Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца сваё не падманеш...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца сваё не падманеш...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэрца сваё не падманеш... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца сваё не падманеш...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Развітваючыся, Андрэй Коршак усміхнуўся старшыні калгаса:

— Не ведаю, якім чынам, але тваім мужыкам выпала жыць: скарга да самога, — ён вачыма паказаў на партрэт Сталіна, што вісеў у самым цэнтры сцэны, — неяк дайшла. У Мазыры не ўяўляеш які перапалох з-за гэтага вашага пісьма Сталіну, іначай па дзясятцы было б тваім.

Збялелы Ігнат Адамчык быў узрушаны пачутым.

Абпаленае неба

Частка трэцяя

1

Ігнат ажно ўспацеў, пакуль паставіў апошнюю кропку, апісваючы вынікі працы калгаса за апошні, 1940 год. Цяпер з палёгкай уздыхнуў: калі саб’ецца раптам заўтра, то перад вачыма будуць усе лічбы, і проста прачытае тое, што напісаў гэтай бяссоннай і душнай ноччу. А ўвогуле людзі сталі жыць лепттт: у іх ужо ёсць хлеб і да хлеба...

Нікіценка, які прыязджаў у калгас яшчэ ў пачатку чэрвеня, застаўся задаволены ўбачаным, пахваліў старшыню:

— Ну, вось, скажы мне, неразумнаму гарадскому чалавеку: чаму ты можаш у час і пасеяць, і ўбраць, а суседзі — не? — І не чакаючы адказу, працягваў: — Не памыліўся райкам у табе, Ігнат Сцяпанавіч. Гэта добра. Дык каб быў гатовы: паднімуць, абавязкова паднімуць цябе, рыхтуй справаздачу. Я сваё ж слова таксама скажу: не лайдачыце. На 22 чэрвеня прызначаны сход раённага актыву.

— А што за патрэба такая? — здзівіўся Адамчык.

— Звычайная справа: плануем абмеркаваць гаспадарчыя пытанні, звязаныя з заканчэннем вясенніх палявых работ і падрыхтоўку да ўборкі ўраджаю. Ну, трэба ж бачыць, як хто адносіцца да працы. Вось цябе і паставім у прыклад, каб астатнія падцягваліся.

І ён паехаў, пакінуўшы разгубленага старшыню калгаса, які ні за што не мог больш сёння ўзяцца. Хвалявала пачутае: не для пахвалы ж ён чыёйсьці робіць, а каб жылося ім, бечынцам, лепей, чым у старыя часы. І з партыяй, можа, не трэба было асабліва спяшацца?

Бяззорная і ўдушлівая ноч рашуча саступала свае правы дню, калі Ігнат, нарэшце, патушыў лямпу. Ён расчыніў дзверы і ціхенька прабраўся ў чыстую палову. Тут, за шырмай спалі падрослы Ванька і шчабятуха Нінка. Паўтарагадовы Васілёк смачна пасопваў побач з іх з Веркай ложкам, у самаробнай калысцы-чатырохножцы: некалі яе, глыбокую і шырокую, ён разам з бацькам зладавалі яшчэ на хутары для іх першынца. І вось трэцяе дзіця Адамчыкаў гадуецца ў ёй.

Ігнат нахіліўся і пацалаваў у вільготны лобік сына. Ён не хаваў ад жонкі — зрабіла яго самым шчаслівым бацькам на зямлі, які гадуе свайго кроўнага сына. Так, і Ваньку Ігнат любіў, як сваё дзіця, але ж часам аднекуль з глыбіні яго памяці выплывалі думкі-згадкі пра сапраўднага бацьку хлопчыка. Часам Ігнат баяўся, каб хто чужы не сказаў, што вось хлопец зусім не падобны на яго, і тады раскрыецца ўся праўда, што не сваё дзіця гадуе ў хаце, а сябравага сына. Хаця ж гэта нічога не зменіць, ён ад Ванькі не адцураецца нізашто, бо, як думалася яму раней, да нараджэння Васілька, свайго сына яму Верка наўрад ці народзіць. І вось неспадзяваная радасць, яго Верка падаравала яму яшчэ адно шчасце — сына.

Яшчэ тады, калі яна вучылася ў МТС і ўпершыню прызналася мужу аб цяжарнасці, ён быў упэўнены, каго яна носіць пад сваім сэрцам. Жонка смяялася з яго ўпэўненасці, казала, каб не надта так спадзяваўся, і няблага было б, калі б з’явілася на свет яшчэ адна дзяўчынка-памочніца. Аднак ён і слухаць не хацеў. Ігнат верыў: у яго будзе ўласны сын, якога з такім трапяткім хваляваннем чакаў яшчэ той, першай іх зімой, калі яго мары, права на хуткае бацькоўства, былі знянацку парушаны. Нават праз гэтулькі гадоў, ён да дробязяў памятаў пачутае ў адрыне на хутары яго бацькі, як ён, прыехаўшы з Бечына, складваў збрую i душыўся горкімі, пякучымі слязьмі. Наноў перажывалася тое, мінулае: здавалася, ён зараз чуў размову за сцяной Веркі і Рыгора, іх збалелыя словы і прызнанні.

«Якая ты стала, Верка... Я шукаў цябе на хутары. Думаў: дзе яна, мая Верка? А ты тут. Што ты тут робіш, Верка? Зараз адпачну, і пойдзем, пойдзем дадому, праўда?» Рыгораў голас дрыжаў, зрываўся, пераходзіў на шэпт: «Пайшлі дадому, Верка... Цяпер я дайду, цяпер я буду жыць!..»

Ігната захапіла перажыванне: гэта ж перад якім выбарам стаяла яго Верка, што ў яе тварылася на душы, хто даў ёй сілы сказаць праўду, вырваць з сябе яе: «Замужам я... З Ігнатам жыву. Позна нам, Рыгорка...»

Нібы толькі што тое было, ён чуў, як яна плакала, сутаргава, натужліва. І вось ён, Рыгор, падалося, разгубіўся, не чакаючы такога страшнага для яго адказу, а потым сказаў ціха, разважліва: «Як ты магла... не дачакацца? Хаця — усё правільна. Жывому жывое, мне няма ў чым цябе папракнуць... Я не віню цябе, сам вінаваты ва ўсім. I няма таму мне долі на зямлі...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Наталья Мамонтова - Аркадий Рылов
Наталья Мамонтова
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
Геннадий Рылов - Путешествие за сортом
Геннадий Рылов
Отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x