Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Эльвіра ў цемры не разумее падману. Яна прымае Лепарэла за дона Джавані, чый голас пачула.

Спектакль увогуле быў сумным, таму, напэўна, на яго ўжо кепска хадзіла публіка. Мала таго, што стары, з амаль спарахнелымі касцюмамі і дэкарацыямі, дык сёння яшчэ ішоў страховачным скла­дам салістаў. Адэль спявала неабаяльная немаладая субрэтка з не самай удзячнай, як на гэтае амплуа, фактурай — хударлявая, пафарбаваная ў агніста-рудую, нейкая драпежна-дзікая. Адэль у ейным выкананні атрымлівалася ненавісніцай мужчын, увасабленнем найгоршых абывацельскіх уяўленняў пра феміністак. Яе ўжо даўно паздымалі з партыяў Сюзанны, Стасі, Мюзэты, але за Адэль яна трымалася моцна. Як і большасць артыстак, яна не хацела развітвацца са сцэнай і цалкам сыходзіць у педагогіку. Ёй яшчэ не сказалі, што з новага года кантракт з ёй не працягнуць, нават пра разавыя выступы не можа ісці гаворкі. Дзіва, што такія навіны сарафаннае радыё звычайна не транслюе, а вось хто, з кім ды калі.

Грынкевіч падумаў пра Ірыну, упершыню, можа быць, за ўсе дні пасля скандалу паспрабаваў зразумець, навошта ён гэта ўчыніў. Рэфлексія, ад якой ён уцякаў у п'янкі, раптам дагнала яго падчас гэтага нудотнага тэатральнага паказу. А што Ірына? Ірына цяпер у любым выпадку вольная, цёця Тоня ўжо прынесла на хвасце, што з Собалевым яны пасварыліся і назад яе алігарх не прыме. А ён, Аляксей Грынкевіч, натуральна, ушлёпак, але не такі ўжо паганы, каб не даць яму самага апошняга шанцу. Урэшце, ён малады, абаяльны ды ў дадатак таленавіты. Таму трэба як найхутчэй мірыцца з Ірай, а потым забіраць яе за сабой у Маскву, як і думаў раней, пакуль сюды не прыехала Анна. Ва ўсім вінаватая Анна, так было заўсёды.

Ідэя спісаць усё на Анну падзейнічала на яго асвяжальна. Ледзьве прычакаўшы антракту, Грынкевіч зляцеў са свайго месца і памкнуўся шукаць Іру. Міша гэтым часам паспяхова забаўляў Марго і, здавалася, уваходзіў у смак ад ролі кавалера на вечар. Дырыгент толькі хмыкнуў.

Ірыну ён знайшоў не адразу. Яна, як выявілася, сядзела ўнізе ў бюро перапустак і размаўляла з чуллівай цёцяй Тоняй. Ён увайшоў і павітаўся, запрасіў Іру на пару словаў. Тая збянтэжылася, відаць, таму, што ён цяпер не саромеўся звяртацца да яе на людзях. Але менавіта ў збянтэжаным стане жанчына лепей вядзецца на мужчынскія прапановы. Нават куды больш шалёныя, чым размова на пару хвілінаў.

Джавані з-за спіны Лепарэла настойліва запрашае Эльвіру выйсці да яго.

— Што табе яшчэ трэба? — запыталася яна, сядаючы побач з Грынкевічам на канапу ў холе.

— Іра. Будзеш цяпер на мяне да скону злавацца?

Дзяўчына ўпарта маўчала, але калі ён накрыў

далоняй ейную далонь, рукі не прыбрала. Тым не менш маўчанне рабілася ўсё больш напружаным, а час антракту ляцеў хутка. Зразумела, фае службовага ўвахода было не найлепшым месцам на замірэнне, але Грынкевіч хацеў вывесці гэты дысананс яшчэ да ад'езду.

— Урэшце, што такога адбылося? — зайшоў ён з іншага фланга. — Успрымай гэта як прыкол. Галоўнае, цяпер не трэба ні ад каго хаваць нашых стасункаў.

— Каб нешта хаваць, трэба гэта мець, — раптам заявіла спявачка. — Няма ў нас больш ніякіх стасункаў.

Яна вызваліла руку з яго далоні і паспрабавала ўзняцца. Грынкевіч яе ўтрымаў.

— Табе ўдалося памірыцца з Собалевым?

Ірына паматляла галавой.

— Тады ў чым праблема? З'едзем праз год з гэтага гадзючніка, і ніхто нават не згадае.

— Ну, што з'едзем, гэта дакладна. Але ў розныя бакі.

Тут Грынкевіч насцярожыўся. Ён пачаў перабіраць у галаве розныя версіі, але ніводная з іх не падавалася яму дасканалай.

— А ў Маскву ты са мной не паедзеш? Ніякіх супольных планаў у нас з табой больш няма?

Ирына зноў прысела на канапу, склала рукі на грудзях і глуха, з меладэкламацыйнай інтанацыяй прамовіла: «Е tardi». Па гэтай інтанацыі Грынкевіч адгадаў кантэкст, але тут у голасе Ірыны не было роспачы — была сатысфакцыя. Ён насцярожыўся яшчэ болей.

Эльвіра кажа, што не верыць нявернаму і няўдзячнаму свавольніку. Джавані моліць дараваць ямуі прымушае Лепарэла ўкленчыць і біць сябе кулаком у грудзі. Лёкай ледзь стрымлівае смех.

— Што значыць — «tardi»? — запытаўся ён, спрабуючы зрабіць з гэтага жарт, а потым ціхенька праінтанаваў: — «Судьба моя уж решена, я отдана теперь другому. » Але ж гэта не твой рэпертуар.

Іра глыбока ўздыхнула, як перад доўгай кадэнцыяй у арыі. Нарэшце яна загаварыла, і кожнае ейнае слова было як укус шэршня. З ейнага не такога ўжо працяглага, але ёмістага маналога вынікала, што на яе нейкім вычварным чынам выйшла Маша. Больш за тое, два дні таму Іра ездзіла па справах у Маскву і там з Машай піла гарбату. А за імбрыкам гарбаты Маша выклала перад ёй усю-ўсю сваю санта-барбару з Грынкевічам. І добра, калі б яна казала толькі пра сябе, але яна і Анну прыпляла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x