Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Выйшаў хор з салісткай. За хорам гэта было не так добра чуваць, але ж Ірына запозна ўступіла і пачала блытаць тэкст. Гэтага магла не пачуць публіка ў зале, але яму стала зразумела, што яна вось-вось сарвецца. На нервовай глебе яна ўвесь час забывала тэкст, не толькі ў гэтым спектаклі.

Джавані каштуе віно, якое кружыць яму галаву. (Ніякая гэта не «арыя з шампанскім», дарэчы. Гэта добрае іспанскае віно, а шампанскаеусяго толькі пабочнае дзіця падвойнага перакладу.)

Грынкевіч адчуў, што кашуля пачынае прыліпаць яму да спіны. Худы, як жардзіна, тэнар з гордым прозвічам Басаў яго таксама не радаваў. Ён меў надта прыгожы тэмбр і надта ўстойлівую тэндэнцыю заніжаць на чвэрцьтону. А тут яшчэ Ірына з ейнымі нервамі. Бракавала яму, дырыгенту, засыпацца на такім унца-унца, як «Эліксір кахання». На жартаўлівай арыі Адзіны, дзе яна спявае пра Трыстана, Ізольду і чароўны эліксір кахання, сапрана паводзілася так, нібыта выконвала нейкае сур'ёзнае духоўнае сачыненне. Гэта быў завал. Невідавочны, але завал.

На аркестравым маршы, які звеставаў пра выхад Белькорэ, а таксама на ягоным арыёза Ірына мела час, каб сабрацца. Яна, пэўна, злавіла колькі знішчальных позіркаў дырыгента, і гэта вярнула яе ў прытомны стан. Далей яна заспявала роўным гукам і ў ансамблях трымалася сваіх партнёраў. Грынкевіч супакоіўся.

Далейшае дзеянне пацякло амаль бліскуча — з папраўкай на ўстойлівую тэндэнцыю да заніжэння, якую тэнар Басаў дэманстраваў цягам усяго вялікага дуэта Адзіны і Нэмарына. Калі ж на сцэну выйшаў Міша ў выглядзе Дулькамары з жалезна вывучанай партыяй, Грынкевіч зразумеў, што ўсё ідзе добра, і напружанне з яго звалілася. За спінай у партэры публіка шапталася, якая Адзіна прыгожая і які Дулькамара смешны. Калі Дулькамара кінуў рэпліку ў яміну: «Maestro! La tromba!», Грынкевіч падыграў яму, як гэтага патрабаваў калісьці пастаноўшчык спектакля, і паказаў салісту ў аркестры ўступ. Труба па-здрадніцку кэрхнула, і Грынкевіч каўтнуў мацюкі, якія ледзь не выскачылі з яго проста на подыуме.

У замку дона Джавані рыхтуецца вялікае свята.

Потым давялося цярпець тэнара з ягонымі заніжэннямі, якія ўжо перавысілі ўсе нормы прыстойнасці і імкнуліся да адзнакі ў паўцагліны. І Грынкевіч цудоўна ведаў, што Басаў пасля спек­такля яму скажа: а я нічога такога не чую, мне ўсё добра. Тым не менш з ім даводзілася ваяваць і на рэпетыцыях «Дона Джавані», бо ў тэатры было небагата лёгкіх тэнараў, здольных адужаць дона Атавіа. Міша-Дулькамара ўсіх забаўляў і па магчымасці адцягваў увагу ад інтанацыі тэнара. Потым у акампанаваным рэчытатыве Басава панесла ў суцэльную дадэкафонію. І так ён прайшоў да канца першага акта.

У антракце Грынкевіч хацеў толькі выпіць бутэльку мінералкі і пакурыць. Звычайны шараговы спектакль, ну няхай сабе першае ўласнае выкананне, але ж ён чамусьці хваляваўся горш, чым перад сапраўднай прэм'ерай. «А вы ўсё ж датклівая істота, Herr Kapellmeister!», — сказала б Анна.

— Ты чаго псіхуеш? — Анна сапраўды стаяла за спінай, пакуль ён сутаргава выкурваў цыгарэту на бакавой лесвіцы. — Усё ж нармальна.

— Ты чула, як гэтая свалата інтануе? Якія запавольванні робіць. У яго, блін, свая песня, а ў аркестра свая. Хто будзе вінаваты? Дырыгент, натуральна!

І яго панесла. Ён быў, як ніколі, пераўзбуджаны і раззлаваны, абяцаўся сказаць салістам усё, што пра іх думае, праклінаў спектакль, які на яго скінулі якраз тады, калі ў яго ішоў актыўны рэпетыцыйны працэс сваёй пастаноўкі.

— Нікога ты не заб'еш, — са смехам сказала Анна, і гэты смех імгненна яго асвяжыў. — Пас­ля спектакля ты пойдзеш у бар, вып'еш чарку гарэлкі ці каньяку, але абяцай мне, што толькі чарку. А потым прыйдзеш дадому, возьмеш душ і ляжаш спаць. Каб назаўтра не згадваць пра гэты чужы спектакль. Які ты, дарэчы, вельмі годна вядзеш.

Больш не хацелася думаць пра сённяшнія праколы, і ён рызыкнуў зрабіць прапанову.

На свяце будзе безліч прыгожых дзяўчат.

— Складзеш кампанію? — запытаўся Грынкевіч, затрымліваючы Анніну руку ў сваёй. — Не люблю хадзіць у бар адзін. Калі ж пайду з мужыкамі, дык нажруся.

Анна заматляла галавой.

— Не магу. Я нават хвілінаў за дваццаць да канца ўцяку. Мне заўтра зраніцы трэба быць у Маскве. Здымкі кліпа.

— Навошта яно табе? Разменьваешся толькі, траціш энергію, робішся банальнай.

— Грошы. Досвед. Сувязі.

— Ну так, на оперы не пражывеш, з яе можна толькі сцябацца.

— Кінь дурное.

Звыклым з юнацтва рухам Анна ўскалмаціла яму валасы, якія яшчэ ліплі да змакрэлага ілба.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x