Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А твае бацькі так і засталіся разам?

— Засталіся, — адказаў Грынкевіч. — Амаль дзесяць гадоў так пражылі, а потым. Потым у бацькі здарыўся другі інфаркт, і ён зразумеў, што толькі наша мама яго не кіне ў нядолі. Так ён з той жанчынай і парваў. А маці маўчала ўсе дзесяць гадоў.

— Я б не здолела так, напэўна, — сказала Анна, вагаючыся.

— Я б таксама. Але я чамусьці пачаў шанаваць іх за тое, што ўсё ж не разбегліся. Нешта ёсць у гэтым правільнае.

І зноў была паўза. Гутарка «пра ўсё», якую нібыта абяцала яму Анна, не склейвалася. Напэўна, яна перадумала размаўляць на асабістыя тэмы. «Наколькі ў цябе сур'ёзна з Гюнтарам?» — запытаўся ён позіркам, але ўголас прамовіў:

— Ты сапраўды лічыш, што дон Джавані не мог змяніцца? Ну, стаць палімпсестам для ўсіх, не толькі для донны Анны, — пачаў Грынкевіч.

— Я лічу, што ён у вечным пошуку. І ў такім даўнім, што паспеў забыцца — а што ж я шукаю? Ну, гэта нібы чалавек, які прыйшоў у гіпермаркет, бо чуў, што там распродаж макаронаў, напрыклад. Шукаў, шукаў. Макаронаў з пазнакай «акцыя» не знайшоў, затое накідаў поўны вазок усякага лайна, яшчэ і кіпу грошай заплаціў, як гэта бывае ў гіперы. Вось і ён. Шукаў некага, а знайшоў донну Анну, для якой ён па ўсіх парамет­рах не пара. Не змог на гэтым супакоіцца і зрабіў усё, каб зламаць жыццё і ёй, і сабе. Закранутае самалюбства. Як гэта так: для тысячы трох іспанак ён нішто сабе пара, а для адной Анны — не пара. Не, у ім можна знайсці сімпатычныя рысы. Але ж я не такая рамантычная асоба, каб іх раздзьмухваць. Я не хачу рабіць спектакль пра сімпатычныя рысы дона Джавані.

— Нюта, а ты ўпэўненая, што не карыстаешся цяпер псіхалагічнымі штампамі?

Яна вытрымала паўзу, ужо -наццатую за гэты вечар, і пачала казаць павольна, узважваючы кожнае слова:

— Не думаю. У яго ўвайшло ў звычку калекцыянаваць жанчын, ён іначай не ўмее. А яшчэ ён пераключаецца з адной на адну таму, што баіцца: жанчыны разглядзяць яго рэальнага і самі кінуць. Яму не патрэбныя трывалыя адносіны, яму трэба стварыць уражанне, нават калі яно адмоўнае.

Тое, што радуе каханую,напаўняе радасцю і сэрца Атавіа.

Аргументацыя была слабай, але ён не стаў нічога даводзіць сваёй суразмоўцы. Ён моўчкі ўзняўся і прайшоўся па пакоі, у якім яны сядзелі за вячэрай. Тут было фартэпіяна, нашмат лепшае за тое, што стаяла ў жытле Грынкевіча. Ён ацаніў яго, прабегшыся па клавіятуры: добрае фартэпіяна для гасцявых артыстаў.

— Дык пра што будзе спектакль? — пацікавіўся ён, апускаючы века інструмента.

— Стылізацыя, але хітрая. Спроба цалкам рэканструяваць той тып арганікі, які быў уласцівы оперным спевакам два стагоддзі таму. Калі гэта ўвогуле можна назваць арганікай. Хутчэй манерай паводзінаў на сцэне. Так, я хачу не толькі касцюмы як на тую эпоху, не толькі кранальнапрымітыўныя дэкарацыі, не толькі сціплае асвятленне, як быццам на рампе стаяць свечкі, і гэтак далей. Я хачу ненатуральных жэстаў, тупых мізансцэн, неадэкватных рэакцый, падвышанай афектацыі. Я хачу «граду з артышокамі» ў фінале! Абавязкова хачу!

— Гэта вельмі несучасны сцёб.

— Я думала пра тое, што ты называеш «сучасным сцёбам», — адказала Анна, якую цяпер ужо немагчыма было спыніць, бо ўвесь ейны сапраўдны тэмперамент у такія моманты прарываўся вонкі. — Я спачатку нават накідала дзве канцэпцыі, але ж я не маю столькі часу, каб зрабіць нешта канцэптуальнае. Я ж не мэтр, каб мець з дзясятак хатніх нарыхтовак. Дый увогуле, я не ведаю, ці будзе ў мяне іншая магчымасць паставіць нешта ў оперы.

— А хацела б? Оперу ставіць хацела б? А не мюзіклы ці сацыяльную драму разам з Гюнтарам? Стаць сапраўдным оперным рэжысёрам са сваім стылем, абліччам.

— Гэта мой эксперымент, першы досвед, — ска­зала Анна, пастукваючы косткамі пальцаў па ста­ле. — Авантура. Я ўсё баюся выявіцца непрафесійнай.

— Нашыя салісты цябе ўжо любяць, як толькі ты сказала, што гэта не будзе спектакль у сучасных касцюмах. І яны шчаслівыя, што дон Джавані не гей, не маньяк, не фашыст і не наркот.

— Слухай, мне на донну Анну патрэбныя немаладыя салісткі. Такі спецыфічны тыпаж, мой педагог называў іх «цёткі з цыцкамі». Вось такія цёткі, можа нават з лёгкай гойданкай ці пясочкам у голасе. З гойданкай нават лепей, арганічней.

Грынкевіч адчуў небяспеку: Анна сапраўды разважала непрафесійна. Меней за ўсё ён хацеў салістку з гойданкай. Ён па-ранейшаму схіляўся да таго, што галоўную партыю павінна спяваць Ірына, хаця б у другім складзе. Да таго ж ён абяцаў ёй гэтую партыю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x