Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Замкнуўшы за госцем дзверы, Грынкевіч пацеляпаўся на кухню, але прыбіраць са стала яму было лянотна. Заўтра выходны, да абеду можна праваляцца, потым пахадзіць па кватэры з венікам і анучай, каб перад ад'ездам пыл паганяць. Вось і прыбярэцца. Пакуль жа яго пацягнула да ноўтбука.

Рэчытатыў «Leporello! Signore!».

У скайпе быў брат, якому Грынкевіч ужо распавёў пра сваю прыгоду. Распавёў у той самы дзень, калі адбыўся скандал. Ён бы сам расцэньваў гэта менавіта як прыгоду, але Віктар начапіў на яе цэтлік «здарэнне» і пачаў чытаць маралі.

«Табе пашэнціла, што гэта не ў Штатах. Тут бы ты лёгка трапіў пад суд за sexual harassment».

Ён пачаў распавядаць страшылкі пра сваё заакіянскае быццё. Дакладней, пра тое, што сам бачыў і чуў. Грынкевіч чытаў месагі свайго малодшага брата і ледзь стрымліваўся ад саркастычных рэплік. Віцька яму не так даўно прызнаўся, што апроч сваёй Волькі з ніводнай жанчынай сэксам не займаўся ніколі ў жыцці. І не таму, што ён такі святы ці Волька такая сэкс-зорка. На радзіме ён панічна баяўся заразы, якую можна падчапіць, калі скакаць па розных ложках. «Заразай» яго напужалі тата з мамай яшчэ ў часе першых начных палюцый, і ён павёз гэты панічны страх нешта падхапіць у Амерыку. Там да яго дадаўся яшчэ і страх уляпацца ў sexual harassment. Волька магла спаць спакойна: муж з такімі фобіямі быў паталагічна няздольным на здраду. Праўда, гэта не замінала яму цішком ад жонкі драчыць пад порна-ролікі — аніякай табе заразы, аніякага харэсмэнту. І кіндэр-сюрпрызаў не бывае. Даклад­ней, Віцька не прызнаваўся, чым ён там займаецца, калі глядзіць порна, але чым яшчэ ён мог займацца, думалася Грынкевічу.

І яно яшчэ хацела сабе нейкай свабоды! Яно мітынгавала на вуліцах і плошчах, яно сядзела ў брудным пастарунку. Яно хацела такога ж самага ў сябе дома?! Вось такой свабоды з харэсмэнтамі?! Старэйшы брат падчас той размовы ўвайшоў у стос і праехаўся па колішніх перакананнях сваяка, як мянтоўская дубінка па нырках. Карацей, вельмі эмацыйна пагутарылі, да такой ступені эмацыйна, што ўжо час быў збірацца на бацькаў юбілей, а ні той, ні іншы не выходзіў на сувязь, каб пра сёе-тое дамовіцца.

Сёння п'яны ў зюзю Грынкевіч хацеў напісаць у скайп з'едлівае: «Дрочым?». Але ж своечасова скеміў, што ў Амерыцы яшчэ і не абедалі, таму наўрад ці Віцька будзе лазіць па пэўных сайтах з офіснага айпішніка. Дый увогуле, нашто сварыцца з ім праз такую дурату? Каб потым за святоч­ным сталом у Мінску глядзець адзін на аднаго як сычы?

Дон Джавані робіць жэст замірэннядае Ле­парэла чатыры дублоны.

«Зюіраемсч ў дарлгу?» — напісаў ён брату, мажучы міма клавішаў.

«Ага», — адгукнуўся Віктар.

Іхны лог у скайпе быў аднаслоўна-сціслым: Віктара, відаць, зачапіла апошняя размова. Уво­гуле ён быў нязлосным і неагрэсіўным, але крыўдаваў часта. Яшчэ з дзяцінства, калі старэйшы брат мог неяк пакпіць з малодшага, больш хатняга, Віцька пачынаў плакаць, і Грынкевіч тады адграбаў ад бацькоў выспятка.

Уласна, яны ніколі не былі напоўніцу блізкімі, бо Аляксей увогуле быў братам на вакацыі. Ён прыязджаў у Мінск прыкладна раз на тры меся­цы, пасля кожнай школьнай чвэрці, потым — раз на паўгода, пасля сесіі. У кожны такі прыезд яму даводзілася наноў вывучаць брата, бо той быў яшчэ малы, а значыць, хутка мяняўся. Яны мелі розніцу ў шэсць гадоў. Класе ў шостым-сёмым, калі Аляксей практыкаваўся ў флірце з такога ж веку суседкамі па лецішчы, Віцька замінаў яму тлуміць дзяўчаткам мазгі. Ён меў талент падлавіць старэйшага брата якраз тады, калі Аляксей натхнёна апавядаў пра свой удзел у конкурсе піяністаў стварэнню з тоўстымі русымі коскамі і заўважнымі, як на дванаццацігодку, формамі. То малы прыходзіў паклікаць брата вудзіць рыбу, то прыносіў паказаць падабранае бадзяжнае кацяня, якое мама не дазваляе пакінуць у хаце, то яму не было з кім гуляць у футбол. Аляксей часам люта ненавідзеў малога за гэта.

Колькі разоў ён помсціў Віцьку. Аднойчы наплёў брату, маўляў, калі ў ноч летняга сонцастаяння не класціся спаць увогуле, то гэтым можна дадаць сабе пяць гадоў жыцця. Малы, якому тады было восем, паверыў, мужна змагаўся са сном да золку і толькі тады саснуў. Аляксей прачнуўся, як нармальны здаровы падлетак, а восьмай раніцы і ўбачыў, што малы спіць. Потым ён кпіў з Віцькі: маўляў, праспаў, не дадасі сабе пяць гадоў жыцця. Ну, а Віцька з плачам даводзіў, што не спаў да золку і бачыў сонца, у той час як старэйшы брат дрыхнуў, нібы жыта прадаўшы. Малому ці не з дзіцячага садка ставілі астму, і ён час ад часу перажываў прыступы, якія маглі блага скончыцца. Праўда, Аляксею яшчэ не даводзілася гэтага бачыць, а таму ён не надта разумеў, навошта Віктар так хацеў дадаць сабе лішнія пяць гадоў жыцця. Такое разуменне прыйшло да яго крыху пазней, і зусім не ў сувязі з кволым і датклівым брацікам. Тады ж, крыху пазней, яму стала сорамна за свой жарт.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x