Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сцэна XVI

Сад перад домам дона Джавані з дзвюма дзвярыма, замкнёнымі звонку на ключ. Мазэта і Дзэрліна, хор сялян і сялянак; адны спяць, іншыя сядзяць на лаўках, etc.

Рэчытатыў «Masetto, senti un po'! Masetto, dico...».

Ён і праўда не памыліўся: Ірына прыйшла да яго сама, come agnelina. І найперш яна даслала СМС: «Ты не звяртай увагі, што я так сябе паводзіла. У меня быў ПМС, я ўвогуле паскудна пачувалася».

Спісаць гэтую сварку на ПМС, было, напэўна, зручна для іх абоіх. Усемагутны ПМС дазваляе жанчыне думаць, што яна капрызная і нячулая да іншых толькі ў пэўныя дні, а ў астатнія дні яна белая і пухнатая, як крылы анёла. Мужчыне ж ён падкідвае яшчэ больш усцешную думку: гэта не ты, свалата такая, давёў бедную кабету да істэрыкі, гэта ўсё я, вялікі і жахлівы ПМС, а ты так, пад руку трапіўся.

Зрэшты, ён не стаў хапацца за гэтае паведамленне як за нагоду для сустрэчы, даслаў толькі кароткае: «Нічога, здараецца».

У наступныя дні Грынкевіч не імкнуўся ўбачыцца з Ірынай па-за тэатрам і пагутарыць пра нешта іншае апроч спектакля. Праз тыдзень ён ужо ўсведаміў, што пазбягае яе. Калі яна сама пісала яму паведамленні ці тэлефанавала, ён адказваў, і не проста ветліва, а нават цёпла. Ён перастаў праяўляць нейкую ўласную ініцыятыву. Гэта трэба звесці на коду, думаў ён, і пажадана без фанфараў. А яшчэ лепей — як у барокавай музыцы, калі апошні акорд твора ў мінорнай танальнасці пераходзіць у аднайменны мажор. Ціха, прыгожа, без драм і жарсцяў. Проста не трымаць яе, няхай сама адпадзе, як хвост у яшчаркі.

Затое за пару дзён, пакуль Анны не было ў N, ён пачаў натуральна сумаваць, бо прызвычаіўся ўжо да таго, што яна зноў стала часткай яго жыцця. Няхай гэта іншае жыццё, іншая Анна. Але іншая нават лепей за тую, якую ён сабе часам уяўляў цягам гэтых васьмі гадоў.

Дзэрліна спрабуе замірыцца з Мазэта, але ён раззлаваны і не хоча слухаць сваёй нявесты.

У першы час пасля таго развітання, калі ён ляснуў дзвярыма ейнай кватэры так, што ажно тынкоўка са столі пасыпалася, Грынкевічу зручней было думаць, што ўсе яго прароцтвы спраўджваюцца. А калі ён згубіў Анну, то пачаў турбавацца: а ці не знікла яна ў літаральным сэнсе? Нават такія думкі прыходзілі яму ў галаву.

Гэта быў іх супольны дзень народзінаў, развітальны дзень народзінаў. Грынкевічу спаўнялася дваццаць пяць — юбілей усё-ткі. Анне толькі што стукнула дваццаць два. Не юбілей, але таксама прыгожы лік. Банкет зацягнуўся, і юбіляр быў добра паддаты. Анна ж, каб не напівацца, уцякла на кухню мыць назапашаны посуд. Грынкевіч прыйшоў да яе, папрасіў попельніцу. Дзяўчына падала яе Грынкевічу, сказаўшы толькі:

— Сядай. Куры. Маўчы.

Яна была ў той дзень невясёлай, нават дазволіла сабе некалькі калючых жартаў. Можа быць, яна адчувала тое самае, што і ён? Можа быць, яна не хацела расставацца?..

Ён усё казаў пра ейны голас, пра Лаўрэту:

— Ты яе так спяваеш, што. Я б пайшоў дзеля цябе на куды горшы грэх, чым той Джані Скікі. Гэта як чалавеку, якога на ўсё жыццё пасадзілі ў змрочны склеп. І ён спрабуе ўцячы. Яго, безумоўна, ловяць і забіваюць. Але ён усё ж памёр, пабачыўшы яшчэ раз сонца ў небе.

— Не ведала, што ты такі паэтычны, — адказала дзяўчына, сціскаючы ў руцэ губку на посуд. — Але я, відаць, горшая за свой голас.

— Чалавек з багатым голасам не бывае бедным душой.

Яна толькі адмахнулася і пайшла ў пакой па чарговую партыю брудных талерак. Хлопец дачакаўся, пакуль яна вернецца. Стаў выпытваць, што яна сабе думае далей наконт спеваў.

— Гэта не маё, — раптам заявіла яна вельмі халодна і патлумачыла: — Няўтульна мне сярод гэтых манерных паненак.

Але ж крыху пазней яна прызналася, што не паладзіла са сваім педагогам і, хутчэй за ўсё, яе зарубяць і не дадуць паступіць. Педагогу не падабаецца ейны імідж, а яшчэ болей — недастатковая адданасць, няўменне глядзець на свайго гуру сабачым позіркам.

— У свеце ёсць іншыя кансерваторыі, — сказаў Грынкевіч.

Анна прамаўчала. Ён прамаўчаў таксама. Ён глядзеў, як у мыйцы рабілася ўсё меней бруднага посуду. Госці ўжо гукалі іх, бо выспелі новыя тосты. Анна адказвала, што зараз яны прыйдуць, і раіла Грынкевічу напраўду ісці і забаўляць грамаду.

— Нюта. — зусім ціха прамовіў ён.

Яна азірнулася, закручваючы краны з вадой. Ён зноў змоўк. Дзяўчына выцерла рукі ручніком, зняла з сябе фартук і знакам паказала яму, што гатовая ісці да гасцей.

— Ты пачакай. — зноў няўпэўнена прамовіў ён.

Халоднае зімовае паветра цягнула з адчыненай

форткі. Ён паціху цверазеў і ўжо вельмі добра ўсведамляў, што і навошта кажа.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x