Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднойчы ён, ідучы на працу, зазірнуў у кветкавую краму, бо на яго сама паглядзела з вітрыны чырвоная ружа. Яна адна стаяла ў вялікім вазоне і нібыта чакала, што яе забяруць. І хоць кветка засталася адна, яна была пекнай і свежай. Прадавачка прыязна плявузгала, нахвальваючы іншыя ружы, казала, что сёння быў нейкі ўдалы завоз, ці не адразу з самага ранку ўсё раскупілі. Грынкевіч моўчкі дастаў грошы і папрасіў загарнуць кветку ў паперу.

У тэатры ён пайшоў у пакой, які адвялі Анне на час працы. Яе там не было, але рэчы ляжалі на стале, у тым ліку клавір «Дона Джавані». Грынкевіч вызваліў кветку ад абгорткі і ўклаў яе ў кніжку, на фарзац, дзе быў запіс пра другога Амадэя.

Калі ж праз паўгадзіны яны сустрэліся, то Анна з дасканала сыгранай абыякавасцю запыталася, у каго тут можна пазычыць вазу ці хаця б слоік.

— У мяне тут таемны прыхільнік завёўся, — патлумачыла яна. — Прынёс ружу, а мне ратуй яе ад завядання.

— Бачыш, які ўважлівы прыхільнік: падабраў табе ружу пад колер сукенкі! — заўважыў Грынкевіч.

На Анне сапраўды сёння была доўгая чырвоная сукенка з глыбокім дэкальтэ. Валасы яна сабрала ў вузел на патыліцы, зрабіла ярчэйшы, чым звычайна, макіяж і цяпер нагадвала паўднёвую міжземнаморскую жанчыну, можа быць нават іспанку.

— І праўда, — усміхнулася яна, разглядваючы ружу, якую трымала ў руках. — А я нават не ве­даю, каму дзякаваць.

— Можа быць, яму, твайму прыхільніку, гэткая зваротная сувязь і не патрэбная? Проста хацеў зрабіць табе прыемнае, вось і ўсё.

— У яго атрымалася. Кветкі я люблю.

Увечары таго дня спектакля ў тэатры не было.

Сабралася невялічкая кампанія: Грынкевіч, Анна, Міша, Тамара, якая мелася спяваць донну Анну, і яшчэ пара аркестрантаў. І ўсёй гэтай кампаніяй яны пайшлі на піва. На шляху ў бар Анна ўзяла Грынкевіча пад руку, і яны крыху адсталі ад астатніх. Анна распытвала яго наконт працы і казала, што калі ён так будзе абыходзіцца з аркестрантамі, дык неўзабаве згарыць. Дырыгент, як і рэжысёр, павінен забяспечыць колазварот энергіі, тлумачыла яна. Колькі аддаеш, столькі ж мусіш адабраць назад, тады ўсім будзе добра. Грынкевіч ёй пярэчыў. Ён казаў, што калі яго захапляе праца, як вось цяпер, з «Донам Джавані», ён не можа разлічваць, колькі ён аддае. Ён не ўмее быць начальнікам і дыктатарам. У першыя пару сезонаў ён спрабаваў усіх гнуць, але выйшла так, што яго не залюбілі аркестранты. Давялося мяняцца.

— Давялося стаць апавядальнікам, акторам, нават казачнікам. Самае складанае для тых, каму выпадае нешта тлумачыць, — падбіраць вобразы. Пакуль ты свае тлумачэнні не апранеш у метафа­ры, цябе не зразумеюць. Дакладней, зразумеюць толькі на ўзроўні «цішэй-грамчэй, хутчэй-павольней». Ну, і гук будзе адпаведны. Я ж не шаман, такі як Фурт.

— Я крыху не пра гэта, — адказала Анна і праз хвіліну дадала: — Мне тут распавялі, што ў вас такое свайго кшталту паданне ходзіць. І што ты, здаецца, рызыкуеш. Што гэта гульня з прадказальным вынікам.

Грынкевіч стомлена ўздыхнуў і сказаў ёй тое, што ўжо казаў на гэты конт усім астатнім: ён не верыць у забабоны.

— Дарэчы, як тваё здароўе? Тая праблема не турбуе? — пацікавілася Анна.

— Здаецца, не. Ціск, бывае, скача, але гэта не так ужо і часта. А так. У мяне праца як кампенсацыя, мне ж яшчэ тады сказалі, што дапаможа. Дазаваныя фізічныя нагрузкі на ўсе групы мышц. Амаль спорт, толькі не такі рызыкоўны. Праўда, я ў доктара не быў з таго часу, як мной перастаў цікавіцца ваенкамат. Меней трэба пра гэтую лухту думаць, Нюта.

Дзэрліна ўсё ж апраўдваецца. Хіба яна вінаватая ў тым, што яе ўтрымлівалі падманам, яна не хацела ... Але нічога страшнага з ёй не здарылася, ейны жаночы гонар не пацярпеў.

У бары іхную кампанію пасадзілі за вялікі стол. Усю ўвагу прысутных прыцягнула да сябе асетынка Тамара, якая нядаўна вярнулася з гастроляў, дзе была збольшага на падстрахоўцы. Апавядала, як ёй выпала спяваць аркестравую замест сусветнай зоркі і як гэта было цудоўна — працаваць з сусветнавядомым маэстра.

Грынкевіч слухаў яе краем вуха, дзеля падтрымання размовы. І пры гэтым глядзеў на Анну, якая сядзела насупраць. Яна цяпер і напраўду выглядала як іспанка, бо інтымнае асвятленне бара надавала ейнай скуры непрыроднае смуглявае адценне, а зрэнкі вачэй так пашырыліся, што амаль схавалі блакітны раёк. Сабраныя ў вузел цёмныя валасы. Шляхетны нос з гарбінкай, даволі вялікі рот з мяккімі вуснамі. Адкрытыя шыя і плечы, сукенка, што не прадугледжвала станік. Ён мог беспакарана глядзець на Анну, бо ведаў, што ёй няма куды схавацца ад ягоных позіркаў. І пры гэтым ён пачынаў змагацца са сваёй мужчынскай фізіялогіяй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x