Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дон Атавіа сыходзіць.

Сцэна XV

Дон Джавані і Лепарэла.

Рэчытатыў «Io deggio ad ogni patto...».

— Пра цябе пыталася Ірка Рогава. — змоўніцкім паўшэптам сказаў Міша.

Саліст-бас і чарговы дырыгент сядзелі ў тэатральным буфеце. Сёння будзе «Эліксір кахання», які ў гэтым сезоне павесілі на Грынкевіча. Навошта? У яго ўласная пастаноўка, а з наступнага сезо­на ён з'язджае. Але працай яго завалілі, як ніколі раней. Відаць, своеасаблівая помста Маэстра Галоўнага. Год таму ніякай працы, а тут на табе.

Да спектакля заставалася гадзіны паўтары, і таму сябры разам тут абедалі. У Мішы сёння быў на свой лад няпросты дзень: жонка закаціла яму скандал праз чарговую прыхільніцу. Таму прыгажун-бас прыйшоў у тэатр зарана, і Грынкевіч чым мог супакойваў яго перад выступам.

Міша мяняў тэму размовы, пераскокваючы на амурныя справы сябра, — гэта было добрай прыкметай: значыць, саліст ужо ачомаўся ад сямейнага стрэсу і праспявае спектакль нармальна. Але абмяркоўваць з ім Ірыну зусім не хацелася.

Лепарэла бурчыць: трэба кідаць службу ў гэта­га вар'ята дона Джавані. Колькі ўжо можна! Вунь ён ідзе, гляньце толькі на яго задаволены твар. Зноў, напэўна, прыдумаў нейкую гульню.

— І пра што яна пыталася? — пацікавіўся дырыгент.

Тое, што Ірына цікавіцца ім, прымусіла Грынкевіча перастаць думаць пра дзве непрасаваныя, абсалютна ідэнтычныя кашулі, якія ён кінуў у заплечнік, ідучы ў тэатр. Ён меркаваў пасля абеду зайсці ў касцюмерную і папрасіць прас. Звычайна ён выходзіў на подыум у кашулі небанальнага колеру чырвонага парфіру, які яму надзвычай пасаваў, — ніякіх фракаў або пінжакоў дырыгент не прызнаваў. Сёння сапраўдны халодны восеньскі дзень, і, напэўна, не давядзецца пераапранацца ў антракце: змакрэць не паспееш, толькі сагрэешся.

Пасля словаў Мішы ён, аднак, перастаў раздумваць пра свой сцэнічны імідж. Перспектыва працаваць сёння з Ірынай напружыла яго, як ніколі.

— Вядома ж, яна пыталася пра Машу. Ну, я ёй расказаў: так, была тут у хоры такая Маша, у цябе закаханая, але нічога я пра Машу не чуў ужо два гады, пакуль яна сюды не прыкаціла тры тыдні таму. Але ж яна пыталася яшчэ і пра Іванову. Тут я ўжо нічым не змог ёй дапамагчы.

Дон Джавані сапраўды задаволены. Усё ідзе добра, кажа ён свайму лёкаю. Не, усё ідзе кепска, бурчыць Лепарэла.

Усе гэтыя размовы пачыналі раздражняць. Не так даўно Грынкевіч перажыў сцэну з Ірынай, калі яна даведалася, што яе зусім знялі з партыі донны Анны і перавялі ў Дзэрліны. Яны, здаецца, замірыліся, прычым дзяўчына з кожным спатканнем рабілася ўсё больш палкай і выяўляла ўсё новыя і новыя бакі свайго інтымнага таленту. І тут ён зноў называе яе Аннай. А пасля вымушаны сказаць, што яна павінна вучыць зусім іншую партыю. Такі ўдар па самалюбстве і лібіда адначасова! Ірына крычала, абвінавачвала Грынкевіча ў тым, што ён цалкам пакладзе музычную частку на ахвярнік рэжысёрскага самалюбства. Ёй трэба набіраць рэпертуар, у тым ліку канцэртны. А што яна можа выціснуць з гэтай партыі? Дуэт «La ci darem la mano.»? Абедзве арыі Дзэрліны — гэта рэпертуар студэнцкіх акадэмаў. Тады Грынкевіч абсалютна спакойна адказаў, што не збіраецца класці свой спектакль на ахвярнік ейных рэпертуарных амбіцый, што чуе ў гэтай партыі больш моцны і шчыльны голас, прычым незалежна ад таго, якім вобраз донны Анны бачыць рэжысёр. «Ты не дарасла яшчэ да гэтай партыі. Табе толькі дваццаць тры гады. І ўвогуле, у цябе цяпер вялікая нагрузка. Таму вывучы, калі ласка, Дзэрліну. Ты сваім голасам гэтую партыю толькі ўпрыгожыш».

Пасля яны зноў сяк-так замірыліся, але цяпер Ірына з недаверам ставілася да Анны. Асабліва заўважна гэта было на фоне астатніх салістаў, якія былі добразычлівыя да запрошанай рэжысёркі.

— Сказаў, што Іванова — вельмі прыемная дзяўчына і што вы з ёй нешта накшталт сяброў дзяцінства.

— Хутчэй ужо юнацтва, — уздыхнуў Грынкевіч.

— Так, Міша, мы даўнія сябры, мы разам выпілі шмат віна і шмат начэй прасядзелі на кухні ў ейнай кватэры. Але паміж намі не было нічога такога, пра што можна напісаць у жоўтай прэсе ці ў бульварным рамане.

Але ж Міша працягваў дражніць гусі.

— З Іркай у цябе таксама нічога такога, але ж спачатку ты гарой стаіш за тое, каб яна спявала донну Анну, хоць табе ўсе каля скроні пальцам круцілі. Нават дырэктар і галоўны не настойвалі, а ты яе абараняў. Потым ты рэзка мяняеш рашэнне, варта было зявіцца гэтай Івановай. Цяпер вы з Івановай рассякаеце па тэатры ледзь не ў адбымку, а Ірка ходзіць зялёная і псіхуе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x