Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Грынкевічу стала няёмка, бо ён зноў здагадаўся, што Анна без усялякіх чутак і плётак разгада­ла гэты рэбус.

— Калі яна да цябе варожа ставіцца, я яе здыму са спектакля і не пагляджу на тое, якую яна мае пратэкцыю. Хопіць ужо. Занадта яна маладая, каб гуляцца ў прымадонну, — адказаў Грынкевіч ціха, каб гэта чула Анна, але каб пры гэтым не звяртаць на сябе ўвагу работніц касцюмернай, што бегалі туды-сюды.

Прас прапячатаў рукаў кашулі і зрабіў вострую складку.

— Я ўсё ж застануся. Абяцаю, што нават калі мне нешта не спадабаецца, я табе нічога не скажу. Або пастараюся ніяк не зачапіць цябе.

— Ды я не датклівы, перарос ужо. Гэта Вася ў нас тонкая і далікатная натура, — кінуў рэпліку Грынкевіч, прасуючы спінку кашулі. — Калі што не так скажуць — адразу істэрыка і дэпрэсія.

У ягоным тэлефоне была свежая СМС ад Марго, якая абяцала тут быць. Марго — ягоная ахілесава пята, удзячная тэма тэатральных жартаў. Калі Анна скажа нешта пра разыходжанні ў аркестры, ён проста возьме гэта пад увагу. Калі ж Анна пакпіць з жоўтых ружаў, яму давядзецца адсмоктваць атруту, як пасля ўгрызу скарпіёна.

— Ну і добра, калі ты не датклівы. Цікавы ко­лер, — адзначыла Анна, глянуўшы на кашулю. — Сам абіраў?

— Не, — прызнаўся Грынкевіч. — Параілі тканіну, адмыслова пашыў дзве кашулі. Практычна. Гэта ж можна не цягаць са сабой фрак на спектакль, дый не так макрэеш. Але ім ужо тры гады. Шкада будзе, як зносяцца. Дзе я такую самую тканіну знайду?

«І што цяпер з тым дарадцам тканіны?» — раптам прачытаў ён у Анніных вачах.

— Я тады схаджу пагуляю па вуліцы з паўгадзінкі. Убачымся яшчэ, — кінула яна і хутка сышла з касцюмернай.

З ім загаварыла тая самая ветлівая дзяўчынаработніца, а ён на аўтамаце нешта адказваў. Ён думаў пра «дарадцу». Чамусьці яна ніколі не асацыявалася ў яго з гэтымі кашулямі. Пра тую сваю жанчыну ён імкнуўся проста не згадваць. Што дзіўна — яна жыла ў N, у не такім ужо агромністым горадзе, але пасля таго яны ніколі болей не сутыкаліся. У іх быў рэзкі разрыў, але чамусьці боль ад яго быў нядоўгім і нічога несказанага паміж імі не засталося. Можа, таму і не згадваў. Але як Анна ўсё адчула.

Калі абедзве кашулі былі ахайна адпрасаваныя, ён асцярожна павесіў іх на плечыкі, якія яму пазычылі тут, у касцюмернай, і панёс іх у дырыгенцкую.

Сёння быў ягоны першы «Эліксір», ягоная асабістая маленькая прэм'ера, і ў пэўнай ступені Грынкевіч хваляваўся. Ён пакінуў свае рэчы ў пакоі і пайшоў узяць сабе кавы. Было меней за гадзіну да спектакля, і ён меў час на паўтор матэрыялу. У вестыбюлі ля аўтамата з кавай ён сутыкнуўся з Ірынай. Яна толькі што ўвайшла, ці, дакладней, уварвалася ў дзверы службовага ўвахода. Выгляд яна мела ўскаламачаны.

Свавольніку ўсё болей падабаецца такое развіццё падзеяў, ён успрымае заблытаныя сітуацыі з некалькімі жанчынамі адразу як азартную гульню. Цяпер ён думае зладзіць вялікае свята. Сярод сялянак таксама шмат красуняў, і гэтай ноччу ён пазабавіцца як трэба.

— Я рассталася з Собалевым, — ціха кінула яна, калі Грынкевіч злавіў яе за локаць і запытаўся, што адбываецца і чаму яна прыпазнілася на працу. — Не чапай мяне цяпер, мне трэба думаць пра спектакль.

Той з разуменнем кіўнуў і адпусціў дзяўчыну. Такая навіна для яго чамусьці стала роўнай паведамленню пра тое, што ў нейкай іншай салісткі захварэла дзіця, або пра тое, што нейкага іншага саліста аштрафавалі за перавышэнне хуткасці. Ён турбаваўся толькі, каб Ірына не разгубілася і чаго не наблытала ў часе спектакля. Зрэшты, найбольш разумным зараз было адасобіцца ад усяго і заняцца сваёй справай.

За пятнаццаць хвілінаў да пачатку ён аддаў партытуру канцэртмайстру аркестра і пачаў пераапранацца ды прычэсвацца. Адразу пасля трэцяга званка рэжысёр-вядоўца выклікаў дырыгента праз унутраную сувязь. І Грынкевіч рушыў да ўвахода ў яміну.

№ 11: Арыя «Fin ch ah dal vino...».

Перш чым пачаць спектакль, трэба сабрацца. Асабліва калі ты ўпершыню нешта выносіш на публіку, нават калі гэтае нешта нічога складанага сабой не ўяўляе. І ён з хвіліну наладжваўся на іскрыстую музыку «Эліксіра кахання». Грынкевіч рабіў гэта перад уваходам у яміну. На публіцы нельга было гэтак медытаваць. Ён быў артыстам, і гэта шмат да чаго абавязвала. Напрыклад, выйсці да подыума з усмешкай на твары і, не вельмі раскланьваючыся перад гледачамі, уварвацца ў музыку. Лёгка і бестурботна. Ён гуляўся ўверцюрай, жангляваў ёю. Пакуль не торгнулася заслона, ён мог сабе дазволіць крыху разняволіцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x