Прачнуўся ён за паўгадзіны да пачатку рэпетыцыі. Сёння была першая аркестравая «Дона Джавані», але ў галаве ў дырыгента было што заўгодна, толькі не партытура. У дадатак ён зразумеў, што ад спання на падлозе яму скавышом моцна працяло шыю — дырыгаваць у такім стане было не дужа зручна.
З кватэры Грынкевіч вылецеў, ледзь паспеўшы пачысціць зубы і пры гэтым не забыўшыся кінуць у заплечнік свежую футболку, на ўсялякі выпадак. Часу на сняданак не было, ужо не кажучы пра тое, каб зазірнуць у аптэку і набыць сагравальную мазь. Нічога, так разыдзецца, калі пару
хацца. Ён злавіў папутку, як у далёкія студэнцкія часы. У машыне, якая падкінула яго да месца, грала радыё, у навінах казалі нешта пра сонечнае зацьменне і фатальнасць падзеяў, што могуць здарыцца сёння.
На сцэне з'яўляюцца дон Атавіа і донна Анна. Толькі гэтага бракавала дону Джавані! Донна Анна ў жалобе па загінулым бацьку.
Тое, што ён спазняўся, якраз трапляла пад азначэнне фатальнасці. Ягоныя аркестранты будуць яго чакаць, ён ведаў, бо паспеў прывучыць свой склад прыходзіць своечасова. За гэта яго называлі «нярускім», але ж шанавалі, а Грынкевіч цаніў свой цяжка заваяваны аўтарытэт.
За восем гадоў яму шмат калі давялося пераступіць і цераз самога сябе, каб навучыцца выбухаць толькі тады, калі іншай рэакцыі на ўчынкі атачэння ўжо быць не можа. Ён выпрацоўваў у сабе цярпенне і вытрымку, ён рыхтаваўся да кожнай рэпетыцыі, каб на ёй не было нічога лішняга. Ён усё планаваў — што, калі, у якой ступені ён зробіць сёння. У гэтым сэнсе яго таксама не ўсе разумелі і часам казалі, што Грынкевіч працуе на рэпетыцыях, як інжынер за дошкай для крэслення. Але ж у працы ён быў зручным для тых, хто таксама трымаўся пэўных рамак. Пэўна ж, ён быў «нярускім». Зрэшты, навакольныя рускія цанілі тое, што рэпетыцыя ніколі не працягвалася долей, чым трэба. І разам з тым баяліся раззлаваць чарговага дырыгента, бо ён мог адной заўвагай раскатаць таго, хто выпрабоўваў яго цярпенне.
Донна Анна заўважае дона Джавані і звяртаецца да яго з просьбай дапамагчы. Ёй пасуе жалобны строй, а Джавані не павінен выдаваць сябе (а ён забойца Камандора), і таму свавольнік пачынае ўсяляк прысягаць беднай жанчыне ў вернасці. Ён кажа, што гатовы здзейсцніць дзеля яе любы подзвіг. І крывадушна цікавіцца: а чаму сіньёра такая сумная, хто яе пакрыўдзіў?
Ён прыбег у залу, дзе рэпеціраваў аркестр, са спазненнем на дзесяць хвілінаў. Спрабаваў быць бадзёрым і ўпэўненым, але зразумеў, што праца валіцца з рук у непераносным значэнні гэтага слова. Рукі насамрэч не слухаліся, паўбяссонная ноч давалася ў знакі. Праз паўгадзіны ён адчуў, што нават не ўслухоўваецца ў тое, што граюць пэўныя групы інструментаў. Ён не меў плана дзеянняў на гэту рэпетыцыю, але меў шмат думак пра ўсё, што адбывалася ў яго на асабістым фронце. Музыка рассыпалася, як парваныя пацеркі. І цягам першай гадзіны рэпетыцыі ён нагадваў чалавека, які поўзае па падлозе і шукае перлінкі, што закаціліся немаведама куды. Яго не пазнавалі нават тыя, хто памятаў Грынкевіча неспрактыкаваным студэнтам.
Падчас першага перапынку яму патэлефанаваў дырэктар і папрасіў зайсці хвілін праз трыццаць. Грынкевіч вырашыў, што на ўсю наступную гадзіну трэба пакінуць аркестр на Васю, пагатоў сёння ўсё адно ніякай рэпетыцыі. Так ён і зрабіў, даўшы стажору пакруціць швейную машынку, а сам пайшоў у буфет.
Сцэна XII
Тыя ж самыя і донна Эльвіра. Яна вылятае на сцэну, як ядро з гарматы, і сваім з'яўленнем яшчэ болей ускладняе свавольніку жыццё.
Але спакойна паснедаць і выпіць кавы яму перашкодзіла Маша. Яна званіла, вядома, з хатняга тэлефона Грынкевіча. Збанкрутаваць нявернага каханка хоць у нечым было святой справай.
— Значыцца, Анна — гэта тая, што пакінула ў цябе сваю заколку? — наляцела яна на яго, як куніца на зграйку куранятаў.
— Якая Анна?.. — збянтэжана перапытаўся Грынкевіч. — Пры чым тут Анна?..
Маша нешта казала, а ён спрабаваў даўмецца, што яна курыць. Відаць, яна палазіла па ягоных рэчах, бо Ірыніну заколку ён учора рэф лек торна запхнуў у кішеню пінжака. Гэта быў галоўны рэчыўны доказ таго, што ў ягонай кватэры гасцявала іншая жанчына.
— Ты сёння ў сне клікаў нейкую Анну! — выпаліла Маша. — Божа, якая я дура! Я павінна была зразумець, што ты тут кагосьці знайшоў! І ты так лёгка мяняеш жанчыну на жанчыну! Ты свалата, а я, я.
— Ага, я такі, Маша. А цяпер бывай, мне трэба працаваць.
Добра было, што Маша нарэшце зразумела прычыну. Добра было, што яна ніколі ў жыцці не вылічыць Іры. Часам варта чытаць і перачытваць Гофмана, Herr Кареіітеівіег. Грынкевіч ужо на хаду праглынуў рэшткі кавы і пабег на вуліцу, каб яшчэ выкурыць хоць паўцыгарэты перад візітам у дырэктарскі кабінет. Ён меў нейкае хвалявальнае прадчуванне, не тое, каб нядобрае, але гэта было, нібы ён выходзіць на сцэну на ўласнай прэм'еры. Невытлумачальны мандраж.
Читать дальше