Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца сваё не падманеш...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца сваё не падманеш...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэрца сваё не падманеш... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца сваё не падманеш...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З гэтымі цяжкімі думкамі Аўдзейчыкі леглі спаць.

9

Над зямлёй стаяла бясхмарная ноч. Бечынцы клаліся спаць, ведаючы, што заўтра будзе не менш цяжкі дзень, чым папярэдні. Такая яна, вясна-працаўніца, забірала ў людзей усю сілу, але і аднаўляла яе хутка, за кароткі перадых, за некалькі гадзін, бо ўсе ведалі: трэба рабіць.

Гэтае — «трэба» — у крыві палешукоў было спрадвеку.

Трэба было нараджацца на свет божы... Абавязкова трэба было хрысціць дзіця (цяпер улады не дазваляюць, але можна ў царкве дамовіцца і ў тайне пахрысціць, займець добрых куму і кума). Трэба навучыць дзіця ўсяму, што ўмееш сам, і вучыць трэба пачынаць, калі яно яшчэ ляжыць у начоўках, а не ўпоперак палацяў. Трэба выдаць замуж ці ўдала ажаніць, каб жылі дзеці ў багацці і ў шчасці. Трэба ўнукаў дачакацца, дапамагчы дачцэ з зяцем ці сыну з нявесткай падгадаваць іх. Трэба ў добрай бяседзе разам з людзьмі ўмець радавацца шчаслівай хвіліне. Трэба, урэшце, памерці ў час, пажадана, каб не мучыцца, каб адразу. І галоўнае тут, каб людзі, праводзячы цябе на той свет, абавязкова сказалі: «Цяжка працаваў, з мазаля свайго ўсё меў, з людзьмі ў ладзе жыў і род свой прадоўжыў, нікому ў бядзе не адмовіў дапамагчы, дык і даў яму Бог лёгка памерці! Які ж быў шчаслівы чалавек!»

З гэтым — «трэба» — жылі стагоддзямі на Палессі ўсе добрыя людзі і не прымалі іншае долі, іншага шчасця, чым праца. Нелюбілі гультаёў, абібокаў, пустабрэхаў — за такіх дачок замуж не аддавалі: няхай лепш у дзеўках застанецца!

Змяняліся часы, абставіны, а памяркоўныя палешукі жылі сваім, толькі ім зразумелым, жыццём, і ведалі, што гэтае жыццё ў іх багатае: калі працаваць — то да знямогі, калі спяваць — дык да хрыпаты, калі танцаваць — дык дакуль ногі трымаюць, калі вяселле правіць — то каб далёка было чуваць... І абавязкова, каб кожны сусед вясельную чарку, таксама працай тваёю дабытую, падняў за здароўе маладой сям’і, а калі хрэсьбіны зладзіць — то трэба прывеціць і старога, і малога. А калі кахаць — то так ціха, салодка, як апошні раз...

...Верка стомленая, напрацаваўшыся днём на трактары, спала на мужавым плячы. Ігнат пацалаваў яе, сонную, у скроню, стараўся і сам здацца, заснуць. Толькі сон ніяк не прыходзіў. Ён думаў пра тое, што будзе з ім і ёй далей. Усё ў іх жыцці няпроста, як і няпроста ў жыцці вяскоўцаў, людзей, з якімі непарыўна звязаны яго лёс, і Верчын лёс.

Узрушаны, праз акно ён глядзеў на светлае неба, дзе гаспадарыў дугападобны месяц. Яго жоўтае святло лілося ў хату, і ад гэтага таксама спаць не хацелася. Але ён такі прымусіў, загадаў сабе — трэба, бо заўтра «варон будзеш лічыць». І праваліўся ў сон гадзіны на дзве. Яму сніўся незразумелы сон: нібы страшным агнём гарэла неба.

Ён расплюшчыў вочы, у душы з’явілася прадчуванне немінучай бяды, і зразумеў, што гэтай ноччу больш не засне.

10

Верка па-ранейшаму соладка спала, паклаўшы галаву яму на плячо. Каб не пабудзіць яе, ён павольна падсунуў пад галаву ёй сваю падушку, і жонка нават не паварушылася. Ціха за грубкай пасопвалі дзеці. Ігнат чуў іх спакойнае, роўнае дыханне. Каб сярод ночы нікога не разбудзіць, ён на дыбачках выйшаў у пярэднюю, прыкрыў за сабой дзверы.

З печы дагэтуль яшчэ ішоў цёплы дух. Ігнат навобмацак знайшоў штаны, гімнасцёрку і картовы пінжак, якія звечара развесіла прасушыцца жонка, хуценька апрануўся, абуў керзавыя боты, глынуў з карца гатаванай вады, настоенай на грушах-дзічках, і выйшаў з хаты.

Ноч была светлая, цёплая, але адчувалася вільгаць, якая ўсё яшчэ выпарвалася з зямлі.

Ігнат стаяў на ганку і ніяк не мог надыхацца свежым паветрам, такім, здавалася, густым, па-сапраўднаму вясеннім, якое крыху п’яніла галаву. Стаяў і думаў, што праз дзень-два выкінуць свой буйны цвет грушы і яблыні. Колькі працы будзе пчолкам!.. І як хораша будзе людзям...

Стаяў доўга, думаючы: каб толькі замаразкі не вярнуліся. Не, не павінна, не паказвае на тое. І зноў падумаў: а ці не вярнуцца ў хату, проста паляжаць каля Веркі, можа, яшчэ і засне, ну не ісці ж зараз, у тры гадзіны ночы, у кан­тору.

З іншага боку, здаецца, уздрамнуў, і гэтага хапіла, адчуваў сябе бадзёрым. А ў канторы накапілася процьма таго, што павінен быў зрабіць яшчэ заўчора. Звечара ў думках паспеў спланаваць, як расставіць людзей, куды каго накіраваць. Трэба было найперш праверыць дзённыя справаздачы брыгадзіраў, каб з самага ранку абавязкова далажыць у раён. Адтуль тэлефанавалі штораніцы, часам звязваўся з ім і сам Нікіценка. Не хваліў, але і не папракаў. Цяпер Ігнат і сам крыху супакоіўся: за тыдзень арцель выраўнялася па ўздыме зябліва, унясенні ўгнаенняў, па сяўбе, як сказаў Нікіценка, дык нават выбілася ў перадавікі, засталіся нейкія лапікі. Ігнат паспрабаваў пагаварыць з ім пра арыштаваных бечынскіх калгаснікаў, але Нікіценка як адрэзаў: «Разбяруцца. Не лезь, куды цябе не просяць!» Гэтыя словы сакратара райкама партыі здзівілі. Ігнат яшчэ хацеў спытаць, але пасаромеўся: калі, нарэшце, прыедзе тая страшная камісія, якую баяцца нават старыя бальшавікі? Ды так і не знайшоў слоў, не рашыўся, адчуўшы, што Нікіценка быў не ў гуморы. Вырашыў: калі не едзе, то не так усё ў іх і кепска.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Наталья Мамонтова - Аркадий Рылов
Наталья Мамонтова
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
Геннадий Рылов - Путешествие за сортом
Геннадий Рылов
Отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x