Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Між іншага, паводле пашпарта яна была Эльвірай. Зразумела, што скарочана яе называлі Эляй. Грынкевіч у думках азначаў маскоўскую суседку як эльфа, не іначай.

— Ты надоўга? — запыталася яна.

— Не, я праездам. Праверу, ці ўсё ў парадку з рахункамі, прайдуся па справах — і ўвечары ў Мінск, да бацькоў.

— Ясна, — расчаравана адгукнулася Эля. — Ты адразу сыходзіш ці можа хадзем на кухню пакурым?

Не, сыходзіць адразу ён не збіраўся, але быў бы не супраць заскочыць з дарогі ў лазенку, пакуль не набегла народу. Эля паведаміла, што зварыць кавы. Грынкевіч з радасцю пагадзіўся, бо іначай яна б стаяла ў яго над душой і бубнела голасам вядзьмаркі Ульрыкі. А яму неяк няёмка было выкладваць з торбы ўласныя майткі перад кабетай, хай сабе яна і без комплексаў. З такімі Грынкевіч рэфлекторна ператвараўся ў сціплага і старамоднага хлопчыка.

Тут Эльвіра адводзіць душу: «Бяздушны! Колькі слёз я па вас праліла, колькі пакутаў вы мне прынеслі!..». Лепарэла адно са здзіўленнем пытаецца: «Я?».«Вы!»адказвае Эльвіра.

Ён плёскаўся ў лазенцы, а потым галіўся хвілінаў на дваццаць болей, чым трэба. Можна было б яшчэ расцягнуць прыемнасць, аднак Эля ўжо грукала ў дзверы і вуркатала: «Вылазь, кава стыне».

Кава была ні ў якім разе не вараная, гэта была проста лыжка якога-небудзь «жакею», залітая кіпнем. Грынкевіч кінуў туды тры кавалачкі трысняговага цукру, які Эля падала на стол разам з нейкімі дзіўнымі прысмакамі. Пры гэтым яна вярзла нешта пра ведычную кухню, здаровае харчаванне і духоўнае развіццё. Маўляў, яна перайшла на ўсё натуральнае, а цукар трысняговы, бо ён нагадвае пра далёкія краіны, куды яна хоча паехаць. Яна ўвогуле марыць падарожнічаць, а бура­ковы цукар зазямляе яе. Калі спажываць трысняговы цукар, то гэта будзе як укладанне энергіі ў жаданне — паехаць у вандроўку па Лацінскай Амерыцы.

Потым яны курылі. Грынкевіч слухаў, як Эля несла чухню пра здзяйсненне мараў. Ён чамусьці сказаў пра свае: паехаць бы ў Еўропу на год, пастажавацца ў добрым тэатры. Але гэта нерэальна. Зрэшты, Эля была ўпэўненая, што нерэальных мараў не існуе. Яна цяпер піша казкі на выкананне жаданняў. Маўляў, калі нешта напісаць на паперы, то яно абавязкова збудзецца. Напрыклад, учора яна напісала казку пра тое, як выйграла ў латарэю вялікую суму і набыла сабе домік недзе ў чорта на рагах у Паўднёвай Азіі. Яна калісьці завісла ў тых краях ажно на два гады і далей бы там вісела, калі б яе не дэпартавалі мясцовыя праваахоўнікі.

— Напішы спачатку, што ты згубіла пашпарт і табе выдалі новы, без пячаткі пра дэпартацыю. А ў паліцыі той краіны ляснуўся камп'ютар з базай парушальнікаў візавага рэжыму, — жартам прапанаваў Грынкевіч.

Аднак Эліны мазгі абараняліся ад чужой іроніі, як аўтаматызаваная сістэма аховы ў буйным банку.

— Я яшчэ дзве казкі напісала. Хочаш, прачытаю пра мужчыну маёй мары?

Ад такой прапановы проста немагчыма было адмовіцца: Грынкевіч і рота не паспеў раскрыць, каб прамовіць: «Дзякуй, іншым разам», — як Эля сарвалася з месца і пабегла ў свой пакой. Відаць, па рукапіс.

Яна ў гэтай камуналцы кватаравала, прычым даволі даўно. Як было зразумела з расповедаў, эльф насамрэч меў двухпакаёўку недзе непадалёк, у раёне Патрыяршых прудоў, але здаваў яе, каб за нешта жыць. Атрыманых грошай хапала на арэнду пакоя блізу Маякоўкі і на духоўнае развіццё. На падарожжы іх не хапала, таму Эля пачала пісаць казкі пра выйгрыш у латарэю. Іншых спосабаў здабыць грошай яна не бачыла.

«Ах бедная, як мне шкада!»кажа Лепарэла. Затым пачынаюцца клятвы ў каханні, вернасці і ручкацалавальніцтвы. Лёкай у касцюме гаспадара пачынае ўваходзіць у смак. Джавані назірае за гэтай сцэнай і ціха смяецца.

Увогуле эльф паходзіў з прыстойнай маскоўскай сям'і. Бацькі спрабавалі даць эльфу адукацыю, але прага духоўнага развіцця была несумяшчальнаю з вучобай. Пасля таго, як Элю адлічылі за прагулы з другога ці трэцяга інстытута запар, бацькі махнулі на яе рукой і з'ехалі ў Ізраіль. Дачка засталася ў Маскве, працягваючы тут духоўна развівацца. Захапленне праваслаўем перамяшалася ў яе з будызмам і яшчэ нейкай рэлігіяй, назвы якой Грынкевіч не мог запомніць. Увесь светапогляд эльфа зводзіўся да таго, што не ў грошах шчасце, але тым не менш яна ўжо напісала некалькі казачак, каб грошы прыйшлі ў ейнае жыццё.

Эльф неўзабаве прыляцеў на кухню з тоўстым нататнікам. Кніжачка была абгорнутая ў самаробную вокладку з падарункавай паперы, на якую былі наклееныя ці то магічныя знакі, ці то кітайскія іерогліфы. Па ўсім было відаць, Эля грунтоўна падыходзіла да ажыццяўлення мараў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x