Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— У табе цяпер ёсць нешта інфернальнае, — сказала яна, каб гэта пачуў толькі Грынкевіч. — А ўвогуле мяне ўражвае гэтая тэатральная леген­да, я ніколі не бачыла, каб недзе яшчэ так да гэтага ставіліся.

— Ты сёння асабліва небяспечная. Не будзі ўва мне дэманаў.

— А што будзе, калі яны прачнуцца?

Усе прысутныя, апроч Анны, замовілі піва, яна ж адна сядзела з келіхам віна. Віно было таксама ў колер ейнай сукенкі, як і падораная ружа. А Грынкевічу хацелася, каб па іх зараз жа прыляцеў кілім-самалёт і незаўважна для іншых знёс падалей. Анна тым часам перастала адводзіць позіркі. Так здарылася, што Тамара запыталася пра нешта ў дырыгента, і ён вымушаны быў ачомацца ад сваіх мрояў і пачаць прамаўляць.

«Ах, які ты бязлітасны, Мазэта!у роспачы выгуквае Дзэрліна.Рабі са мной што хочаш, толькі даруй мне маё глупства».

— У стылістычным сэнсе італьянскія оперы Моцарта вельмі няпростыя, асабліва познія. Мне вельмі не імпануе псеўдабарокавая безвібратная манера выканання, якой апошнім часам паўсюль захапляюцца. У нас не тыя інструменты, дый Мо­царт — ужо не барока. Але яшчэ і не рамантызм, дзе можна ісці шырокімі штрыхамі, махаць гукам і грузіць тэмбрамі. Не, я не прэтэндую на тое, што менавіта ў нас будзе эталоннае прачытанне гэтай партытуры. Гэта павінна быць галантна і зграбна, як уся моцартаўская эпоха, але пры гэтым не суха.

У паўзе, калі нейкую ягоную рэпліку падхапіў адзін з прысутных аркестрантаў, Грынкевіч зноў зірнуў на Анну. Яна таксама паглядзела на яго, паднесла свой келіх да вуснаў, але не адпіла. Гэты знак прызначаўся толькі яму.

№ 12: Арыя «Batti, batti, o bel Masetto...».

У апошнія дні кастрычніка ў горадзе N з'явіліся афішы прэм'ернага «Дона Джавані». Грынкевіч знайшоў там сваё імя і ў першы момант збянтэжыўся. Ён згадаў, як у красавіку, калі яшчэ быў жывы Аляксандраў, тэатр загадзя замовіў афішы на прэм'еру. Ён сам іх бачыў, на ўласныя вочы, бачыў там прозвішча іншага дырыгента. Спек­такль меркавалі выпусціць у верасні, аднак Аляксандраў памёр на наступны дзень пасля таго, як у рэкламны аддзел прынеслі стос свежых, з пахам друкарні плакатаў. Грынкевіч тады крыху фліртаваў з тамтэйшай супрацоўніцай і вось, зайшоўшыся ў госці на гарбату, пабачыў афішы.

Новыя былі такія самыя, толькі прозвішча дырыгента на іх змясцілі іншае. Ён падышоў да тумбы на прыпынку і памацаў паперу. Гэтыя геніі рэкламы і піяру скарысталі старыя афішы, толькі ахайна заклеілі імя нябожчыка!

Казалі потым, што Грынкевіч быў прыўкрасны ў сваім высакародным гневе, калі шумеў у рэкламным аддзеле. Дзяўчына, якраз тая самая, што частавала яго гарбатай, ажно расплакалася. Яна апраўдвалася: маўляў, гэта начальства дало каманду актыўна піярыць. Новыя афішы, вядома ж, будуць, літаральна праз тыдзень іх здадуць у расклейку. А старыя скарысталі як часовы варыянт, іначай начальства будзе злавацца. Пагатоў іх зрабілі пад піяр дырыгента, тады яшчэ не было пэўнасці наконт рэжысёра, вось і заклеілі імя, дробязь якая.

Дзэрліна зноў просіць даравання ў Мазэта: ну пабей мяне, ну адлупцуй, калі хочаш, я ўсё сцярплю. (У сялян было заведзена, каб муж лупцаваў жонку.)

Хацелася пайсці да дырэктара, каб зрабіў вымову дурніцы. Грынкевіч сапраўды ламануўся ў прыёмную шэфа, але той выехаў на нейкую тэрміновую нараду, і таму з прачухонам рэкламнаму аддзелу варта было пачакаць. Зрэшты, ну а што скажа дырэктар? А як заўсёды. Паглядзіць у той кут свайго кабінета, дзе вісяць побач абраз Багародзіцы і партрэт Пуціна, цяжка ўздыхне і прамовіць: ну аблажаліся, ну бывае, усе мы рускія людзі, праз тыдзень афішы пераклеяць і ўсё будзе зэ бэст.

Рэшткі злосці перагарэлі ў курылцы разам з цыгарэтай. Яго супакойваў Міша, заклікаў не браць да галавы і прасцей ставіцца да такіх анекдотаў. Гэты весялун проста не бачыў тут ніякага знаку, ніякага папярэджання. І няма чаго з ім абмяркоўваць. Калі б Грынкевіч пачаў выказваць тое, што яго насамрэч турбавала, Міша палічыў бы яго за параноіка. Злосць згарэла, але прыйшла тупая трывога, ухапіўшы яго за сэрца сваёй халоднай лапай. Гэта была не зусім метафара, а цалкам рэальнае фізічнае адчуванне, якое Грынкевічу вельмі не падабалася. Праўда, адпусціла яго даволі хутка.

Дзеля поўнага супакаення яму патрэбная была Анна, якая ў гэты час мусіла працаваць у класе пад раяль. Ён сёння ўжо меў працяглую аркестравую і па вялікім рахунку мог адпачываць, але пасля такога скандалу хіба расслабішся? Ён прыгадаў усе абставіны таго, якім чынам атрымаў гэтую пастаноўку. Не, з Аннай ён не будзе гэта абмяркоўваць. Проста Анна — гэта цуд, гэта сон, які неўзабаве скончыцца, а таму дарагая кожная хвіліна. А можа, і не скончыцца?.. Чаго ён насамрэч хацеў ад Анны? Ну, натуральна, сэксу, прычым з кожным днём гэтае жаданне рабілася ўсё менш кантраляваным, ажно да таго, што яму складана стала працаваць у яе прысутнасці. Пачуцці і адчуванні вагаліся ад лёгкай мілоснай эйфарыі да моцнай эрэкцыі, усё залежала ад таго, як далё­ка Анна ішла ў сваіх міжвольных правакацыях — ці няма на ёй сёння кароткай спадніцы, ці не забылася яна зноў надзець станік, ці не павітала яго сяброўскім пацалункам, які распальвае больш за жарсныя інтымныя гульні. Такога з ім не было нават на вострай стадыі захаплення Ірынай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x