Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Алесь. Ды ты чаго. Хіба я цябе не ведаю.»

— адказаў Віктар і паставіў смайлік.

Напаўзабытае «Алесь» прыспела яго знянацку, але Грынкевіч нават не ведаў, здзівіла яго гэтае імя ці ўсё ж кранула. Ён быў занадта п'яным, каб корпацца ў такіх эмацыйных нюансанх. На тым браты і развіталіся, вырашыўшы, што болей пагавораць ужо пры сустрэчы.

Дон Джавані адбірае ў Лепарэла вопратку і аддае лёкаю сваю.

Сцэна ІІ

У вакне гатэля, ля якога стаяць Дон Джавані і Лепарэла, з'яўляецца донна Эльвіра. На вуліцы бярэцца на цемру, надыходзіць ноч.

№ 15: Тэрцэт «Ah! Taci, ingiusto core...».

«Кажаніху» Грынкевіч вельмі любіў. На гэтым спектаклі ён шторазу выходзіў да пульта ў стане лёгкага рамантычнага ачмурэння, эйфарыі, як у першыя хвіліны пасля таго, калі ў навагоднюю ноч табе ўдарыла ў галаву шампанскае. А калі ён сустрэў Ірыну, гэтая музыка набыла новы смак і водар. Ірына на праслухоўванні ў тэатр якраз спявала куплеты Адэлі, бо трэба было, апроч Снягуркі, паказаць нешта з бягучага рэпертуару. Аляксей уводзіў яе ў «Кажаніху», і на гэтым спектаклі, уласна, і завязаўся іхны раман.

Донна Эльвіра вядзе пафасны дыялог з уласным сэрцам, просіць яго супакоіцца і не сумаваць па няверным свавольніку.

Але чым бліжэй была прэм'ера «Дона Джавані», тым складаней было адцягвацца на шараговыя спектаклі. Ён ужо быў занадта ў Моцарце, гэты матэрыял пранізаў яго настолькі, што на іншую музыку ён рэагаваў быццам чалавек, якому пералілі чужую групу крыві. А сёння яму яшчэ трэба было паспець на цягнік да Масквы, які адыходзіў праз сорак хвілінаў пасля сканчэння спек­такля. Таму калі Вася ўзяўся яго замяніць, Грынкевіч гатовы быў палюбіць студэнта болей за род­ную маці. Стажор даўно ўжо вучыў гэтую партытуру і нават правёў некалькі рэпетыцый. Так што дзядзечка-галоўны дабраславіў пляменнічка стаць за пульт дырыгента.

Зрэшты, ад страхоўкі Грынкевіч не вызваліўся, але ж яна давала магчымасць уцячы з тэатра роўненька з фінальным акордам «Кажаніхі» і спакойна паспець на вакзал. Ён і прыйшоў на працу з рэчамі, прыкладна за дзесяць хвілінаў да пачатку. Зала сёння была няпоўная, таму Грынкевіч у той самы момант, калі давалі трэці званок, пайшоў у партэр. І ледзь не сутыкнуўся з Марго. Толькі цяпер ён сцяміў, што пра замену дырыгента нідзе не паспелі паведаміць, вось яна і прыляцела.

На ёй была нейкая, відаць дызайнерская, бясформенная чорная шмотка з люрэксам, у якой кабета сапраўды выглядала як той маскарадны кажан. Убачыўшы яе краем вока, Грынкевіч гайсануў да бакавога ўвахода ў партэр. Разам з ім шукаў месца Міша. Дырыгент, нічога не гаворачы, зірнуў на сябручка, кіўнуў галавой у бок Марго, якая акурат заняла сваё месца, і вельмі выразна скрывіўся. Міша ў адказ таксама моўчкі зрабіў жэст, які азначаў: «Усё будзе ў шакаладзе!», — і праслізнуў на вольнае месца побач з прыхільніцай.

Лепарэла папярэджвае гаспадара, што ў акне з'явілася Эльвіра. Аднак у Джавані свае планы: яму трэба завабіць Эльвіру на вуліцу, каб яна сышла з дому гэтай ноччу. Ён становіцца за спінай у Лепарэла, апранутага ў адзенне шляхетнага кавалера, і пачынае жарсна прызнавацца Эльвіры ў каханні.

Грынкевіч спакойна прызямліўся амаль за спінай у Марго, ужо ведаючы, што яе ўвагу адцягнуць. На жаль, менавіта сёння яму трэба было сесці бліжэй да яміны, каб не толькі пачуць, але і ўбачыць, а потым у дэталях абмеркаваць Васеў дэбют у «Кажанісе». Калі стажор быў такім ласкавым і выйшаў на замену, трэба яму аддзячыць канструктыўнай крытыкай.

Святло ў зале згасла, ля бар'ера ў яміне паказалася стажорская мазгаўня. Вася павярнуўся да залы і з дэбільнаватай усмешкай раскланяўся перад гледачамі. Яму даволі квола папляскалі. Потым кандуктар вельмі доўга рыхтаваўся-засяроджваўся, нібыта яму трэба дырыгаваць не Ёгана, а Рыхарда Штрауса. Нарэшце ён пачаў. Грынкевічу стала нудотна праз якія паўхвіліны, бо Вася, выглядала на тое, на гэты раз вырашыў папрацаваць метраномам. Праўда, гэта было лепей за эмацыйна-артыстычную жэстыкуляцыю пад аркестр, які пры гэтым сам выкручваўся як мог, без кіравання. N-скі Фуртвенглер падрастае, хай яму трасца!

Міша заляцаўся да Марго, і гэта выглядала камічна. Ужо адна патыліца Марго, нягледзячы на паўзмрок, выдавала расчараванне: яна прыйшла на іншага дырыгента. Праўда, менавіта цяпер

Грынкевічу прыйшла ў галаву думка, што трэба нарэшце ёй сказаць, што нічога, маўляў, адказаць на вашу ўвагу не магу. Марго перастане з энтузіязмам праплачваць тэатру тыя ці іншыя выдаткі? Начальства раззлуецца? Хай сабе, знайшлі тут ракавога мужчыну, альфонса, можна сказаць. Няхай вунь Міша яе абкручвае, ён смазлівы, ба­бам падабаецца. Але сутыкнуцца з ёй менавіта сёння Грынкевіч усё ж быў не гатовы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x