Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ну, ёсць гэты Гюнтар, гэтая бляклая моль, гэты нонсэнс, гэты аўтар чарнушных тэатральных пастановак, але наўрад ці ён дае Анне тое, чаго яна хоча. Іначай не было б у яе позірках так шмат абяцанняў, хоць, здаецца, паводзілася яна хутчэй стрымана. Можа быць, усе гэтыя гады яна драмла, як вусень у кокане, а вось цяпер гатовая вырвацца з яго прыўкрасным матыльком? Так бывае. І Грынкевіч прадчуваў, што неўзабаве ўсё і здарыцца, у які дзень і пры якіх абставінах — невядома, але ён аднойчы засне, сплятаючыся з Аннай у марскі вузел абдымкаў.

А што далей?

Далей прэм'ера «Дона Джавані» і. І шэры дым. Ён не бачыў далей ніякай будучыні, ні сваёй уласнай, ні таго, што магло быць звязана з Аннай. Але цяпер яна была яму патрэбнай, каб прагнаць гэтую трывогу ці, можа быць, нават развеяць хоць крыху гэты шэры дым і вярнуць яму здольнасць верыць у заўтрашні дзень.

Сёння была яшчэ «Травіята», куды ўводзілі Ірыну і дзе Грынкевіч мусіў страхаваць дырыгента Каршакова. Ён неяк зусім пра гэта забыўся. Якраз думаў пагутарыць з дырэктарам, каб хаця б за пару тыдняў да прэм'еры не ставілі яму ні страховак, ні спектакляў. Але да прэм'еры яшчэ крыху больш за месяц, а ён пачынае ігнараваць сваю штодзённую працу, гэта нядобра. Дарэчы, варта было б зрабіць сёння адзін чыста гуманітарны жэст.

Ён дастаў сотавы і набраў нумар Ірыны — адзіная за апошнія пару тыдняў ініцыятыва з ягонага боку. Спявачка ўзяла тэлефон і была ветлівай, але сухой. Грынкевіч распытваў, як яна пачуваецца, ці гучыць, і ўсё ў такім стылі. Размова выходзіла нацягнутай.

— Калі ты не паслухаеш усяго, я цябе цудоўна зразумею, — яшчэ больш суха сказала Ірына. — Ты не абавязаны затрымлівацца ў тэатры толькі таму, што сёння спяваю я.

— Што гэта значыць?

— Ты сам усё разумееш. У кожным разе, дзякуй табе за маральную падтрымку. Са мной ты не мяшаеш працу і асабістае.

— Іра, не трэба на мяне нападаць. Да таго ж, я так ці іначай сёння на страхоўцы.

— А я не нападаю. Дзякуй табе за званок і выбачай, бо ў мяне яшчэ справы. Пакуль.

Ён даў сабе слова, што паслухае ўвесь спектакль з залы, потым абавязкова павіншуе Ірыну, а калі трэба, то і суцешыць. Ён пачуваўся вінаватым перад ёй, але нічога не мог з сабой зрабіць, бо паводзіўся так, быццам яго апаілі. Цяпер усе ягоныя думкі займала Анна. За гэтыя гады ў ёй шмат змянілася не толькі звонку, але і ўнутры, так ён гэта адчуваў. Яна іначай на яго глядзела, у вачах быў не страх і не выклік, не жаданне эпатаваць, як раней, а гатовасць. І яму гэта не мроілася, мужчынскі інстынкт яго не падманваў.

Яна рэпеціравала з вакалістамі і канцэртмайстрам. Якраз праходзілі «Batti, batti.», калі ён ціхенька ўвайшоў і сеў на крэсла ў кутку. Адна запасная Дзэрліна (у адсутнасць Ірыны) завучвала мізансцэны пад наглядам рэжысёра. Яшчэ адна, таксама запасная, сядзела і проста назірала за працэсам. Асноўны Мазэта павінен быў мастацкімі сродкамі барокавай эпохі паказваць абражаны гонар. Грынкевіч міжволі гігікнуў, гледзячы на іх. Ідэя рэжысёра цалкам чыталася — гэта быў гратэскны спектакль пра оперу.

Анна павіталася з ім кіўком галавы і ўсміхнулася. Калі ён увайшоў, яна сядзела вярхом на крэсле, абхапіўшы рукамі яго спінку. На ёй былі чорныя джынсы з заніжанай таліяй і чорны бліскучы швэдрык, даволі кароткі, каб агаліць самы ніз спіны. І няхай не было ніякага асаблівага выкліку ў гэтым спантанна аголеным кавалачку цела, але ж яму, мужчыне, стала горш думацца пра музыку і рэжысуру. Да таго ж сам выгін спіны быў такім спакуслівым, што нават у даўжэзным балахоне Анна выглядала б прывабна. Апошнімі днямі яе часта абмяркоўвалі мужчыны ў курылцы і амаль заўсёды ўжывалі зацёрты, але трапны ў гэтым выпадку эпітэт — сэксі, хоць ніхто не называў яе прыгожай. На публіцы Грынкевіч стараўся абстрагавацца ад гэтых мужчынскіх размоў, але ўнутрана цешыўся: гэта ён распаліў вогнішча, знічкі якога цяпер ляцелі ва ўсе бакі. Калі Анна толькі прыехала ў N, яе называлі хіба што «мілай» і «сімпатычнай».

Яна ўзнялася з месца, інстынктыўна паправіла швэдрык, нібыта ўсё сама зразумела і не стала яго правакаваць. Пачала нешта тлумачыць вакалістам. Грынкевіч лавіў ейныя рухі і жэсты. Як яна крыху выгінае сцягно, як закладвае за вуха прадку валасоў, што выбіліся з «ракавінкі». Сёння яна была з «ракавінкай» замест больш звыклага вузл а на патыліцы.

— А ты як лічыш? — раптам гукнула яго Анна, і Грынкевіч пачуўся як у школе на ўроку матэматыкі, калі летуценнага вучня раптам выклікаюць даказваць тэарэму.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x