Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца сваё не падманеш...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца сваё не падманеш...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэрца сваё не падманеш... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца сваё не падманеш...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нікіценка тым часам скарыстаў момант і звярнуўся да вяскоўцаў.

— Дарагія таварышы, члены арцелі, а правільней цяпер трэба казаць, калгаса «2-я пяцігодка»! Канешне, кепска, што мы ў такіх абставінах сустракаемся зноў, але ж так здарылася. Хто мяне не памятае, нагадаю: Андрэй Мікалаевіч Нікіценка, першы сакратар райкама партыі. Я, і гэта праўда, раней часта бываў у вас, толькі ад сёлетняй зімы неяк вось не выпала.

— Ведаем вас, а як жа, таварыш Нікіценка, — падаў голас з першага раду адзін са старэйшых жыхароў Бечына, яму ўжо на дзявяты дзясятак павярнула, былы хутаранец Паўлюк Буякевіч.

— Добра, што ведаеце. Дык вось што я вам, людзі добрыя, скажу. Сёлетняя вясна, канешне, вам падкінула клопату. Канешне, усім вам было нялёгка, асабліва выконваючаму абавязкі старшыні калгаса Ігнату Сцяпанавіву Адамчыку. Шчыра скажу, я асабіста перажываў, ці зможа гэты малады яшчэ чалавек вытрымаць, арганізаваць людзей, ды разам з імі адолець гэтую стыхію, граматна спрацаваць і адсеяцца. Думаў — збяжыць! Але ж ён змог, і вы разам з ім справіліся з непагаддзю, нават у перадавікі выйшлі. Праўда, тут яшчэ гэты крадзеж, які ўчынілі ворагі нашай улады і якія хацелі забіць Ігната Сцяпанавіча... Шмат што сапсавалі ў вашым калектыўным жыцці. Але нічога, усё ў вас наладзіцца.

Нікіценка падміргнуў Ігнату, які сядзеў на краі лавы, там дзе пад аховай знаходзіліся падсудныя, і ўважліва слухаў партыйнага кіраўніка.

— А вось пра гэтых людзей, якіх сёння тут судзяць, хачу сказаць наступнае. Права вырашаць — вінаватыя яны ці не — дадзена не мне з вамі, а толькі суду. Я ж магу выказаць сваю думку як бальшавік. Тое, што вы падтрымалі, паверылі свайму кіраўніку, праявілі сапраўдны калектывізм, сабралі проса і не сарвалі сяўбу, гаворыць пра многае. Так, таварышы бечынцы, вас нельга не паважаць, бо вы сёння — калектыў людзей, які хоча, можа, умее і будзе, я ўпэўнены ў гэтым, працаваць у новых сацыялістычных умовах, і паказваеце ўсяму народу, што мы ідзём правільным шляхам. Агульнымі намаганнямі аба­вязкова яшчэ зробіце ўсё дзеля таго, каб і «2-я пяцігодка», і наш раён, а з ім і рэспубліка, Савецкі Саюз паспяхова ішлі да агульнай светлай мэты: новага грамадства роўнасці і справядлівасці...

Людзі сталі пляскаць Нікіценку, ён толькі на гэта ўсміхнуўся, і рукой паказаў, што яшчэ не закончыў.

— Але, таварышы, ёсць яшчэ варожыя элементы і іх хаўруснікі, якія нам перашкаджаюць. Ужо даказана: да смерці таварыша Мірончыка, і да падпалу канюшні вашага калгаса, і да ранення таварыша Адамчыка мае адносіны банда на чале з недачалавекам, сапраўдным зверам Зміцерам Аскеркам. Адкуль такія, як ён, бяруцца? Ды вырас ён тут, на вашай зямлі, і вырасціла яго не ваўчыца, а, зразумела, маці. Але ў сям’і, відавочна, не без вырадка. Міліцыя пакуль не напала на іх след, думаем, часова бандыты скрыліся на тэрыторыі іншых раёнаў. Але іх дарога кароткая: Аскерка аб’яўлены ў вышук на тэрыторыі не толькі БССР, але і ўсёй нашай вялікай краіны. А ад вас, калгаснікаў, патрабуецца адно: быць пільнымі, берагчы калгасную маёмасць як зрэнку вока. І паведамляць, куды трэба, калі часам будуць нейкія праявы гэтых бандытаў.

І вось яшчэ адно: нядаўна пайшоў з жыцця таварыш Чэркас, вопытны бальшавік і гаспадарнік. Памяць пра яго застанецца ў нашых сэрцах. Але ж жыццё працягваецца, і «2-й пяцігодцы» патрэбны новы кіраўнік. Райкам партыі і райвыканкам рэкамендуе вам выбраць старшынёй праўлення чалавека, які на справе даказаў вернасць нашым савецкім ідэалам, паказаў сябе як здольны арганізатар. Я кажу пра прысутнага тут Ігната Адамчыка. Урачы падлячылі яго, тыдзень адпачне дома, і на працу, таварыш Адамчык. Будзем лічыць, што сёння ў вас адначасова і выбарны сход, тым больш што і праўленне, і ўсё мясцовае начальства тут у поўным складзе. Думаю, можам прагаласаваць, калі не будзе іншых прапаноў.

— Не, не будзе. Мы за Ігната Адамчыка! — выкрыкнуў з глыбіні клуба нехта з мужчын.

— Тады прашу прагаласаваць, — Нікіценка застаўся задаволены, пабачыўшы, што калгаснікі ўсе да аднаго паднялі рукі.

— Што ж, Ігнат Сцяпанавіч, нялёгкі ў вас лёс, давер людзей трэба будзе апраўдваць кожны дзень. Поспеху табе! — Першы сакратар моцна паціснуў выбранаму старшыні калгаса руку. А Ігнат Адамчык выглядаў разгубленым.

... Суд, які працягнуўся пасля выступлення Нікіценкі і выбрання новага старшыні калгаса, доўжыўся яшчэ з паўгадзіны. А пасля ўспацелы суддзя стаў агучваць прыгавор.

— ...Прызнаць віноўнымі ў стварэнні ўмоў для крадзяжу калгаснай маёмасці брыгадзіра шостай брыгады калгаса «2-я пяцігодка» Івана Асіпенку і вартаўніка брыгады Аляксандра Спірыдовіча. Аднак, улічыўшы добрыя характарыстыкі вышэйназваных членаў калгаса, адсутнасць ранейшых прававых парушэнняў і старанную працу да часовага пазбаўлення волі ў сувязі са справай аб крадзяжы калгаснай маёмасці, а таксама аднагалоснае хадайніцтва ўсіх членаў калгаса і яго праўлення, мясцовых партыйных і савецкіх органаў, улічыўшы, што ў поўным памеры гаспадарцы пакрыты страты, апрыходавана ад калгаснікаў на карысць калгаса 412 кілаграмаў проса, на што маецца адпаведная даведка за подпісам намесніка старшыні калгаса Ігната Адамчыка і рахункавода Васіля Касабуцкага, суд вырашыў: вызваліць Івана Асіпенку і Аляксандра Макарэвіча ад судовай адказнасці і з-пад варты ў зале суда...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Наталья Мамонтова - Аркадий Рылов
Наталья Мамонтова
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
Геннадий Рылов - Путешествие за сортом
Геннадий Рылов
Отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x