Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну, слухай... — пачала яна і аднатонна забубнела сваю казку.

Грынкевіч курыў і думаў, навошта ён траціць час і энергію на гэтую цётку. Ён інстынктыўна баяўся вар'ятаў, асабліва вар'ятак — духоўных і сэксуальна заклапочаных адначасова. А Эля чытала казку пра тое, як яна выйграла ў латарэю нейкую страшную колькасць расійскіх рублёў. Пасля яна падрабязна апісвала, як набывае на гэтыя расійскія рублі амерыканскія даляры, дарожныя чэкі ці нешта ў гэтым родзе, як заводзіць сабе міжнародную даляравую картку Visa. Потым было падрабязнае апісанне візітаў у салоны прыгажосці, дзе ёй прыбіралі мімічныя зморшчыны і рабілі бесцэлюлітную тушку дасканалай. Далей Эля апісвала, як набывае квіток, сядае ў самалёт і ляціць у Аргенціну. Пасля фантазія заносіла яе ў дарагі пяцізоркавы гатэль з басейнам і пляжам на беразе акіяна. На пляжы эльф удзень прымаў сонечныя ванны і часам плаваў. І вось аднойчы эльфа ледзь не ўгрызла акула, але яе ўратаваў высокі, шыракаплечы і загарэлы мача. Ён вынес знепрытомнелага эльфа на бераг і пачаў выводзіць цётку з шокавага стану. Дзеля гэтага мача зрабіў ёй штучнае дыханне рот у рот. Далей былі спецыфічныя эмацыйныя перажыванні эльфа. Нарэшце гераіня казкі вярнулася ў рэчаіснасць і павяла з мача сур'ёзную інтэлектуальную размову на англійскай мове. Мача выявіўся не толькі прыгожым, смелым і сэксуальным, а яшчэ і адукаваным, а таксама схільным да духоўнага развіцця веганам. Скончылася казка сцэнай тантрычнага сэксу і ўзаемным духоўным прасвятленнем.

Дакурыўшы пад гэтую казачку яшчэ адну цыгарэту, Грынкевіч раптам зразумеў, навошта ён не пасылае Элю ў далёкую эратычную вандроўку: яго зноў апанавала прадчуванне нейкай бяды, а эльфічнае бубненне як быццам драбніла каменьчык незразумелай трывогі, што варушыўся ў грудзях.

— Эльвіра... — нарэшце вымавіў ён. — Ты хочаш шмат грошай?

Эльф ледзь не выпусціў з рук сваю магічную кнігу казак, бо Грынкевіч прамовіў гэта такім тонам, быццам хацеў прапанаваць ёй тую самую страшную колькасць расійскіх рублёў, якія цётка спадзявалася выйграць у латарэю.

— Ну! — выдыхнула яна.

Джавані разумее, што гэтых птушачак вар­та напужаць, каб яны хутчэй адляцелі і не заміналі яму ў ягоных залётах. Ён дастае шпагу і ўсчынае гармідар, як быццам з некім б'ецца.

— Ты пачні пісаць жаночыя раманы. Разгарні гэтую казку так, каб набралася на кніжку. На маленькую такую, каб можна было ў торбачку пакласці і ў метро чытаць. Прыдумай гераіні мужа-алкаголіка, ад якога яна ўсё не можа сысці. А тут латарэя. Заробіш сабе бабла і паедзеш у сваю Бразілію ці Венесуэлу, куды ты там хацела.

— У Аргенціну! — пакрыўджаным голасам адказала Эля. — Гэта не казкі, гэта магія. Ты разумееш, ёсць такая штука пад назвай сінхранізм.

Гэта не жарт. Мне мой гуру растлумачыў, што калі я пішу казкі ў свой нататнік і бясплатна, яны будуць працаваць на мяне. А калі я іх апублікую, то яны пачнуць спрацоўваць на іншых. Я напішу такую гісторыю, а сама застануся на ба­бах. Затое іншая дзяўчына пойдзе і выйграе ў латарэю, а потым пазнаёміцца з файным аргенцінскім хлопцам.

— Ты цяпер дзе-небудзь працуеш?

Эля паматляла галавой. Яна пачала тлумачыць, што сталая праца замінае ёй выконваць рытуалы і духоўныя практыкі, а разовая праца — ніжэйшая за яе годнасць. Зрэшты, пакуль ёй хапае грошай, яна не скардзіцца. Нядаўна яна завя­ла сабе бойфрэнда «дзеля здароўя». Ён, штопраўда, не веган з Лацінскай Амерыкі, а студэнт з Афрыкі, затое ў яго здольнасць трахацца па некалькі гадзін без перапынку і сапраўдныя дваццаць два сантыметры шчасця. Грынкевіч пасаромеўся запытацца, ці карыстаецца яна прэзерватывамі, бо ВІЧ і ўсё такое.

Напужаная гэтым гармідарам донна Эльвіра ўцякае разам з Лепарэла.

— Дарэчы, сніла я цябе, — нечакана заявіла Эля. — Літаральна ўчора.

— І што? — пацікавіўся Грынкевіч, засцерагаючыся новых сэксуальных намёкаў.

— Ды нічога. мутны нейкі быў сон.

— Ты ж мяне так не пужай, — весела адказаў ён, — а то мне сёння ўначы ў Мінск ехаць, раптам цягнік з рэек сыдзе.

— Цягнік не сыдзе, — з сур'ёзнасцю адказаў эльф. — Але. Ну, ды нічога.

Раней такія заявы Грынкевіч успрыняў бы як чарговае дзівацтва, але сёння яму стала ніякавата.

— Усё адно лёсу няма, — сказаў ён. — Ты ж сама пішаш казкі, каб жаданні здзяйсняліся. А калі б лёс існаваў, ты іх не пісала б, ці не так?

Эля не знайшла, як на гэта запярэчыць, праўда, на развітанне ўсё ж паабяцала, што напіша казку, як ён трапіў у Еўропу на стажаванне. У пачатку казкі ён знойдзе на мэйле ліст. Грынкевіч падзякаваў ёй за каву і духоўныя прысмакі, хутка сабраўся і выйшаў у горад. Пакуль ён аплачваў рахункі і гойсаў па крамах у пошуках падарунка для бацькі, адчуванне невытлумачальнай тугі і трывогі як быццам адступіла. Пад вечар ён згадваў пра свае ранішнія настроі як пра слабасць і дурасць. А калі ён садзіўся ў цягнік на Беларускім вакзале, то ўжо нават з радасцю думаў, што нарэшце пабачыць сваякоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x