Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гаўрыловіч - Сэрца сваё не падманеш...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца сваё не падманеш...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца сваё не падманеш...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сэрца сваё не падманеш... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца сваё не падманеш...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Сказала табе, не паеду!

— Можа стацца так, што мяне пакінуць у тыле, хаця пакуль пра гэта гаварыць рана. У нас ёсць інакшае выйсце. Я зранку думаў пра гэта. І гутарыў з адным добрым чалавекам. Я давяраю яму. Мы накіруем цябе настаўніцай у Бечынскую школу. Гэта глухамань, але людзі там добрыя. Вось там дакладна цябе ніхто не ведае.

— Гэта дзе? За Чырвоным возерам, там, дзе балоты?

— Ну, не зусім глухамань, там добры калгас, падняўся за два апошнія гады. І таварыш у мяне там ёсць, старшыня, Ігнат Адамчык. Добры хлопец, амаль наш пагодак. Яго жонка — першая трактарыстка, у «Прымежным камунары», памятаеш, пра яе пісалі?

— А, дык гэта тая Верка Адамчык, што ўступіла ў саперніцтва са сваёй сяброўкай з пуханцоўскага калгаса і перамагла мінулай вясной... — успомніла Жэня.

— Ага. Яны добрыя людзі. У Ігната таксама бронь, як кіраўніка гаспадаркі. Яны цябе падтрымаюць. Нікому не скажуць, хто і адкуль. Дыплом у цябе на дзявочым прозвішчы — дык і будзеш Сямёнавай, а не Коршак. Пра мужа скажаш, калі чапляцца хто будзе: забралі ў войска перад вайной, чакала, што вернецца, а тут вайна... Можа, з Ігнатам прыдумаем, што ты нейкая іх даўняя радня, каб людзі хутчэй паверылі...

— Калі інакш ніяк, Андруша, то я буду збірацца.

— Збірайся, любая. І зразумей мяне: я сабе не належу.

— Ведаю ўсё, Андрэй. І не крыўдую. Зробім па-твойму...

Яны пацалаваліся, і Жэнька з дзіцём пайшла ў інтэрнат. Коршак глядзеў ім услед, і сэрца сціскалася ад любові і горкай роспачы, нібыта ўжо зараз павінен развітвацца з самымі дарагімі яму людзьмі на свеце.

Нечаканы званок з Мазыра перарваў яго думкі. На тым канцы дроту пацвердзілі ранейшыя ўказанні аб пераходзе на ваеннае становішча. Прыйшло распараджэнне падрыхтаваць да эвакуацыі сем’і супрацоўнікаў, а таксама тэрмінова вывезці сакрэтныя дакументы ў Мазыр і прыняць меры па знішчэнні ўсіх архіваў. Гэта пацвердзіла яго здагадкі: Чырвоная Армія адступае.

Коршак набраў нумар тэлефона дырэктара райпрамкамбіната Ігнаценкі, дамовіўся, што той прышле ў райаддзел міліцыі палутарку. Праз некалькі гадзін аўтамабіль з поўнасцю загружаным кузавам спыніўся перад качагаркай. Там толькі што спалілі архіў райвыканкама і райкама партыі, а цяпер пад непасрэдным кантролем начальніка міліцыі качагары кідалі ў полымя печы паперы, якія не павінны дастацца ворагу. Коршак назіраў за яркім полымем і нервова курыў. Міма яго прайшоў немалады качагар, які валок жоўтыя папкі. Адна з іх выпала якраз пад ногі капітану.

Качагар пайшоў, не звярнуўшы на гэта ўвагі, а ён яе падняў, прачытаў і не паверыў сабе: гэта была справа ворага народа Рыгора Расевіча, таго самага бечынскага хлопца, які двойчы ўцякаў ад яго і сам, на яго, Андрэя Коршака, шчасце, здаўся. І зараз, стоячы перад гарачай пашчай печы, начальнік міліцыі падумаў, што ўсё тут шыта белымі ніткамі, ні ў чым гэты малады хлапец, які атрымаў пятнаццаць гадоў без права перапіскі, з высылкай з тэрыторыі БССР, не вінаваты, бо ні людзям, ні дзяржаве злога не зрабіў, а проста хацеў жыць па-чалавечы на роднай зямлі. Няўклюдны зласлівы час і людзі зрабілі яго чужым на Палессі. Коршак нічога з гэтым зрабіць не мог і не можа, і ён, адкідваючы шкадаванне да таго бечынскага хлопца, злосна кінуў у полымя сведчанне яго віны.

Ніхто з жыхароў гарадскога пасёлка не звярнуў нават увагі, што па абедзе спякотнага чэрвеньскага дня і да позняй ночы з трубы качагаркі райпрамкамбіната валіць чорны густы дым. Усіх хвалявала адно — што чакае іх заўтра?

4

Прайшоў тыдзень людской трывогі і надзей, што вайна хутка скончыцца. Аднак супярэчлівыя весткі, якія прыходзілі ў Бечын, непакоілі палешукоў усё больш і больш.

Ігнат Адамчык вяртаўся гэтымі днямі дадому на змярканні. І сёння яго доўга не магла дачакацца Верка.

Дзеці даўно спалі, а яна, хоць і натамілася на сенакосе, ніяк не магла заснуць. Верка прыслухоўвалася да кожнага гуку, спадзеючыся, што, нарэшце, Ігнат прыйдзе дахаты. Штораніцы яна з жалем і спадзяваннем выпраўляла яго ў кантору, не ведаючы, калі ён вернецца. За дзецьмі днямі наглядала Агапка, і Верка, вярнуўшыся надвячоркам з сенажаці, пыталася ў свякрухі, ці быў Ігнат дома, ці абедаў? І вельмі перажывала, што ходзіць ён галодны, клопатаў у старшыні было шмат, ды амаль штодня — няблізкі свет — выклікалі ў раён.

Як толькі пачула, што муж пастукаў у акно, жанчына хуценька ўсхапілася і кінулася адкідваць засаўку на дзвярах. Раней Верка не баялася нікога, а цяпер нейкі неўсвядомлены страх пасяліўся ў яе сэрцы, і гэтая засаўка нібы абараняла яе ад няпрошанага, ад таго зла, якое хоць і віхурыла пакуль далё­ка ад іх вёскі, але здавалася ўжо зусім блізкім і страшным, несла пагрозу яе малым дзеткам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца сваё не падманеш...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Наталья Мамонтова - Аркадий Рылов
Наталья Мамонтова
Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё
Валянцін Блакіт
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Анатоль Бензярук - Свята для сэрца
Анатоль Бензярук
Іван Шамякін - Сэрца на далоні
Іван Шамякін
libcat.ru: книга без обложки
Міхаіл Булгакаў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Астрид Линдгрен
Севярынец Павел - Каменнае сэрца
Севярынец Павел
Геннадий Рылов - Путешествие за сортом
Геннадий Рылов
Отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца сваё не падманеш...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x