Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У бары ён не стаў шмат піць, бо заўтра была рэпетыцыя. Да таго ж у яго проста не палезла болей за сто пяцьдзясят грамаў гарэлкі. Ён хутка расплаціўся (тут таксама неўзабаве зачыняліся) і пайшоў ужо да свайго жытла.

Там яго з нейкай хваробы панесла да камп'ютара, хоць час быў такі, што трэба класціся спаць. Відаць, яму проста хацелася сцерці рэальнасць сённяшняга вечара, завяршыць дзень нечым іншым. Пажадана віртуальным. Грынкевіч залез у сацыяльныя сеткі.

Донна Эльвіра ў масцы кажа, што трэба быць смялейшымі, каб злавіць свавольніка і пакараць яго за ўчыненае злачынства.

Там з ім ужо каторы дзень фліртавала нейкая паненка з падазрона пекнай фоткай. Спачатку яму, безумоўна, было прыемна, што на яго звярнула ўвагу такая красуня. А потым ён займеў трывалае адчуванне, быццам яе ведае. Больш за тое, ён амаль быў упэўнены, што гэта Маша хоць неяк, але спрабуе пралезці ў ягонае жыццё. Выкрываць яе ён, аднак, не спяшаўся. Палез глядзець спіс ейных сяброў і рабіць высновы. Інтуіцыя яго не падвяла: красуня мела ў сябрах цэлы табун мужыкоў і ніводнай жаночай асобіны. Відаць, летуценныя задроты самі яе фрэндзілі толькі за фоткі. Ну, і сэкс у інтарэсах таксама ствараў пэўныя арыенціры. У прываце паненка пазіцыянавала сябе як псіхолага. Праз тыдзень размоў, на якія Грынкевіч быў павёўся, яна пракалолася са сваёй нібыта прафесіяй, і гэта было відавочна нават для яго, музыканта.

Тыдзень таму ён думаў толькі пра Анну і таму крыху апавёў пра гэта сваёй віртуальнай суразмоўніцы. Усё адно ён не збіраўся знаёміцца з ёю ў рэале, але чаму б не патрындзець з прыгожай дзяўчынай? Незнаёмка раптоўна стала больш жорсткай і пачала казаць пра тое, чым ёсць жанчыны.

«Насамрэч кожны выжывае як можа. Думаю, яна абярэ камфорт і спакой. Гэта так натуральна!

Cosi fan tutte!» — прачытаў ён новае паведамленне. Адказваць на яго Грынкевіч не стаў, бо нешта яму зноў падказала: гэта Маша. У звычайнага псіхолага не магла праскочыць такая трапная оперная алюзія.

Ён убачыў у анлайне Васю і кінуў паведамленне: «Не забудзь, што заўтра рэпетыцыя».

Нафіг ён быў патрэбны на рэпетыцыі, гэты Вася. Але ж праца працай.

Той адказаў амаль імгненна: «Буду, я ўсё памятаю. Бачыў, Ірцы сёння цэлы кошык кветак перадалі? Яна з Собалевым замірылася».

Не, кошыка кветак ён не бачыў, бо ўцёк з залы якраз перад паклонам, але ж вельмі выразна іх уявіў. Грынкевічу захацелася сказаць нешта вельмі атрутнае, аднак ён не хацеў такіх размоў менавіта з Васем, бо ўявіць штосьці паскуднейшае за мужчыну-пляткара яму было цяжка.

Дон Атавіа і донна Анна таксама ў масках. Атавіа кажа нявесце, што дзеля яе зробіць усё, не пашкадуе сябе. Анне пры гэтым страшна ўваходзіць у замак дона Джавані.

Значыцца, кожны выжывае як можа. Напэўна, Собалеў падарыў жонцы чарговае футра і тая вырашыла, што лаў фарэва, і на пэўны час пакінула суперніцу ў спакоі. А суперніцы ён, відаць, таксама падарыў футра, толькі на большы рост і на меншы памер, чым у жонкі. І яна таксама вырашыла, што лаў фарэва. Усе задаволеныя. Cosi fan tutte, ага.

Але чаму ён так жорстка абышоўся з Ірынай? Яна, прынамсі, была гатовая кінуць Собалева дзеля музыканта, у якога багацця як у пагарэльца. Сам жа і вінаваты ў тым, што яна зноў вярнулася да алігарха. Лепей верабей у руцэ, чым голуб на страсе. Верабей? Ха-ха. Пэўна, вы зажэрліся, Herr Kapellmeister, калі Ірына для вас верабей у руцэ.

Адно імгненне — і ён, як той верабей, пераляцеў на іншую галінку, з якой падзеі мінулага дня выглядалі ўжо зусім іначай. І нічога, апроч злосці і прыкрасці да сябе, ён ужо не адчуваў.

Лепарэла і дон Джавані паказваюцца ў акне замка. Адтуль чуваць гукі музыкі, якую граюць за сцэнай. Галоўны аркестр маўчыць.

Менуэт.

Лепарэла заўважае маскі, дзве з якіх — дамы. Джавані таксама іх запрыкмеціў. У яго нараджаецца ідэя запрасіць нечаканых гасцей у дом. Ён даручае гэта Лепарэла, які звяртаецца да масак. Мсціўцы адказваюць згодай.

«Дарэчы, я чуў, што дырэктар заўтра прыйдзе на рэпетыцыю з нейкім губернскім начальнікам, — даслаў Вася яшчэ адну віртуальную цыдулку. — І тэлевізія будзе. Яны нешта пра наш тэатр здымаюць». — «Што, сур'ёзна? Можа, і пра спектакль нешта скажуць?» — «Можа і так. Але я чуў, што гэты начальнік нейкую інспекцыю робіць па ўстановах культуры, а тэлевізія робіць пра гэтую інспекцыю рэпартаж».

Грынкевіч зноў пачаў думаць пра справы і думкамі ўжо не чапляўся за Анну. Ён нават не асабліва ўчытваўся ў новае паведамленне, якое яму даслала ўсё тая ж красуня. Яна з'явілася анлайн і паставіла загадкавы смайлік, які падміргваў. Дыялог мог набыць метафізічныя рысы і зацягнуцца. Грынкевіч вырашыў, што на сёння яму ўражанняў хопіць, і выключыў камп'ютар. Была ўжо амаль чацвёртая раніцы, а ён заўтра павінен быў бадзёра гойсаць па тэатры і выглядаць прыстойна, калі раптам трапіць у кадр да тэбэшнікаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x