Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мокры снег, мокры снег, мокры снег. Шэры асфальт і сівы газон. Як тады, калі ён сядзеў на падваконні і глядзеў долу з вышыні дзявятага паверха. Яму было васямнаццаць, і ён не хацеў жыць. Калі б яго тады не гукнулі, паляцеў бы ўніз разам з мокрым снегам. Ён згадваў пра гэта кож­ную восень. Але сёння ён чамусьці не дакараў сябе за тую слабасць і не ведаў, ці правільным было злезці тады з падваконня і зачыніць акно. Мокры, мокры снег. Мокры снег. Снег. Гэтага нельга забыць.

Праваруч ад яго былі старыя дамы, з тых, што будаваліся ў гады «мадэрну» праз меру ўзбагацелымі біржавымі дзялкамі. Адзін з іх заўсёды загадкавым чынам вабіў Грынкевіча, быццам у мінулым жыцці ён тут бываў, быццам ныраў у парадны, як у халодную ваду. Ён нават яскрава ўяўляў, як там ціха і цемнавата, як бязгучна плывуць за вокнамі дзвярэй чалавечыя постаці. Так, ён бачыў гэтыя вокны дзвярэй. А яшчэ яму ўяўлялася савецкая вахцёрка, што драмала ў фатэлі. І яна мела такі твар, які, здаецца, падазраваў усіх на­ват у сне. Калісьці гэты дом глядзеў з вясёлай пагардай на шумлівую вуліцу і на недарэчны сілуэт высотнага будынка непадалёк.

Але сёння гэты дом выглядаў стомленым і жоўцевым, як старая графіня з «Віновай дамы».

На Трыумфальнай плошчы ён убачыў бронзавага паэта, які ўздымаў свой грубаваты твар насустрач хмарам. На плячах Маякоўскага ляжаў снег. Помнік — побач з канцэртнай залай Чайкоўскага, дзе ў чэрвені ён сустрэў Анну.

Мокры, халодны снег.

Сцэна ІІІ

З'яўляецца донна Эльвіра.

Грынкевіч дабраўся да свайго афіцыйнага жытла каля дзясятай раніцы. У камуналцы апроч ягонага было яшчэ пяць пакояў. Насельнікі сапраўды пасыходзілі на працу ці вучобу. Тут не было пенсіянераў, яны даўно вымерлі і пакінулі квадратныя метры радні. А радня ў сваю чаргу паздавала пакойчыкі кватарантам і ціха чакала немінучага рассялення, якое ператворыць гэтыя пакойчыкі ў цэнтры Масквы ў асобныя кватэркі недзе на ўскрайках мегаполіса. Усе пакойчыкі былі занятыя, толькі Грынкевічаў пуставаў. Ён дастаўся яму даволі выпадкова. Калі памерла ягоная полацкая бабуля, выявілася, што яна пакінула кватэру яму, Аляксею. Вельмі дзіўная прыхамаць. Зрэшты, гэта можна было растлумачыць, бо дзед і бабуля ўвесь час казалі, што дзядзька, гэты актор з нерэалізаванымі творчымі амбіцыямі, — ну проста выкапаны Казік. А што такое «Казік», у сям'і цудоўна памяталі, гэтага нельга забыць. Дзядзька, былы гаспадар вось гэтага камунальнага пакоя, быў у неладах з дзедам і бабцяй, таму яго наўмысна абдзялілі маёмасцю. Тым часам ён, стары кавалер, займеў сабе праблемы са здароўем і ўжо не мог працаваць, дый ужо быў не ў змозе трываць умовы ў камуналцы. І ён зрабіў артыстычны жэст, які можна было параўнаць хіба са спальваннем карабля Арго яго капітанам Ясонам. Дзядзька заявіў, што парывае з Масквой, «сюда он больше не ездок», тут яго не ацанілі, не палюбілі, — і прапанаваў пляменніку гэты куток у камуналцы ў абмен на полацкую кватэру. Сам ён паехаў на радзіму, аформіў там пенсію і атрымаў паціху беларускае грамадзянства, а пляменнік займеў у Маскве паўтара дзясятка квадратных метраў з агульнай кухняй і прыбіральняй. Усе ў выніку нібыта былі задаволеныя. Дзядзька, гэтая Казікава рэінкарнацыя, усё хадзіў і намякаў, што пакіне полацкую кватэру ў спадчыну таму са сваякоў, хто будзе лепей за ўсіх паводзіцца. Але складаць тэстамэнт не спяшаўся. Грынкевіч, праўда, падазраваў, што тэстамэнт усё ж існуе, прычым цалкам імаверна, што кватэра пойдзе псу пад хвост і сваякі яе не пабачаць, такі ўжо ў Казіка Другога характар. Зрэшты, полацкая кузіна ўсё ж імкнулася падтрымліваць з дзядзькам добрыя стасункі. Яна мела траіх дзяцей, і лішняя жылплошча ёй бы не зашкодзіла.

Донна Эльвіра кажа: ну, вось я тут, ці магу я верыць у тое, што сэрца вашае змякчылася? Гэтак яна звяртаецца да дона Джавані, якога ўсё больш забаўляе гульня. Лепарэла не ведае, што яму рабіць далей. Так, мая дарагая, толькі і можа адказаць бедны лёкай.

Грынкевіч прайшоўся па ціхім калідоры, адамкнуў дзверы свайго пакойчыка і ўжо хацеў быў увайсці, калі заўважыў на парозе суседняга пакоя эльфа.

— О, якія людзі! — выгукнуў эльф сваім нізкім, крыху рыпучым кантральта. — Шалом!

— Шалом, Эля, — адказаў Грынкевіч, разумеючы, што без гадзінкі-другой ментальнага сэксу яго адсюль не выпусцяць.

Эля між тым прыгладзіла свае каротка стрыжаныя каштанавыя валасы. Гэтая фрызура ў спалучэнні з ейным вузкім выцягнутым тварам і маленькімі вастраватымі вушкамі сапраўды рабіла жанчыну падобнай да персанажа з англійскага фальклора. Яна была ў блакітным махровым халаце, які ледзь прыкрываў ейныя багатыя грудзі і сіратліва вісеў на зусім падлеткавых клубах. Халат быў кароткі, бо эльф ганарыўся сваімі даўжэзнымі, ад вушэй нагамі і перыядычна спакушаў імі Грынкевіча. Той не паддаваўся ні на якія правакацыі, нават калі яму аднойчы прадэманстравалі дупку, дзе не было ані намёку на цэлюліт. І гэта ў трыццаць восем, ганарліва паведаміла тады ўладальніца бесцэлюлітнай дупкі. А цяпер ёй, пэўна, ужо саракоўнік.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x