Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца сваё не падманеш...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца сваё не падманеш...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэрца сваё не падманеш... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца сваё не падманеш...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднак, аказалася, часова. Андрон не змог пазбавіцца заганы, піў, канешне, не так, як раней, але не цураўся гэтага атрутнага зелля, калі выпадала, ніколі не адмаўляўся зарабіць у людзей пляшку самагонкі. Ён так і не ажаніўся, халасцякаваў, жыў у бацькавай хаце. Аўдзейчык усё ж шкадаваў суседа-сябрука. Ён дамовіўся з Чэркасам і прыстроіў мінулым летам Андрона сваім памочнікам на канюшні: «Каб на вачах быў, пры дзеле, а то прападзе!..» Ад той пары строга кантраляваў, каб Супчык чаго благога не выкінуў і зноў не запіў. Андрон доўга трымаўся. Рабіў, як трэба. Так было да сённяшняга дня. Пасля абеду, калі калгаснікі з канюшні выкідвалі гной, вазілі яго на Дзікае Поле, ён раптоўна знік апоўдні.

Вечарам Мікола адзін прымаў коней і вупраж, карміў і паіў. Ён злаваўся на сябра, які так знянацку сышоў і ўсю работу зваліў на яго, нават сена і саломы не наклаў нанач у яслі.

Калі Мікола справіўся з ўсёй работай сам, ужо прыцемкам нарэшце ў канюшні з’явіўся Андрон. Ён быў моцна п’яны і ледзьве стаяў на нагах.

Міколу, справядлівага па натуры, ажно затрэсла ад злосці. Ён не стрымаўся, схапіў Андрона за каўнер і павалок з канюшні. Андрон супраціўляўся, размахваў рукамі, і тады Аўдзейчык моцна ўдарыў яго. Праўда, сілы не разлічыў, кулак слізгануў з пляча па сківіцы Супчыку, той не ўтрымаўся на нагах і расцягнуўся пасярод канюшні.

— Ты гэта што, паскуда? Ды я ж табе, гад ты вашывы... — Андрон застагнаў ад рэзкага болю. Не маючы сілы падняцца, ён праклінаў Аўдзейчыка. — Каб ты здох, поскудзь. За што так, гад, га... Няма ў цябе Хрыста, няма, няма. Можа, гора ў чалавека, а ты — біцца...

— У цябе адно гора — сплюнуўшы ўбок, злосна прамовіў Мікола. І ўсё ж дапамог таму падняцца на ногі, працягнуў руку. — Каб нагі тваёй сёння тут не было, чуеш! Папярэджваў — зап’еш, не паказвайся на вочы. Не люблю, уразумеў!

Андрон хістаўся, учапіўся за драбіну, і па-ранейшаму злосна сыпаў нядобрымі словамі:

— Паганы ты чалавек, ой, паганы. А я думаў — брата маю... Дзе ж падзеўся мой брат, той Мікола? Той самы Міколка... Ветрам здзьмула, як падмянілі. Але Андрон такі здзек над сабой не даруе... Ні ў жысць! Анд­рон Супчык — папомніш яшчэ, з табой, паскуда, разбярэцца. Хутка за ўсё разбярэцца... Ёсць каму цяпер за яго добрае слова сказаць. Будуць тутака перамены, тады мая возьме. Пабачыш хутка, як кіла, завішчыш... — хістаючыся, Андрон зачапіўся за вупраж, і зноў упаў, ды няўдала, моцна падвярнуўшы нагу.

Аўдзейчык не звяртаў на п’янага ўвагі, супакоіўся. Нетаропка зачыніў за сабой станок, дзе стаяў яго любімчык, жарэбчык Матыль, знадворку паставіў вілы, а потым накіраваўся да Супчыка. Зноў дапамог таму ўстаць і вывеў з канюшні.

— Ідзі, праспіся! Палохае тут яшчэ. Палоханы ўжо, — на развітанне сказаў ён Супчыку, і пайшоў зачыняць канюшню на замок.

Андрон не здаваўся, закрычаў злосна яму ўслед:

— Ты думаеш, бацькаўшчына тут твая? Прапісаўся тут, у канюшні, навечна? Прахам усе пойдзе, знай, дымам... На цябе таксама ёсць управа, і на жончынай сяброўкі мужа, каб ты знаў. На ўсіх цяперака ёсцека ўправа!

— Што ты вярзеш, дурань? Ідзі, праспіся, п’янчуга... — Мікола не слухаў пустабрэха, зачыніў дзверы ў канюшню і навесіў замок.

— А сам п’яны не быў? Кароткая ў цябе памяць, Міколка! Жончына спадніца засціла табе ўсё... Папомніш, Андрон на вецер словы не кідае... Хутка папомніш...

Дома Нюрка адразу зразумела, што Мікола не ў гуморы. Прыгатавала мужу памыцца і села побач вячэраць. Як ні хацеў, а перад жонкай Аўдзейчык быў бязвольны (з гэтым ён згодны з Андронам), расказаў пра п’янага дурня: гразіўся нават паскардзіцца Адамчыку.

Жонка не здзівілася, толькі адказала:

— Папярэджвала: не трэба табе такі памочнік, і Ігнат тады цябе адгаворваў, быў супраць.

— Праспіцца, я яму заўтра, на цвярозую галаву, усё выкажу. Пабачыш, прасіцца будзе. Гэта гарэлка гразіла, не Андрон. Ён неблагі, ты ж ведаеш.

— Чуеш, Мікола... — Нюрка раптам згадала пра заметку ў газеце. — Раёнка пра тое, што ўкралі проса раззваніла на ўсю акругу.

Мікола перастаў есці, уважліва паглядзеў на жонку.

— І што?

— Як быццам хто Ігнату помсціць... Нейкі, знаеш, «Наш» аб’явіўся. Так падпісана гэта заметка. Думаю, каму Верчын мужык мог дарогу перайсці, і не знайду ладу?

— А што піша?

— Што Адамчык патурае варожым элементам, і сам такі ж, маўляў, трэба прыгледзецца да такога кіраўніка. Могуць за гэта зняць Ігната. А ён нявінны. Вунь як за справу ўзяўся. Ой, не ведаю, што і будзе.

— Тут, ведаеш, Нюра, не ўсё проста. І Андрон — чуе мая душа, ведае нешта. Далібог, ведае...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Наталья Мамонтова - Аркадий Рылов
Наталья Мамонтова
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
Геннадий Рылов - Путешествие за сортом
Геннадий Рылов
Отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x