Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Мюзіклы? Нечакана.

— Чаму? Тут я маю болей магчымасцяў, гэткі кампраміс паміж драмай і музычным тэатрам. І потым, яны мяне няблага кормяць. А дыплом я ўвогуле ў аперэце рабіла. І сюды трапіла выпадкова. Ваш галоўны на фестывалі пазнаёміўся з маім педагогам, ну, былым педагогам, зразумела. Запрасіў таго ставіць «Дона Джавані». А мой педа­гог дужа заняты, дый увогуле опера не ягоны канёк, вось ён і сказаў: ёсць дзяўчынка, талковая, рэкамендую. Так я сюды і прыехала.

— Нейкая Лана Іванова павінна была ставіць. Што ж так усё памянялася?

Анна пырснула са смеху.

— Нічога не памянялася. Гэта маё новае прозвішча.

Неба ўжо не падавалася такім высокім, сонца — цёплым, а позірк ейных вачэй — гаючым.

Дон Джавані пачынае апраўдвацца перад доннай Аннай і донам Атавіа, спрабуе выставіць дон­ну Эльвіру як неадэкватную асобу і хоча ўвесці яе, каб не распальваць новага скандалу.

— А, ты ж не ведаеш. Я ўзяла дзявочае прозвішча маці. Даўно, яшчэ ў той год, калі ты з Піцера з'ехаў. А Лана — гэта ўжо псеўданім. Так маці называлі скарочана, ад Леаніды. Дачка ільва. Дзеда звалі Львом. Ну, ты ж памятаеш, у мяне дзед быў спецыялістам па старажытных мовах, вельмі любіў антычнасць.

— Безумоўна, памятаю, — ажывіўся Грынкевіч, — як мы з табой «Залатога асла» чыталі, а табе было гадоў чатырнаццаць. Кніжка з прафесарскай бібліятэкі, сур'ёзная кніжка! А твая нямецкая бабця не ведала пра клубнічны прысмак антычнай літаратуры. Іначай схавала б ад цябе такое.

Анна залілася сонечным смехам ад гэтых успамінаў, а потым дадала:

— Вось такое імя мела мая маці. Мне яно спадабалася ў скарочаным выглядзе, так я і стала падпісвацца на афішах — Лана Іванова.

— А я думаў, замуж выйшла, — ужо весела і нязмушана сказаў Аляксей.

— Пакуль не, але ўсё можа быць, — адказала яна. — Дарэчы, Гюнтар прыехаў са мной і будзе тут пару дзён. Вам варта пазнаёміцца.

— Гюнтар — гэта?.. — запытаўся Грынкевіч, зноў пазмрачнеўшы.

— Гюнтар — гэта мой сябар. мой блізкі сябар, будзем так казаць.

— Людскай мовай кажучы — бойфрэнд, — з лёгкай прыкрасцю ўдакладніў Грынкевіч, але Анна гэтай прыкрасці адчуць не паспела.

Становішча цяпер зрабілася акрэсленым, і ён ужо не летуценіў, як у першыя хвіліны сустрэчы. Ну, а чаго ён хацеў? За восем гадоў усё мяняецца. Гюнтар — гэта, відаць, той бляклы, як моль, рудаваты хлопец, якога ён бачыў у Маскве ў зале Чайкоўскага. Гюнтар дык Гюнтар. Але ж ёсць рэчы, якія заўсёды звязвалі іх з Аннай, нават тады, калі кожны вёў свой асобны донжуанаўскі каталог. Відаць, яны і захаваліся, як тыя зернейкі паміж пяскоў егіпецкай зямлі, а значыць, ёсць нешта панад усімі гюнтарамі ды машамі. Тым не менш сэрца глуха білася аб краты з рэбраў, як зняволены — ад крыўды на несправядлівы прысуд.

Дадому ён у той дзень вярнуўся вельмі позна. Маша ляжала на ложку, шчоўкаючы на пульце каналы тэлевізара. У хаце пахла прыгарэлай ежай. На кухні на падлозе сям-там была рассыпаная мука, а на сценах і стале дзе-нідзе засталіся дробныя сляды вытворчасці піцы. Піца, відаць, і згарэла. Грынкевіч не сказаў на гэта нічога. Калі Маша памкнулася да яго на кухню, каб гатаваць вячэру, ён сказаў, што есці не хоча.

Донна Эльвіра не здаецца. Яна просіць Анну і Атавіа не верыць хлусу і не пакідаць яе.

— Ты шмат не бегай, — прамовіў ён без ценю злосці. — Нага баліць?

— Жыць можна, — адказала Маша, здзіўленая ягонай дружалюбнасцю.

Ён нічога на гэта не адказаў. Пасля таго, што сёння адбылося, ужо ніякая Маша не магла збіць гэты асаблівы натхнёны настрой. Грынкевіч зрабіў сабе кавы і сеў на кухні вучыць партытуру. Ён нават забыўся на тое, што трэція суткі не спаў як належыць, дый уражанняў было занадта. Наадварот, яму зноў захацелася працаваць і нешта рабіць. Маша проста перастала існаваць для яго, і цяпер ён мог вытрываць яе ў сваёй хаце хоць да скону, абы толькі яна не лезла з камунікаваннем.

А яна ўсё адно лезла. Зноў прывалаклася, кульгаючы, на кухню і пацікавілася ў Грынкевіча, што з ім такое здарылася. Той паціснуў плячыма і сказаў, што нічога асаблівага. Зазвінеў ягоны мабільнік — гэта была Анна, якая забылася ўдакладніць, калі ў яго заўтра аркестравая і ці можна на ёй папрысутнічаць. Безумоўна, можна! Ейны голас зноў сагрэў яго, і Маша разам з Ірынай, а таксама незнаёмы пакуль Гюнтар раптам ператварыліся ў пар і развеял іся ў паветры.

Калі ён скончыў размову, то злавіў роспачны позірк Машы. Жаночая чуйка, пэўна, падказала ёй, што справа гэта куды сур'ёзнейшая, чым за­колка ў кішэні пінжака.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x