Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзіўным было нейкае інтуітыўнае адчуванне, быццам ён болей ніколі не пабачыць Ірыны. Сапраўды, яна аформіла адпачынак на цэлы месяц, будзе рыхтавацца да конкурсу, пасля сам конкурс, але ж у снежні яны яшчэ нібыта сустрэнуцца. Дый да канца сезона ім разам працаваць. Але адчуванне ўсё адно было дзіўным і трывожным.

«Заўсёды няпроста пераношу лістапад. А сёлета мне асабліва складана, — напісаў ён СМС Анне.

— Як лічыш, калі я не буду думаць пра свае прадчуванні, яны не спраўдзяцца?»

«Не захапляйцеся віном, Herr Kapelmeister», — нечакана хутка адказала Анна.

Донна Эльвіра сыходзіць.

Рэчытатыў «Amico, che ti par?».

Цягнік прыбыў у Маскву раннім ранкам — той парою, якой Грынкевіч не любіў. Ён думаў, як зараз прыйдзе ў сваю камуналку на Маякоўцы, як сустрэне там процьму народу на кухні, бо ўсе нармальныя людзі праз гадзіну паўскокваюць з ложкаў і пойдуць рабіць сабе сняданак з кавай перад выхадам на працу. Звычайна ён нічога не меў супраць кухоннай мітусні, але сёння яму нязвыкла хацелася пабыць на самоце, а сядзець па кавярнях на Яраслаўскім вакзале яму не хацелася. Ён няспешна рушыў да шапікаў, набыў немаведама навошта газету, хоць даўно прызвычаіўся чытаць навіны ў інтэрнэце. Потым гэтаксама няспешна, наколькі гэта магчыма ў Маскве, дзе горад сам задае чалавеку тэмпарытм існавання, пасунуўся ў метро. Сёння ён супраціўляўся гэтаму тэмпарытму, ён уключаў увесь назапашаны за амаль дзевяць гадоў у N правінцыялізм.

Джавані весела пытаецца ў Лепарэла, што той думае наконт гэтай прыгоды. Лёкай кажа: душа ў вас, гаспадар, як з бронзы. Джавані дакарае: зноў яму чытаюць маралі!

Правінцыялізмам было выцягнуць у маскоўскім метро партытуру «Дона Джавані» і пачаць яе паўтараць. Навошта? Усё адно ў такі час ён не здольны быў завучыць нічога новага, а вось рызыка страціць пільнасць і стаць ахвярай кішаньковых злодзеяў павялічвалася. Але ён раптам зразумеў, чаму яму закарцела разгарнуць ноты. Толькі ўчора ён нечакана заўважыў пазнакі нябожчыка Аляксандрава. У тэатральнай бібліятэцы нехта паспеў ужо павыціраць іх, але Грынкевічаў папярэднік, відавочна, карыстаўся занадта цвёрдымі алоўкамі, а таму надпісы заставаліся чытэльнымі. «Прасвятленне. яму прапаноўваюць падпарадкавацца вышэйшай справядлівасці.» — прачытаў Грынкевіч на палях побач з падкрэсленым тактам у фінальнай сцэне, дзе быў неапалітанскі сэкстакорд. Далей у той жа сцэне была яшчэ адна пазнака, якая падалася яму цікавай з практычнага гледзішча: «Рытм — перайманне рытму сэрца, паскарэнне паступовае, напружанне расце». Грынкевіч пашкадаваў, што пакінуў у N метраном, каб праверыць, як будзе выглядаць такая задума. Дый проста зараз ён гэта так ці іначай не праверыць. Але сама ідэя яго захапіла.

Падышоў цягнік, Грынкевіч склаў партытуру і кінуў яе ў заплечнік, потым праціснуўся ў вагон разам з іншай публікай. А ён усё думаў пра тэмпы, пра нарастанне напружання, пра Ананкэ. Ён прайграваў усю сцэну з'яўлення Камандора ўнутраным слыхам. І халадзеў ад жаху, бо цьмяна ўяўляў, як будзе кіраваць такой музыкай ужо на спектаклі. Яму казалі, што на рэпетыцыях ён у гэтым урыўку страчвае кантроль і таму аркестр нават разладжваецца. І ён разумеў, што ўсё робіць не так, але ўласная ўражлівасць і падсвядомая думка «па мяне прыйшлі» не дазвалялі яму быць проста назіральнікам.

Не, ён разважаў правільна, унутраным слыхам ён чуў усё так, як і трэба, а перанесці гэтыя ўяўленні на свой аркестр ніяк не мог. Раней ён мысліў іншым чынам, і нават калі бываў на рэпетыцыях нябожчыка маэстра, то думаў, што зрабіў бы ўсё на свой капыл. Чаму ж цяпер, калі выпадае магчымасць зрабіць як хочаш, ён вывучае зацёртыя рэмаркі папярэдніка?

Лёсу не існуе!

Джавані аддае лёкаю новы загад: як толькі Эльвіра выйдзе, схапіць яе ў абдымкі, нагаварыць розных слоў пра лямур-тужур, падрабіць голас гаспадараі звесці адсюль паненку, каб не замінала заляцацца да прыгожанькай пакаёўкі.

Абвясцілі наступную станцыю — «Краснапрэсненская». Халера. Ён так задумаўся, што прапусціў сваю «Беларускую», на якой павінен быў перасаджвацца і ехаць наўпрост на Маякоўку.

Грынкевіч подумкі абазваў сябе разявам і праверыў, ці не скралі ў яго гаманец. Дзіва, але ўсе рэчы былі на месцы. Зрэшты, «Краснапрэсненская» — таксама няблага, усё адно ён не хацеў у ранішнюю мітусню быць у камуналцы. А шпацыраваць карысна. Часу шмат, на Гарбушку ён паспее дзесяць разоў да цягніка, дык куды спяшацца?

Ён выбраўся з метро і пайшоў да Садова-Кудрынскай вуліцы. Падаў рэдкі і мокры снег, напэўна, першы ў тым годзе. Прынамсі, Грынкевіч яго ў тую восень яшчэ не бачыў. Мокры снег. Быццам і цёпла апрануты, хоць і без шапкі, але выстуджвае. Мокры снег падаў на асфальт і адразу раставаў. Неданошаная зіма, каму яна патрэбная? У такое надвор'е трэба быць шчасліва закаханым ці хоць бы выйграць мільён даляраў, каб гэты мок­ры снег не напаўняў цябе чорнай журбой.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x