма, для Рыгора, бо старалася падтрымаць, выратаваць ім абодвум дарагога чалавека ад чагосьці страшнага, наканаванага: «Рыгор... Было, Рыгор. Усё было. I будзе ў памяці. Гру­бая я ад тае нашай ночы. Што не вернеш... Але з другім я. Позна, я не магу... »

Ён не ведаў, ці спынілі яе словы Рыгора, ягонага сябра, ці толькі глыбока паранілі яго, але толькі зараз на поўную моц зразумеў, чаго каштавалі Рыгору гэтыя не проста словы, а наказ: «Нарадзі сына, Верка... Іванам назаві. Перад бацькам я вінаваты. Хаця яшчэ невядома — хто больш перад кім... Там, на Бярэзным, за поплавам чатыры сасны... Адна, усярэдзіне, асобна стаіць. Там, скажы Ігнату, — золата. Сёння закапаў. Сыну будзе — ад мяне...

Ігнат стаяў над сваім родным сынам, які пасопваў у калысцы, і не саромеўся слёз, якія выкочваліся і выкочваліся з вачэй. І разам з тым ён успамінаў сваю апошнюю сустрэчу з Рыгорам, які баяўся за Верку, за яго і яе сына. Верка ж ужо была Ігнатавай жонкай, а іх сын — нібыта Ігнатавым сынам.

Тады Ігнат сказаў яму шчыра:

— Я ведаю, Рыгор, усё... ведаю. Нават Верка не здагадваецца пра гэта. І што дзіця — ад цябе. Я быў у адрыне, калі тады вы гаварылі з ёй за сцяной. Але ж — не руш. Так атрымалася, я кахаю яе, Рыгор. Гэта не тваё шчасце... Верка сама так вырашыла. А табе сыходзіць трэба. Калі што — памагу, але, даруй, толькі сёння, заўтра я сам заяўлю, што ты быў. У нас Васілёк, Зінкі, Верчынай сястры-нябожчыцы, сын. Калі цябе не знойдуць — яго забяруць. Мірончык і міліцыянер з раёна цябе шукаюць. У сельсавеце начуюць...

Ён памятаў, як тады горка ўсміхнуўся Рыгор, спытаў пра Грабаўцы, ці не яны выдалі, што сельсавет у яго хаце цяпер, а пасля выняў з-за пазухі невялікі скрутак і паклаў на воз.

— Што гэта? — здзіўлена спытаў Ігнат.

— Сыну. Золата. Не ўкраў — не думай благога. Бацькава. Хаваў. Верка ведала дзе. Але, мабыць, не было ей патрэбы. Вось выкапаў сам... Можа, спатрэбіцца. Я не крыўдую, Ігнат, што так атрымалася. Ты — мой сябар, быў і будзеш. А Верку — што зробіш — кахаў і кахаю. Каб не бацька — ажаніўся б. Так бывае. Ні яе, ні цябе не віню. Жывіце. Я сваё, мабыць, аджыў. І не крыўдуйце на мяне. Сына гадуй, як свайго. Ты мне, як брат. Ён і так твой. Будуць у вас яшчэ і свае дзеці. А за Зінчынага малога — не хвалюйцеся. Ён застанецца з вамі.

Ігнат зноў са шкадаваннем падумаў пра свайго сябра: можа, цябе, дружа, ужо і на свеце няма?

Цяжка ўздыхнуўшы, ён ціха лёг побач з жонкай, каб не пабудзіць яе. А засынаючы, згадаў пра тое золата, якое яму перадаў Рыгор. Выходзіла, зусім забыўся пра той яго «падаруначак». Аддаў тады ўсё Верцы, як яна акрыяла пасля родаў, і за гэтыя гады нават не пацікавіўся: выкінула альбо схавала дзе тое няшчаснае расевіцкае багацце? Ён проста забыўся пра яго. А жонка — разумная жанчына, ведае, што за цяперашнім часам яно нікому не дапаможа. Хіба скарыстаеш той напамінак пра сябра без пагрозы для ўласнага жыцця?

2

У гарпасялковым Доме сацыялістычнай культуры ўжо з раніцы было надзвычай душна. Ігнат Адамчык сядзеў побач з Прохарам Купрацэвічам, мужчыны ціха перамаўляліся паміж сабой. Той надоечы атрымаў вымову райвыканкама за зрыў пачатку сенакосу і быў не ў гуморы. Ігнат не кранаў балючай для суседа тэмы, але распытаў пра будаўніцтва новай фермы, якую той восьвось збіраўся распачаць, цікавіўся, колькі ўсё гэта будзе каштаваць суседзям. Праўда, слухаў пуханцоўскага старшыню не надта ўважліва.

Сход, які быў назначаны на 8.30 гадзін раніцы, чамусьці ў аб’яўлены час не пачаўся. Адамчыка здзівіла яшчэ адна акалічнасць. Звычайна Нікіценка раней за іншых, за паўгадзіны да назначанага часу, прыходзіў сюды, і з кож­ным кіраўніком стараўся пагутарыць асабіста. Сёння гэтую традыцыю ён парушыў — чамусьці першага сакратара райкама не было зусім. Адамчыка непакоіла, як пройдзе абяцаная сустрэча пасля сходу. Ён хацеў прасіць Нікіценку не спяшацца, і, калі магчыма, перанесці гэтую справу надалей, тым больш што і Вераб’я, сакратара парткама, нечакана выклікалі на курсы ў вобласць. Аднак цяпер выходзіла так, што сустрэча ўвогуле адменіцца, і Ігнат гэтаму быў рады: ён пакуль не гатовы да гэтага адказнага кроку — уступіць у партыю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Наталья Мамонтова - Аркадий Рылов
Наталья Мамонтова
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
Геннадий Рылов - Путешествие за сортом
Геннадий Рылов
Отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x