Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца сваё не падманеш...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца сваё не падманеш...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэрца сваё не падманеш... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца сваё не падманеш...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

За гэтымі ўспамінамі-развагамі Ігнат не заўважыў, як прайшоў вялікі адмежак шляху да цэнтра вёскі. Калі ж мінуў невялікі і заўсёды мокры прыбалатак, які сваім гнілым хвастом дзяліў вёску на дзве часткі, і выбіўся на пагорак, леваруч, амаль побач з хатамі, у ясным святле месяца ўбачыў калгасныя будынкі.

Гады два таму тут пабудавалі прасторныя памяшканні новай калгаснай фермы. Гэта была заслуга Чэркаса, які выбіў будаўнічы лес, дошкі і гонту. За цвікамі і скобамі справа не стала — ёсць свая кузня. І лічы за зіму брыгадныя цесляры вывелі пад дах цёплыя два кароўнікі і цялятнік. Цяслярылі там і Ігнат з бацькам. Праўда, стары нечакана захварэў, падхапіў прастуду і праваляўся на хутары больш за месяц. Агапка ды Ігнат дужа перажывалі за Сцяпана, думалі, што памрэ. Фельчара ў вёсцы яшчэ не было, ды і ехаць у раённую бальніцу стары не схацеў, хаця слухаўся жонку, спраўна лячыўся. І дзякуючы ёй, розным адварам з зёлак, у якіх яна разбіралася як ніхто ў Бечыне, націранням і банькам, стары падняўся на ногі.

Раптам Ігнатавы думкі перабіў заядлы брэх сабакі ля фермы. А потым адтуль пачуўся і голас вартаўніка Хведара Аксёнчыка.

— Змоўч, воўчае мяса! — крычаў ён. — Расхадзіўся тут. Пайшлі лепш на наш новы фронт!..

Сабака змоўк, відаць, паслухаўся свайго кармільца.

А Ігната Хведаравы словы вельмі рассмяшылі: бач, новы фронт. Менавіта ён, Ігнат, загадаў, каб Аксёнчык разам са сваім напарнікам Іллёй Макарэвічам вартавалі не толькі ферму, але і новую канюшню. Тады Аксёнчык доўга незадаволена бурчаў, прыдумаў да нечаканай «начной прыбаўкі» да сваіх бяссонных абавязкаў такі выраз — «новы фронт». Цяпер многія арцельныя нядаўна пабудаваную канюшню так і называлі: «Хведараў новы фронт».

Зразумеўшы, куды збіраецца вартаўнік, Ігнат супакоіўся: значыць, усё ціха і трубавацца яму няма чаго. Пайшоў далей і зноў згадаў пра арыштаваных Івана Асіпенку і Алеся Макарэвіча: чым ён ім зараз можа дапамагчы? Нікіценка яго просьбы нібы не чуе зусім. Ігнат разумеў, што Коршак тады сказаў яму праўду: забяруць і асудзяць. Хоць людзі насенне сабралі замест украдзенага, хоць і ў раён, і ажно ў Маскву паслалі просьбы не караць Асіпенку і Макарэвіча, усе арцельцы падпісаліся, усё адно атрымлівалася, што яны, бечынцы, не маюць права мець сваёй думкі.

Ігнат ніяк не мог зразумець, як можна лічыць Асіпенку і Макарэвіча ворагамі? Гэта няправільна. Гэта памылка. Таму вырашыў, падабаецца гэта каму ці не, а трэба яшчэ раз раніцай сур’ёзна пагаварыць з Нікіценкам: прасіць, каб заступіўся за іх.

За пагоркам, метраў за дзвесце адсюль, крыху правей, адразу за агародамі калгаснікаў і бліжэй да цэнтральнай часткі раскіданай вёскі, пры святле меся­ца ён ужо бачыў канюшню. Ігнат хутка набліжаўся да яе, спадзеючыся менавіта тут пераняць Хведара Аксёнчыка, пагутарыць з ім. І сапраўды, падалося, вартаўнік абыходзіў канюшню, і знаёмая Ігнату постаць схавалася за вуглом новай прамавугольнай будыніны.

Ігнат прыспешыў крок, і, скарачаючы шлях, пайшоў па вытаптанай сцяжынцы ўздоўж неглыбокага, але сёлета паўнаводнага раўчука, і хутка дабраўся да тыльнай агароджы выгульнага двара канюшні. І толькі пералез праз свежаабчасаныя сасновыя жэрдкі, ад якіх яшчэ вельмі моцна пахла смалой, як знянацку з другога боку, з уваходу ў канюшню, пачуліся незнаёмыя галасы. Гэта яго насцярожыла, прымусіла не спяшацца: там нешта было не так.

Ён паціху наблізіўся да сцяны канюшні і прыціх. Аднак нічога больш не пачуў. Тады вырашыў незаўважна падысці яшчэ бліжэй. Калі ж дабраўся да вуглавога выступу, зноў сцішыўся і прыслухаўся.

Там, ля дзвярэй канюшні, валтузіліся людзі. Нарэшце, пачулася, як басавіта-незадаволены хрыпаты мужчынскі голас запатрабаваў:

— Я сказаў табе, паскуда, палі!

— Дык мне ж труба будзе, Зміцер! Не буду. — голас гэты Ігнату быў знаёмы.

— Не жартую, ведаеш жа, стрэлю! — прыгразіў незнаёмы голас. — Што падказаў з просам, за тое маладзец. Але ты мне павінен, пра даўжок памятаеш? Падпальвай, кажу, сволач п’яная. Ці не спецыяльна, Свірыд, ён так сёння набраўся? Зноў хоча быць чысценькім? Мо думаў, без яго гэтым бальшавіцкім гадам вясёлае свята ўчынім? Папомняць 1 мая 1939-га мае землячкі...

Ігнат зразумеў: ля дзвярэй канюшні толькі трое. Замыслілі кепскае.

І адзін з іх — не хто іншы, як Андрон Супчык. Дакараў сябе: «Во, гад, я ж быў супраць, каб гэты прапойца памагаў тут Аўдзейчыку! Во варажына!» Але трэба было зразумець, што там адбываецца на самай справе, і ён выглянуў з-за вугла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Наталья Мамонтова - Аркадий Рылов
Наталья Мамонтова
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
Геннадий Рылов - Путешествие за сортом
Геннадий Рылов
Отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x