Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— То бок, ты іх адмаўляеш цалкам ці што?

— Можна лічыць і так. А чым класічная касцюмная «Травіята» можа цяпер прынцыпова адрознівацца ад канцэртнага выканання? Што яна значыць, апроч нейкага антуражу і пэўных перасоўванняў салістаў па сцэне? Ніякай сэнсавай нагрузкі яны ўжо даўно не нясуць. Больш перспектыўна рабіць з класічнай оперы арт-хаўс.

— Але ж гэта слізкі шлях.

— Вось менавіта. Калі мяне сюды запрасілі, я пару дзён потым проста хадзіла па Маскве і дума­ла: што мне зрабіць з гэтым сюжэтам? Кім яшчэ не быў Дон Джавані? Садыстам быў, фашыстам быў, наркаманам быў, імпатэнтам быў, гомасэксуалістам быў. І я раптам падумала, што ён не быў проста састарэлым барытонам, якога разбэсціла публіка і антрэпрэнёры. Мы паказваем спектакль у стылі позняга барока, але ж адносіны паміж артыстамі, свет тэатра — вечная тэма. Усе яны адно перад адным выпендзюльваюцца, усе заляцаюцца да публікі, усе спрабуюць застроіць капельмайстра. Толькі адзін Камандор на сцэне жыве. Камен­ная статуя выглядае больш жывой і арганічнай за іх усіх. Вось так. А прыгожыя касцюмы — ну, гэта падманка. Можна сказаць, гэта пародыя на класічныя пастаноўкі, на тое, што так любяць тэатральныя бабці. Густоўная вампука. А нам, дарэчы, варта ўжо ісці: дваццаць хвілінаў на сёмую.

Рэчытатыў «Guarda un po' come seppe...».

У бельэтаж яны заскочылі акурат у той момант, калі ў зале згасла святло. Капельдынерка паказала ім на некалькі вольных крэслаў. Грынкевіч і Анна пракраліся туды, нібы студэнты па ўваходных квітках на прыстойныя месцы. Зрэшты, яны гадоў дзесяць таму вельмі часта вось так разам прыходзілі ў тэатры — перад самым-самым пачаткам паказу. У цемры Грынкевіч злёгку дакрануўся да Аннінай рукі. Яна ішла па вуліцы без пальчатак, і таму пальцы былі зусім халодныя. Тады ён узяў абедзве яе далоні і накрыў сваімі рукамі, каб сагрэць. Такое ў іх было часта і тады, у юнацтве, раней гэта быў пачуццёва неафарбаваны жэст, нават у рамантычныя моманты іх доўгай гісторыі. Але сёння ў ім з'явіўся падтэкст, якога тады не было. І Анна проста разняволілася, прымаючы гэтую ціхую ласку без напружання.

Мазэта сапраўды гатовы ўсё дараваць. Вось яны ўжо і цалуюцца з Дзэрлінай. Як жа лёгка гэтыя кабеты намі, мужыкамі, круцяць, сказаў жаніх.

— Па вялікім рахунку, можна ліняць адсюль пасля другога акта. Каршакоў жывы і здаровы, нічога з ім не здарыцца. Але калі шчыра, я абяцаў

Ірыне паслухаць усё ад пачатку да канца і сказаць потым, што я думаю, — шапнуў Грынкевіч на вуха сваёй спадарожніцы, і гэта была ў большай ступені падстава ўдыхнуць водар ейнай парфумы, якая пачала хваляваць мужчыну.

— Калі ты не хочаш, каб я складала табе кампанію, то. — з усмешкай шапнула Анна і не зрабіла ніякай спробы, каб адсунуцца ад суседа, вусны якога краналі пасмачку валасоў на яе скроні.

— Наадварот, вельмі хачу. Больш за тое, я магу потым павесці цябе куды-небудзь павячэраць.

— Вырашыў мяне спакусіць?

Здалёк чуваць голас дона Джавані. Ён кажа, што ўсё гатова для свята. Дзэрліна ўстрывожаная. Ён прыйдзе. Ну і што, хай сабе прыходзіць, кажа Мазэта, які не разумее прычыны такой трывогі. Але Дзэрліна хоча схавацца.

Ён не адказаў. Анна вызваліла сагрэтыя далоні з ягоных рук і паклала іх на калені.

— Дык што наконт вячэры? Там, дзе мінулым разам сядзелі?

— Угу. — прамуркатала яна і ўсміхнулася зноў.

У Грынкевіча пачынала круціцца галава ад гэтай лёгкасці і нязмушанасці. Анна цяпер прымала заляцанні з радасцю, што натхняла яго яшчэ болей. Сённяшні вечар павінен мець працяг.

Тут Мазэта здагадваецца: значыцца, яго нявеста баіцца, што Джавані прыйдзе і выдасць усё, як яно было насамрэч. Селянін зноў шалее ад рэўнасці.

№ 13: Фінал.

Цягам двух антрактаў яны ладзілі праменады па глядацкай частцы. Анна зноў завяла пра свой спектакль. Грынкевіч слухаў яе і заадно абдумваў, у якой форме заўтра выкладзе Ірыне ўсе свае сённяшнія ўражанні. А ўражанні былі не найлепшыя. Ірына зноў не рызыкнула выйсці на мі бе­моль у першым акце і распісалася ў сваім панічным страху перад верхнімі нотамі. У другім акце было зашмат акторскай мітусні і нейкай нелагічнай фразіроўкі, але гэта было таксама і на сумленні Каршакова, які ўводзіў яе ў спектакль. На трэцім акце яна пачала стамляцца і зусім не прагучвала ніз. Зрэшты, яна выглядала так добра, што недасведчаная публіка не аднойчы за спек­такль крычала «брава», зусім не за ейныя спевы.

— Субрэтка, — рэзюмаваў ён, выходзячы з залы разам з Аннай у канцы спектакля, калі публіка пачала пляскаць у ладкі. — Да таго ж, усё задра­на, скавана, без апоры. Верхавіны ўсе плоскія, усе! І з нервамі не ў парадку. На рэпетыцыях яна па тэхніцы больш-менш, я сам чуў, як яна ў класе нармальна ўсё крые. А як выйдзе на сцэну — кранты. Вучыцца ёй яшчэ і вучыцца, а не ў тэатры спяваць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x