Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— І што я табе буду цікавы, ты таксама не ду­мала. — загаварыў Грынкевіч, які цяпер нагадваў мураша, што спрабаваў спыніць цягнік. — У «такім сэнсе»! Якое простае вытлумачэнне! Сарвало дах! Грай, гармон!

— Так і ёсць.

— З майго боку ўсё не так.

Яна змоўкла і ўзяла працяглую паўзу. Потым загаварыла пра свае адносіны з Гюнтарам. Што яны разам тры гады, што яна нават не думала яму здраджваць і з іншымі мужчынамі магла хіба злёгку какетнічаць, без усялякага падтэксту. Што яна прызвычаілася жыць вось так лёгка і проста, што адчула смак сапраўдных адносінаў і стабільнасці. Што іх занадта шмат звязвае, нават у сэнсе працы. Што ў яе, па шчырасці, ніколі не круцілася галава ад гэтага хлопца і яна вельмі працяглы час не магла сабе ўявіць, як яны апынуцца ў адным ложку. Але ж гэта здарылася, бо Гюнтар быў уважлівым і цярплівым. Што яны думаюць пра дзяцей і плануюць заняцца гэтым у наступным годзе, пакуль у Анны няма ніякіх значных тэатральных праектаў.

— Раней ты не думала пра дзяцей, — заўважыў Грынкевіч, калі Анна, здаецца, скончыла свой расповед.

— Раней я не ведала, што мая маці мела цяжкі неўроз, а не шызафрэнію. А калі даведалася. На гэтай глебе мы з бацькам і пасварыліся. Аж да таго, што я адмовілася ад ягонага прозвішча, — адказала яна. — У мяне такая ж небяспека нарадзіць нездаровае дзіця, як і ў любой звычайнай жанчыны. То бок, вельмі-вельмі нізкая.

— І ты хочаш нарадзіць дзіця ад мужчыны, з якім доўгі час не хацела ў ложак?

Рапунцэль зацягнула ў вежу ведзьму і на вачах у прынца абрэзала свае косы. Скінула іх яму — трымай на памяць.

— Усё не так проста, Лёша, — сказала Анна. — Ты пра мяне шмат чаго не ведаеш, нават за столькі гадоў не ўведаў. І не трэба табе гэтага ведаць. Так і для цябе будзе лепей, калі ўжо вельмі шчыра. Калі ты мне сёння распавёў, як ты жыў, калі я тое ўчыніла.

— Жыў. І цяпер буду жыць як-небудзь, ужо не сумнявайся, — адказаў ён з жоўцю ў голасе і рап­там адчуў у горле камяк. — Я, Нюта, цяпер страчваю болей чым жанчыну. Я страчваю мару.

Анна была працягнула руку, каб дакрануцца да яго, але, напэўна, падумала, што гэта будзе недарэчна. Яна зноў надоўга замаўчала.

— Ты не страчваеш ні мяне, ні сваёй мары, — загаварыла яна, узважваючы кожнае слова. —

Павер, гэта проста эфект нечаканасці. Ты для мяне ў пэўным сэнсе новы мужчына, вось і здарылася такое насланнё. А потым мы ўсё ж супакоімся і зможам добра сябраваць. Як і раней. Падтрымліваць сувязь. Калі ты раскруціш свой ар­кестр, я з радасцю пастаўлю з табой нейкую барокавую оперу. Або «Cosi». Мы ж з табой хіба пару дзён таму на гэты конт фантазіравалі і нават план накідалі. А можа быць, ты ўсё ж трапіш у Еўропу, як і хацеў. Табе не позна, ты малады для сваёй прафесіі.

Ён слухаў моўчкі, бо гэты камяк у горле ўсё разрастаўся і ўжо нават замінаў дыхаць. І добра, што яны цяпер стаялі далёка ад найбліжэйшага ліхтара, таму твараў адно аднаго добра не бачылі.

— Я вінаватая ў гэтым. Але за гады столькі ўсяго накруцілася, што прасцей будзе выстрыгчы, як той каўтун, чым разблытаць. У цябе таксама ўсё будзе добра, проста ты пакуль не сустрэў каго трэба.

Свавольнік сяк-так мірыць сялянскую маладую пару. Лёкаі адчыняюць акно замка, з якога чуваць гукі музыкі. Гэта сцэнічны аркестр. Праз восем тактаў акно зачыняецца, і галоўны аркестр уступае зноў.

Яна церла свае змерзлыя без пальчатак кісці рук: на вуліцы падмарожвала, а ў ейным паліто былі толькі дэкаратыўныя кішэні.

— Даруй мне яшчэ раз і. Я пайду, пакуль таксоўкі не ад'ехалі.

— Пачакай, — глухім і задушаным голасам адказаў Грынкевіч. — Дай рукі. Ты ж змерзла зусім.

Анна паслухмяна працягнула яму далоні, якія ён паднёс да сваіх вуснаў і пачаў саграваць дыханнем. Зусім як у іхнім юнацтве, калі яна забывалася на пальчаткі ці губляла іх. Камяк у горле раптам разарваўся.

— Ты што? — прашаптала Анна, адчуўшы, як сляза кропляй пякучай смалы скацілася на яе пальцы.

— Нічога, — адказаў ён і проста пацёр яе далоні ў сваіх. — Вось і сагрэлася. Праводзіць цябе?

Анна пакруціла галавой і без лішніх словаў хутка пайшла да таксовак.

Дон Джавані, Дзэрліна і Мазэта сыходзяць.

Сцэна XIX

Дон Атавіа, донна Анна і донна Эльвіра ў мас­ках.

Дадому ён ішоў вакольнымі шляхамі, пехатою. Гэтая вандроўка разам з візітам у бар заняла дзве з паловай гадзіны. Ён нічога не адчуваў, амаль ні пра што не думаў. Дакладней, нечакана ў галаву палезлі дробныя, нязначныя думкі, кшталту — колькі будзе каштаваць адпаліраваць зубы ў дантыста ці што прывезці маці ў падарунак. Ён збіраў у галаву поўны мех штодзённа-пабытовых дробязяў і гэтым, напэўна, ратаваўся. Нават пра працу ён не хацеў думаць, бо праца была звязаная са страчанай марай. Страта мараў Грынкевічу ўсё жыццё давалася складана.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x