Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Эльвіра з вялікім пафасам звяртаецца да Дзэрліны. Яна заклікае дзяўчыну ўцякаць ад Джавані, пакуль не позна.

У ягонай стомленай галаве ўзнікла толькі дзве ідэі: або развярнуцца зараз жа і пайсці пераначаваць недзе ў іншым месцы, хоць бы ў тэатры, на канапе ў дырыгенцкай, або пусціць Машу ў кватэру, зрабіць выгляд, што яе няма, і займацца сваімі справамі. Але ў кватэры былі сляды прысутнасці іншай жанчыны. Маша магла распачаць следства і праз сваіх былых тэатральных каляжанак вылічыць Ірыну. Пайшлі б непрыемныя размовы, якія ні Грынкевіч, ні Ірына не гатовыя былі перажыць. Калі ж пакінуць Машу на вуліцы ці ў пад'ездзе, то яна вырашыць, што ўсчынаць шум не мае сэнсу. Ну пашуміць, ну прыедуць мянты па суседскім званку, але Маша тут ніхто і нішто, гаспадара кватэры, да якога яна прыкаціла ў госці, няма. Таму яму, Грынкевічу, ні за што не давядзецца адказваць.

— Давай па-добраму, — прапанаваў ён адразу пакт аб ненападзенні. — Я цябе зараз вязу на вакзал, набываю табе квіток да Масквы на першы ж цягнік, і на гэтым мы з табой развітваемся. Назаўсёды.

— Развітваемся? Два месяцы таму ты мне казаў, што памыляўся, што не цаніў мяне раней, што хочаш пачаць усё спачатку і наноў. А потым ты раптам пасылаеш мяне ў пешую эратычную вандроўку, прычым робіш гэта ні з пушчы ні з поля. Што раптам здарылася? Я не сыду, пакуль не зразумею.

Маша нават і не думала падымацца з дыванка на парозе кватэры. Яна глядзела на Грынкевіча з выклікам.

— Менавіта наноў, — пайшоў ён у контрнаступ. — Без істэрык, без вось гэтых сцэн. Без кантролю кожнага майго кроку. Ты ж пачала абрываць мне тэлефон, як у былыя часы. І ты ведаеш, як гэта раздражняе.

— Я хацела часцей цябе чуць. Гэта так неабходна на адлегласці.

За дзвярыма суседскай кватэры пачулася сцішанае варушэнне. Грынкевіч хацеў быў нешта сказаць, але раптам зразумеў, што размова з вар'яткай усё адно не мае сэнсу.

— Ты, Маша, хворая на ўсю галаву. І ніколі не зменішся. Таму ніколі ў нас з табой больш нічога не будзе.

З гэтымі словамі ён рэзка развярнуўся і хутка пайшоў уніз па сходах. Маша падхапілася з месца і рушыла следам, шпурляючы ў спіну вераломнага кавалера нецэнзурныя абр а зы.

Донна Эльвіра раіць Дзэрліне вучыцца на ейных памылках і не давяраць распуснаму кавалеру.

Слоўкі былі ўсё мацнейшымі і ўсё больш выяўлялі ў гэтай паненцы тэмпераментную ўраджэнку паўднёвага мястэчка. І тут раптам яна неяк вельмі эмацыйна войкнула, сціхла, але праз секунду-другую зноў закрычала — як пасажырка карабля, што церпіць крушэнне. Грынкевіч думаў, што Маша зноў спрабуе прыцягнуць увагу, але ж ускрыкі і просьбы аб дапамозе былі занадта ўжо натуральнымі. Ён вярнуўся да яе. Дзяўчына сядзела на сходах і трымалася за шчыкалатку, ціха скуголячы. Побач ляжаў туфлік са зламаным абцасам і торбачка, з якой высыпаліся памада, мабільнік, чорныя карункавыя майткі і пачак прэзерватываў.

— Баліць? Ісці можаш? — занерваваўся Грынкевіч і падаў Машы руку.

Яна паспрабавала ўзняцца, але адразу ж завойкала — імаверна, зламала нагу. Грынкевіч спачатку спужаўся не меней за Машу, але потым паслужлівая свядомасць дапамагла яму зірнуць на здарэнне з больш выгоднага ракурсу. Гэтая шалёная не зможа цяпер рассякаць па N пэўны адрэзак часу, а там і адпачынак скончыцца, і трэба будзе выпраўляцца ў Маскву. У гэтыя хвіліны ў яго не было ніякага асаблівага спачування: Маша ператварылася ў літаратурна-сцэнічны персанаж, пазбаўлены натуральных пачуццяў.

У машыне «хуткай» яна тулілася да Грынкевіча, нават плакала. Ён казаў нешта, каб усё ж яе супакоіць, бо невядома, што там здарылася з на­гой. Потым, калі яе аглядаў артапед, Грынкевіч дазваляў былой каханцы ўчапіцца ў ягонае плячо, хутчэй ужо дзеля рытуалу маральнай падтрымкі. Здымак, дзякаваць богу, паказаў толькі моцнае расцяжэнне. Ёй перавязалі нагу эластычным бінтам, далі чагосьці заспакаяльнага і загадалі блізкім часам рухацца як мага меней.

Нічога іншага не выпадала, як забраць Машу да сябе дадому. Тое, што яна часткова знерухомленая, накладвала вета на сэксуальныя дамагальніцтвы з боку госці. Але ж яна запатрабуе чалавечай увагі, і Грынкевіч будзе разапошняй скацінай, калі не возьмецца даглядаць бедную дзяўчыну ў такім ста­не. Яна, што праўда, адразу перастала высвятляць адносіны і прэтэндаваць на нешта надзвычайнае. А ён думаў, калі і якім чынам сплавіць яе ў Маскву. Маша ўжо заявіла, што вандроўка ў цягніку ці ў самалёце для яе ў найбліжэйшы час немагчымая. На жаль, гэта была аб'ектыўная ісціна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x